Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 150
Перейти на страницу:

Вольга Пятроўна выцягнула даўгаватыя ногі, выпрамілася, убачыўшы, што яна яшчэ надта не пастарэла, не страціла стройнасці — невысокія во, але не апалыя, тугаватыя грудзі, зусім не поўны жывот, ладныя загарэлыя ногі, на якіх толькі дзе-нідзе сінеліся падпухлыя жылкі. Не пастарэў i твар — высокі, мала маршчыністы лоб, жывы агеньчык у вачах, чырванаватыя шчокі. Толькi ў куточку вачэй ды вуснаў збегліся густаватыя зморшчакі, але яны яшчэ надта не стараць яе, бо відаць на яе твары былая краса. Так, яна некалі была вялікая красуня, мела многа хлопцаў, выбірала, мяняла ix, а вось выйшла замуж чамусьці за невысокага, не вельмі сімпатычнага Анатоля, які, як пасля агледзелася, i старэйшы быў за яе, i не такі разумны, як здавалася, але быў, праўда, добры настаўнік i гэтакі ж добры муж. Ціхманы i паслухмяны. Што яна хацела, думала, ён тое век i рабіў, слухаўся яе. Здаецца, толькі вельмі раўнаваў, мучыўся, як яна ў школе пасміхалася з калегамі-настаўнікамі ці вытанцоўвала ў клубе з прыезджымі шаферамі, але мучыўся моўчкі. Можа, нават i таму, што яна жартавала з чужымі мужчынамі, любіла закружыць ім крышку галаву, прымусіць ix i ўкахацца ў яе, паспрабаваць заляцацца, але ніколі большага чаго яна не дазваляла.

Анатоль, які гэтаксама быў з ёю сёння на полі, вярнуўшыся дахаты, пераапрануўшыся i перакусіўшы, не прылёг, a хадзіў недзе па двары. Ці не падбіраў у садзе ападкі — сёлета чамусьці яблыкі вельмі чарвівелі i абвальваліся. Ix не паспявалі есці — i крышаноў з ix насушылі, варэння наварылі, а цяпер дык не ведалі, дзе ix дзяваць.

Пачуліся крокі ў сенцах — ішоў у хату Анатоль. Ён прыпыніўся на кухні, паставіў, мусіць, ля пapoгa кош з ападкамі i ішоў сюды, у лепшую палавіну, дзе стаяла канапа, шафа з кнігамі, тэлевізар i стол.

— Мала што сыплюцца яблыкі, дык яшчэ адна напасць на ix... — сказаў ён, трымаючы ў руцэ вялікі жоўта-зялёны яблык з глыбокімі норкамі, у якіх была відаць чарнаватая труха.

Вольга Пятроўна, лежачы, зірнула не на яблык, а на мужа — невысокага, лысаватага i з густымі маршчынамі на вузкім, здаецца, зусім нясвежым, нават старым, твары, убачыла, што ён стаміўся. Яна пашкадавала яго, паклікала да сябе.

Ён паасцерагаўся, што ідзе па ходніку ў туфлях, можа натрэсці пяску, але бачачы, што яна кліча, зморшчыўся, падышоў i прысеў, стараючыся на яе не пазіраць.

— Сарокі клююць здаровыя жоўтыя антоны, — яшчэ раз заклапочана сказаў ён. — Гэта ж ніколі такога не было, каб птушкі яблыкі на дрэвах дзяўблі...

— Прыляж, — ціха прамовіла яна, пасунулася да сцяны, даючы яму болей месца ля сябе.

— Можа, пойдзем ужо на агарод, — сказаў ён, — буду падкопваць, а ты будзеш выбіраць.

— Выберам тую бульбу, нідзе яна не дзенецца, — адказала яна, — яшчэ вунь толькі пачатак верасня на дварэ. Чаму ты еў часнок?

— Вецер прахапіў, — прамовіў ён, — дык вось заклаў у нос, каб прагнаць прастуду. I з'еў пару драбкоў.

— Які ты нехарошы! Толькі сябе аднаго глядзіш... — яна прыгарнулася да яго. — Але прылашчы...

Ён як засаромеўся, што яна так гаворыць, паводзіць сябе як зусім маладая, азірнуўся, бы хто быў у хаце, а тады злёгку, каб паслухацца, не зусім ахвотна правёў далонню па яе русявых валасах.

— Як яна там, наша Ірынка? — нечакана спытала яна.

— Будзе вучыцца, як i мы некалі вучыліся, як i цяпер вучацца яе аднагодкі.

Пакуль ён гэта гаварыў, яна паспела ўжо ціха заплакаць — зажурбоціцца па дачцэ. Бязгучна плакала i адчувала, што муж гэта чуе, але не спяшаецца супакоіць, пацалаваць яе, як некалі, у маладыя гады, адразу ж супакойваў i цалаваў, а ляжыць побач моўчкі, добра ведаючы, што яна крыху пахліпае, выплача свае хуткія жаночыя слёзы i сама супакоіцца. Ёй стала балюча, што ён такі — спакойны i па-мужчынску чарстваваты.

— Не можа ж яна век быць з намі, — сказаў яшчэ ён, прамовіў зноў надта цвяроза i сухавата. — Пайшлі, бо нам з табой удваіх шмат работы.

I яна, слухаючы яго, паплакала, напраўду супакоілася, што дачцэ трэба было выязджаць адсюль, бо трэба вучыцца, думаць пра будучае, a ім во трэба застацца ўдваіх, працаваць i думаць пра ix, пра сваіх дарослых дзяцей. Яна, адчуваючы, што раптоўны жаль не зусім прайшоў, пацалавала мужа ў аброслую за дзень, калючую шчаку. Ён жа нават не варухнуўся, здаецца, нішто не захвалявала яго — што яна блізка, што ў яе крышку расшпілена блузка i з-пад яе відаць лагчынка ад яе тугіх грудзей, што вышэй каленяў агаліліся яе белаватыя роўненькія ногі.

1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)