Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 182
Перейти на страницу:

«Прынесці вам вячэру?»

Ён палажыў далоню на бараду, на вусны і паківаў галавою: не.

Але я ўсё-такі прынесла яму кавалак хлеба з маслам, бутэльку чаю і яшчэ нешта… Я знарок хадзіла шумна, як звычайна, ляпала дзвярамі. Можа, праз гэта ён зірнуў на мяне злосна і зноў прыкрыў рот рукой.

Калі роўна без чвэрці адзінаццаць (самая цікавая партыя адкладвалася на заўтра, такі ён быў акуратны, Грот) бацька спусціўся з гарышча, я паведаміла, што ён тут. Бацька адказаў надзіва спакойна, быццам размова ішла пра самае звычайнае: «Добра, дачка». Я спытала, дзе мне спаць. «Дзе хочаш, абы Грот нічога не ўгледзеў».

Пакуль немец чысціў зубы, умываўся, я ў сваім пакоі перабірала бялізну, знарок пакінуўшы дзверы крышку прачыненымі.

Я лягла ў маміным пакоі. Але не магла заснуць амаль да раніцы. Усё думала, думала… Радавалася. І палохалася. За бацьку. За гэтага чалавека. Хто ён такі? Адкуль? Можа, толькі што прыляцеў з Масквы? Але больш за ўсё я думала пра бацьку. І, далібог, ніколі гэтак не любіла яго, як у тую ноч. Здаўся ён мне такім героем, такім мужным, разумным, самым галоўным падпольшчыкам у нашым горадзе. Наіўна. Але я думала, што пра тату ведаюць у Маскве… Я думала пра маму. Каб яна пабачыла, што мы робім з татам! Яна больш не ўпікала б: «Мяккацелы інтэлігент дарэвалюцыйнай закваскі! Не псуй мне дачкі сваім слінявым гуманізмам! Не той час!» Мама была рашучая. Яна яшчэ ў грамадзянскую з бранецягніком на фронт паехала. Мама злавалася, што я баюся крыві. Прымушала мяне рабіць самую брудную работу. З-за гэтага яны сварыліся часам, тата і мама… Многа я ўсяго перадумала… Добра мне запомнілася тая ноч. Ёсць такія дні і ночы, якія запамінаюцца, выдзяляюцца і свецяцца, як маячкі, у памяці. Праўда? А ўсе іншыя зліваюцца ў адну плынь і цякуць, як магутная рака. На адным месцы вада заўсёды новая, а ўсё адно такая ж…

Спала я, можа, якія дзве гадзіны. Прачнулася раней за ўсіх. Калі Грот роўна ў сем спусціўся ў ванную, я «прыбірала» свой пакой і спявала. За снеданнем немец сказаў: «У вас добры настрой, фрэйлейн Софа. А ў мяне дрэнны. Ад свечкі баліць галава».

Тата нічога не гаварыў. Пацалаваў у лоб, калі адыходзіў на працу, як заўсёды, усміхнуўся:

«Вопыт ты маеш. Глядзі».

Наступілі тыя дзённыя гадзіны, калі я заставалася адна. Помніце, Антон Кузьміч? Адной мне было сумна… На кухні і на кухні.

…Прыйшла Маша з пакупкамі, мокрая, шумная, вясёлая. Гукнула з калідора:

— Кірыла Васільевіч! «Беламора» няма. Купіла «Казбек». Добра?

Зазірнула ў пакой, убачыла іх, засяроджана-ўважлівых, сур'ёзных, насцярожылася.

— Сядайце, Маша, паслухайце, — сказаў Шыковіч, хуценька занатоўваючы нешта ў запісную кніжачку.

Маша паставіла сумку каля парога.

— Я сказала яму:

«Вылазьце. У доме нікога няма. Будзем снедаць».

Ён падняўся з-за ложка. Ён быў высокі, але не такі доўгі, як здаўся мне, калі ляжаў. І не такі худы. Так, звычайны чалавек з тых, якія ніколі не паўнеюць, хоць ты іх пакладзі і знарок адкормлівай. Перш за ўсё ён глянуў на акно, потым агледзеў пакой і… мяне… Можа, я была такая ўражлівая, «мяккацелая інтэлігентка»… Як толькі пасля на мяне ні глядзелі, і свае і чужынцы, — мяне не кранала. А яго позірк… Вы прабачце, можа, я расказваю дробязі, глупства. Але я шчыра…

— Не, не. Калі ласка, як можна больш падрабязна, — папрасіў Шыковіч. — Гэта не дробязі… Для мяне гэта асабліва важна.

— Яго позірк мяне… абразіў… Пакрыўдзіў. З нейкай нядобрай падазронасцю ён агледзеў мяне. Я не ведаю, як вам сказаць… Але мне стала крыўдна. Чалавек даверыў нам сваё жыццё… Мы рызыкуем сваім, хаваючы яго… Чаму ж ён глядзіць так? Нядобра. А можа, мне здалося? Я малая была вельмі крыўдлівая. Маці не так гляне, як мне хацелася, і я цэлы дзень заліваюся слязамі. Больш, праўда, ён так не глядзеў. Быў прыветлівы, хоць не вельмі гаваркі.

Тады, за першым снеданнем, ён распытваў, як я жыву, з кім сябрую, куды хаджу, хто прыходзіць да нас, што за чалавек гэты Грот. Я разумела, што яму трэба ўсё ведаць, і падрабязна расказвала. Спытала, як яго імя.

«Навошта табе?» — сказаў ён без падазронасці.

«Неяк жа я павінна да вас звяртацца».

«Калі табе так хочацца, кліч мяне — дзядзька Сажань».

Я здагадалася, што гэта мянушка, яна здалася мне смешнай, і я засмяялася. Ён таксама ўсміхнуўся. Тады я адважылася і спытала, ці не з Вялікай зямлі ён прыляцеў. Сажань нахмурыўся і адказаў, што я рана пастарэю, калі ўсё буду ведаць. Гэтыя жартаўлівыя словы па-рознаму можна сказаць. Ён сказаў іх так, што мне расхацелася пытаць у яго пра што-небудзь яшчэ. Праўда, на другі дзень я не стрымалася і спытала пра вас, Антон Кузьміч. Мне чамусьці здавалася, што ён абавязкова павінен ведаць вас. Не, ён не ведаў.

1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)