Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 104
Перейти на страницу:
Графскі конь убок з дарогі Праз поле пад замковыя пабег парогі. Самотна уздыхнуў Граф, стоячы ля муру, Дастаў паперу і пачаў чарціць фігуру. Аж вось, зірнуўшы ўбок, за дваццаць, можа, крокаў Заўважыў чалавека. Моўчкі адзінока Стаяў ён, рукі ўсунуўшы ў кішэні, Задраўшы галаву, нібы лічыў каменні. Пазнаў яго пан Граф, ды, пэўне, са тры разы Гукнуў, пакуль на кліч той адказаў Гервазы. Быў гэта шляхціц, колішні слуга Гарэшкі, Апошні з тых, якія тут тапталі сцежкі. Стары быў рослы і сівы, твар меў здаровы, Але маршчыністы, пануры і суровы. Даўней са шляхтай весяліўся пастаянна, Ды з дня, ў якім ягонага забілі пана, Гервазы адмяніўся. Хоць гады ляцелі, І Не быў больш на кірмашы, ані на вяселлі. І з той пары ўжо больш не жартаваў ніколі, Ніхто й яго усмешкі ўжо не бачыў болей. Насіў Гарэшкаву ліўрэю беззаменна, Хоць жоўты колер курткі захаваўся дрэнна, Галун зжаўцеў і перастаў іскрыцца, Ды ўсё ж віднеў яшчэ паўкозіц на пятліцах — Гарэшкаў герб. Таму, не дзеля жарту злога, Паўкозіцам празвалі шляхціца старога, Таксама ад прымоўкі, што без перастанку І Ён паўтараў, народ дражніў яго Мапанку Ці Шчэрбам, бо на лысіне рубцоў меў многа А зваўся ён Рамбайла, герба ж быў якога, Не ведалі. Ён Ключнікам тытулаваўся, Бо ключнікам спрадвеку ў замку заставаўся. Дагэтуль пук ключоў ля боку, як калісьці, Насіў на стужцы з кутасамі, хоць карысці Цяпер з ключоў тых не было, бо дзверы замка Даўно стаялі насцеж. Дык замкі і клямкі Прыладзіў да дваіх дзвярэй сваім стараннем І I штодня забаўляўся іхнім адмыканнем. Знайшоў сабе прытулак у адным з пакояў, Хоць мог у Графа жыць у поўным супакоі, Ды ўсюды сумаваў і чуўся слабым, хворым, Аж покуль не вяртаўся зноўку ў гэты хорам.
За шапку, Графа ўгледзеўшы, стары схапіўся І сваяку паноў даўнейшых пакланіўся, Схіліўшы лысіну бліскучую пад сонца, Якое асвяціла ўміг рубцоў бясконца. Падходзіў, гладзячы яе, яшчэ раз нізка І Прыгнуўся і сказаў: «Мапанку, мой паніска! Даруй, што так кажу, мой ясны Графе пане, З прывычкі гавару, а не з неўшанавання. „Мапанку“ прымаўляць Гарэшкі мелі моду, Апошні Стольнік, пан мой, так казаў заўсёды. Ці праўда, што, мапанку, сталі вы скупіцца На суд і замак здумалі аддаць Сапліцам? Не верыў я ды чутка гэта ходзіць вокал». Тут, гледзячы на замак, уздыхнуў глыбока.
«А што ж тут, — Граф сказаў,— за дзіва? Кошт і нудна. Хачу канчаць, ды мо сумысля так марудна Вядзецца справа. Ведае стары: знуджуся, Не вытрымаю доўга. Сёння ўжо здаюся, Прыму умовы згоды так, як суд падкажа». Гервазы ўскрыкнуў: «Згоды? Што пан гэта кажа?! З Сапліцамі, мапанку, згода? — Тут скрывіўся, Як быццам сам сваёй гаворцы задзівіўся. — З Сапліцам згода! Што, мапанку, гэта хіба Жарт! Замак, вечная Гарэшкава сяліба Сапліцам пераходзіць! Хай пан толькі рачыць З каня сысці. Няхай пан толькі сам убачыць! Не знаеш, пан, што робіш! Не ўпірайся, пане, Злазь, пан!» — І стрэмя ў рукі ўзяў для прытрымання.
Пайшлі у замак, сталі пры ўваходзе ў сені. «Вось тут, — сказаў Гервазы, — ў пышным акружэнні Паны у крэслы, паабедаўшы, сядалі. Сялян мірыў тут пан, а часам дні бывалі, Што ён расказваў нешта весела і складна Ці слухаў жарты і аповесці спагадна. А моладзь фехтавала на двары заўзята, А не, дык аб’язджала маладых бахматаў».
Далей стары працягваў: «Вось пад тым скляпеннем Няма ў паркеце залы гэтулькі каменняў, Якую колькасць бочак він яна глынула. На паясах іх шляхта з пограба цягнула, Прыбыўшы к нам на імяніннае гулянне, Або на сейм, на сеймік ці на паляванне. А вунь на хорах там капэлія стаяла, Яна ў арган і іншыя інструменты іграла[16]. Як мы ўзнімалі чары, трубы безупынна, Як судным днём раўлі, а тосты гучна, чынна Ішлі чаргой: найперш за караля, а далей За прымаса, за каралеву выпівалі, Пасля ў чэсць шляхты і ўсяе Рэч Паспалітай. А там ужо, за пятай шклянкаю дапітай, „Кахаймася“ пілі ўжо ўсе без затрымання, І тост, пачаты ўдзень, канчаўся толькі зрання, Калі запрэжак падрыхтованых багата Чакала, каб адвезці кожнага дахаты».
вернуться

16

У даўнейшых замках стаўлялі на хорах арган.

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)