Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 182
Перейти на страницу:

Яраш скончыў распытваць пра здароўе і змоўк. У той дзень яму цяжка было весці размову для размовы, гаварыць пра ўсё.

Шыковіч паліў на кухні, пускаючы дым у фортку, слухаў іх, зразумеў зацяглую паўзу.

Зося сказала нешта пра дождж. Яраш крыху іншымі словамі сказаў тое ж.

— У вас стомлены выгляд, Антон Кузьміч.

— Я сёння прыляцеў з раёна.

— Камандзіроўка?

— Але.

Шыковіч кінуўся на дапамогу сябру.

— Соф'я Сцяпанаўна, не сумна вам адной у гэтым доме? — спытаў ён з жартаўлівай весялосцю, сядаючы ў зручнае нізкае крэсла.

— О не. Я чытаю. У мяне добрыя суседзі. Яны наведваюцца. А потым прыходзіць з работы Маша…

Вось так пагаварылі яшчэ пра тое-сёе. Нарэшце Кірыла падступіў да галоўнага, асцярожна, далікатна:

— Соф'я Сцяпанаўна, скажыце, калі ласка, вас не вельмі расхвалюе размова пра мінулае?

Яна ўздрыгнула, насцярожылася:

— Пра якое мінулае?

— Ну, напрыклад, пра вайну. Пра смерць бацькі…

— А што вас цікавіць?

— Што мяне цікавіць?.. — Ён палез ва ўнутраную кішэню пінжака і дастаў складзеныя лісты паперы. — Прачытайце вось гэта, і вы зразумееце.

Яраш зірнуў на сябра з дакорам, але змаўчаў.

Зося разгарнула сашчэпленыя лісты, прачытала загаловак, устрапянулася, паглядзела на Шыковіча са здзіўленнем, страхам і надзеяй. Позірк яе пытаў:

«Што ты падрыхтаваў мне? Гора? Хіба ў мяне яго было мала? Радасць? Няўжо радасць?..»

Пачала чытаць прагна, нецярпліва, маланкава хутка. Лісткі трапяталіся ў руках, як жывыя птушкі. Пабляднелі, а потым загарэліся шчокі. Яны абодва не зводзілі з яе вачэй. Але вось яна, перагортваючы старонку, з палёгкай уздыхнула. Прыціхлі лісты, перасталі трапятаць. Павольней пачала чытаць яна. Пад канец, было відаць, зусім супакоілася і здавалася нават крыху расчараванай. Задумалася глыбока. Яны доўга, ніводным рухам не парушаючы цішыні, цярпліва чакалі, калі яна вернецца з успамінаў.

Шпарка-шпарка, нібы надзвычай спяшаўся — цік-цік-цік, — адганяў у нябыт секунды прыгожы гадзіннік на кніжнай паліцы. За акном у лісцях таполі шумеў дождж.

Нарэшце Шыковіч не вытрываў:

— Пра што вы думаеце?

Яна не ўздрыгнула, не схамянулася, — паглядзела сухімі, але напоўненымі святлом удзячнасці вачамі, спакойна адказала:

— Я думаю, як хораша, што ёсць на свеце такія людзі, як Антон Кузьміч, як вы… Дзякую вам.

— Падзякі пасля. Ды і не мне павінны быць адрасаваны. Антону — справа іншая. А за тое, што ў нашы дні ўсюды аднаўляецца справядлівасць, вы ведаеце, каму дзякаваць. Цяпер вы разумееце, што мяне цікавіць. Як загінуў доктар Савіч? Хто яго забіў? Вы былі пры гэтым?

Зося паківала галавой: не, не была. Потым сказала:

— Я думаю, тата застрэліўся…

— Сам?

Расказ Зосі Савіч

— Вы помніце, Антон Кузьміч, я расказвала вам: бацька вельмі асцерагаў мяне. Я, па сутнасці, была схавана ад свету. Толькі ваша з'яўленне, ды калі я шукала Тараса… А больш я нічога не зрабіла. Мне ніхто нічога не даручаў. Я ведала: бацька сумленны чалавек. Але ці проста сумленны лекар ці змагар? Я здагадвалася, што нейкім чынам ён памагае нашым. Але як? Спрабавала гутарыць з ім пра гэта. Ён умеў адвесці размову ўбок. А разы два ўзлаваўся і загадаў, каб я не совала носа куды не трэба. «Малая яшчэ! — сказаў ён. — Не нам з табой займацца палітыкай. Не думай, што гэта рамантыка, як у кніжках. Ты ў мяне адна». Яшчэ тата часта казаў, каб я не думала, што ён служыць чужынцам, ён лячыў і лечыць сваіх людзей. А людзі — гэта самае каштоўнае, астануцца людзі — гісторыя не спыніцца і не пойдзе назад. Будуць жыць людзі — будзе жыць краіна і тая ўлада, якой народ даражыць. Вось так ён гаварыў. Гэта я помню, бо словы гэтыя ён казаў часта. Я не згаджалася: а хто ж будзе ваяваць? Ён злаваўся: «Не многа будзе карысці, калі пойдуць ваяваць дзеці, як ты, ці такія старыя, як я». Я пасля толькі зразумела, што бацька проста асцерагаў мяне, любым чынам, абы я была далей ад таго, што рабілася навокал. І раптам… Гэта было перад Першым маем, дні за два. У той дзень нашы ўзарвалі электрастанцыю. Пасярод дня. Так грымнула, што нават у нас — а гэта ж вунь дзе! — вылецела шыба ў мансардзе, у пакоі Грота. Нямецкі лекар у нас жыў. Казалі, што міну ўкінулі ў топку і выбухнуў кацёл…

— Група Шылава, — сказаў Шыковіч. — Пішу пра іх.

— Што? — не зразумела Зося.

— Хто ўзарваў станцыю. Камсамольская група. Загінулі хлопцы. Валодзя Шылаў зачыніўся ў трансфарматарнай будцы і адстрэльваўся да апошняга патрона. Жывым не здаўся. Залішняя смеласць і рызыкоўнасць загубіла…

1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)