Зямны акіян
- Автор: Аполлинер Гийом
- Год: 1973
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Переводчик: Эдзі Агняцвет
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Зямны акіян». Краткое содержание книги:
Зборнік Гіёма Апалінэра «Зямны акіян» — першае асобнае выданне твораў вядомага французскага паэта на беларускай мове.
Перейти на страницу:
Пра лафеты даведаўся я ля балота:
Праганялі там смагу даўгашыйкі-жырафы;
А вораг, які сяло рабаваў,
Дзяўчат гвалтаваў,
Сам жахнуўся ад прывіду смерці.
Дзень пры дні, з вёскі ў вёску,
Я чыноўніка-пана насіў.
Потым быў я слугой у Парыжы.
Я не ведаю, колькі мне год…
Як у рэкруты ўзялі мяне,—
Дваццаць год запісалі.
Я — французскі салдат;
Пабялілі мяне адным махам.
Не магу адказаць, дзе знаходзіцца
Наша часць пяцьдзесят дзевятая.
I чаму, аднак, белым быць
Лепш, чымся чорным?
I чаму нам у скокі пускацца няможна,
Паспрачацца па-людску і, сытна пад’еўшы,
Затым легчы спаць?
І вось мы страляем
Па харчовых абозах бошаў,
Мы склявалі ўсё поле снарадамі.
I пад ліўнем жалезным
Я ўспомніў страшэннае возера,
I людзей, прыкаваных страшэннай любоўю.
Прыгадаў я вар’яцкую ноч,
Чараўнічую ноч —
Такую ж, як сёння,
Дзе жахлівыя позіркі
Разрываюцца кулямі
У небе цудоўным.
Перейти на страницу: