Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў

Электронная книга - «Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў». Краткое содержание книги:

Існуе безліч паэтычных формаў, і кожным разам паэт выбірае адну-адзіную, каб менавіта ў яе пераліць уласныя пачуцьці. І можна ўявіць, як нячаста некалькі розных паэтаў абіраюць падобную форму і працуюць у ёй. Для эўрапейцаў традыцыйна абранымі былі трыялеты, актавы, санэты, але ў дадзеным выпадку мы прадстаўляем зборнік хоку.
Хоку — трохрадкоўе, якое бярэ выток у японскім вершаскладаньні. Разам з рубаі і танка хоку — гэта прыклад усходняй вершаванай мініятуры. Хоку пісалі вялікія старажытныя японскія паэты Басё, Бусон, Іса. У ХХ ст. гэтай мініятураю захапляліся Сікі, Кёсі, Дакоцу… Папулярнасьць хоку выйшла за межы Японіі, трохрадкоўі пішуцца ва ўсім сьвеце.
А зборнік з хоку беларускіх паэтаў — невялікі востраў у плыні сучасных нязьменных зьменаў.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Перейти на страницу:
* * *
Аб кант коміну разьбіваецца погляд на рэчаіснасьць.
* * *
Пазабаўляцца б з такім прывабна-сінім электрадротам.
* * *
Мэтазгоднасьці ўказальнік блакітны не вызначае.
* * *
Адваротная пэрспэктыва дарогі сыходзіцца ў сэрцы.
* * *
Памыляюся, за павелічальным шклом той жа самы сьвет?
* * *
Хто табе сказаў, што мінулае маё не належыць мне?
* * *
А ці трэба па — мятаць, які зараз дзень, можа, ведаеш?
* * *
Брат мой гаварыў: — О, які ён салодкі, водар атруты…
* * *
Непераможны, як дух безнадзейнасьці, смак самагубства.
* * *
Сустракаюцца не зусім падобныя і сярод блізьнят.
* * *
Так яно лепей, — калі ніхто ня прыйдзе. Крокі пад вакном…
* * *
Два гадзіньнікі і ніводзін не ідзе. Як гэта добра.
* * *
У бясконцай чарнаце бразнуў клямкаю нечаканы госьць.
* * *
Сталёвы месяц, жалезабэтонны мост, срэбная вада.
* * *
Лютаўская ноч, мароз; а мурын ідзе без капелюша.
* * *
Не магу заснуць. Напішу пра галалёд — астуджу душу.
* * *
Каляровы сон завітаў сярод зімы — з кветкамі вяргінь.
* * *
Ноч глыбокая. Перачытваю наноў Іса і Басё.
* * *
Не магу заснуць. Слухаю далёкі гуд аэрадрому.
* * *
Ці не вар'яцтва — марыць пра бессьмяротнасьць лютаўскай ноччу?
* * *
Лётае вецер, страсае зоры на сьнег, рыпяць таполі.
* * *
Ідзе гадзіньнік. А куды? Невядома. Спыню маятнік.

Максім Клімковіч

* * *
За шклом вэранды, у цемры шолах бэзу; ліпеньская ноч.
* * *
Праз дожджык бачу шэрую вільгаць муроў. Восеньскі горад.
* * *
Спыніўся цягнік. Насупраць твары людзей. Ізноў дарога.
* * *
На дне фантана голуб дзяўбе жоўты ліст. Восеньскі ранак.
* * *
Паліць лістоту сумны маўклівы дворнік. Хлебны пах клёну.
* * *
Чакаю гасьцей. Халодны гузік званка хто першы кране?
* * *
Вышэй за дамы павырасталі дрэвы, што мы садзілі.
* * *
Сягоньня дзеці не знайшлі яблыкаў у старым садзе.
* * *
Над старой студняй я адпусьціў каменьчык. Чаканьне ўсплёску.
* * *
Прайшлі машыны, шум сьцішыўся і зьнік. Гарачы вецер.
* * *
Як доўга ехаў праз гарады, празь вёскі адной дарогай.
* * *
Сьвятло маланкі: зьнік у вільготнай цемры нерухомы лес.
* * *
Спяшаюся. Над горадам нацягнуты лук маладзіка.
* * *
Драўляны мост. Мір. Ідзе стрыножаны конь — рыпяць масьніцы.
* * *
Зімнае неба. З трэскам падае на дол празрысты яблык.
* * *
Вось і прыехаў у бела-шэры горад; мо хто сустрэне?
* * *
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)