Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182
Перейти на страницу:

— Мы не сустракалі Новы год.

Антон Кузьміч адказаў абыякава:

— Не сустракалі…

Ён не заўважыў, як яна знікала і з'яўлялася зноў. Некалі ён любаваўся яе спрытнасцю ў дамашняй рабоце: усё гарэла пад яе рукамі. Цяпер ён думаў пра іншае, не задумваючыся, адказваў ёй.

— У нас не крануты ўвесь навагодні запас віна. Што ты будзеш піць?

— Усё адно.

— Шампанскае?

— Не. Лепш каньяк.

— Можа, паклікаць Кірылу?

— Як хочаш.

— Не. Я хачу быць з табой. Каб ніхто не перашкаджаў. Дзеці пайшлі на каток. Яны не паверылі, што ты так рана прыйдзеш.

— На ноч бярэцца мароз.

— Але… Пятнаццаць ужо.

— У полі, напэўна, больш.

— Натка лёгка адзяецца. Баюся, прастудзіцца.

— Наташа не прастудзіцца.

— Прашу вас, доктар, да стала.

Ён здзівіўся, што за такі кароткі час — некалькі хвілін — яна так хораша і прыгожа сервіравала стол. У гэтай жанчыны свой талент: яна добрая маці і гаспадыня.

Антон Кузьміч сеў за стол. Жонка села насупраць. Пільна, з замілаваннем і пяшчотай глядзела на яго. Гэтае замілаванне неяк дзіўна збянтэжыла яго. Зрабілася няёмка глядзець ёй у вочы. Ён заняўся бутэлькамі. Доўга адкаркоўваў бутэльку з каньяком. Яшчэ даўжэй, з асцярожнасцю — не заліць бы абрус! — шампанскае.

Галіна любавалася яго вялікімі і прыгожымі рукамі, павольнымі рухамі.

Ён наліў шампанскае ў высокія келіхі. Стралялі пахучымі пырскамі бурбалачкі, лопаючыся.

— За нашых дзяцей! — першая прапанавала тост Галіна Адамаўна, па-мацярынску шчыра.

— За нашых дзяцей.

Наташа ціха адчыніла дзверы (у кожнага з іх свой ключ, бо выходзілі з дому і прыходзілі яны ў розны час), ціха палажыла канькі, ведаючы, што маці не любіць, калі стукаюць, а ў апошні час маці вельмі нервовая. І раптам паверх занавескі на шкляных дзвярах дзяўчынка ўбачыла, што маці і бацька сядзяць за сталом і… чокаюцца келіхамі. Памірыліся!

Ёй гэта найлепшы навагодні падарунак. Таму не магла яна стрымаць сваёй дзіцячай непасрэднасці. Ускочыла ў пакой, калі яны толькі прыгубілі келіхі, здзівіўшы іх — адкуль узялася? — падбегла да бацькі, абняла, моцна пацалавала.

— Я люблю цябе, тата! Ты добры, ты разумны! — Потым, як вавёрка, пераскочыла да маці, пацалавала яе. — І цябе люблю, мама! — І закружыла па пакоі, як на катку, грацыёзная ў сваіх блакітных штоніках, чырвоным світэры і такой жа чырвонай шапачцы. — Я люблю вас! Я ўсіх люблю! Усіх добрых людзей!

Яраш засмяяўся, шчыра ўзрадаваны, што з'явілася дачка. Прапанаваў жонцы:

— Вып'ем за добрых дзяцей. І за добрых людзей!

Але, п'ючы, ён зноў падумаў пра Зосю. Дзе яна? Куды магла паехаць у такі час?

1960–1963 гг.

1 ... 173 174 175 176 177 178 179 180 181 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)