Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў
Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў

Электронная книга - «Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў». Краткое содержание книги:

Існуе безліч паэтычных формаў, і кожным разам паэт выбірае адну-адзіную, каб менавіта ў яе пераліць уласныя пачуцьці. І можна ўявіць, як нячаста некалькі розных паэтаў абіраюць падобную форму і працуюць у ёй. Для эўрапейцаў традыцыйна абранымі былі трыялеты, актавы, санэты, але ў дадзеным выпадку мы прадстаўляем зборнік хоку.
Хоку — трохрадкоўе, якое бярэ выток у японскім вершаскладаньні. Разам з рубаі і танка хоку — гэта прыклад усходняй вершаванай мініятуры. Хоку пісалі вялікія старажытныя японскія паэты Басё, Бусон, Іса. У ХХ ст. гэтай мініятураю захапляліся Сікі, Кёсі, Дакоцу… Папулярнасьць хоку выйшла за межы Японіі, трохрадкоўі пішуцца ва ўсім сьвеце.
А зборнік з хоку беларускіх паэтаў — невялікі востраў у плыні сучасных нязьменных зьменаў.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 17
Перейти на страницу:
* * *
За галінамі чорна-сінімі плыве белы маладзік.
* * *
Восеньскі ўспамін — на вясковых могілках пахіліўся крыж.
* * *
Сталёвы вецер, коціцца па асфальце звон кансароўкі.
* * *
Ліхтар, прыпынак, высачэзная постаць пад парасонам.
* * *
Не дае заснуць скразьняк у электрычцы, бязбожны холад.
* * *
Поўнач у мэтро, мармуровая сьцяна слухае мяне.
* * *
Жаданьне — заснуць, не патушыўшы сьвятла, глыбокая ноч.
* * *
Спаць і толькі спаць, больш нічога не хачу; не магу заснуць.
* * *
Дзьверы зачыніў, а ў пакоі скразьнякі не пазьнікалі.
* * *
Халодны пакой, ціўканьне гадзіньніка не дае заснуць.
* * *
Дзе падзеўся ты, ясна-белы маладзік? Не кладуся спаць.
* * *
Вадкая цемра, уздыхнула машына, вуркоча матор.
* * *
Нізкая вярба ўсё кранае на вадзе адлюстраваньне.
* * *
Ноччу падаў сьнег, а нараніцу растаў — цёплая зямля.
* * *
У чаўне вада, на вадзе — срэбра поўні і тонкі лёдзік.
* * *
Вельмі многа сплю, дык чаму цалюткі дзень пазяхаецца?
* * *
Далёка ў небе, марозным сінім ранкам сканала зорка.
* * *
Квітнее сьліва. О, не-не — падалося… Навокал шэрань.
* * *
Дробныя зоры востра міргалі, золкасьць, час разьвітаньня.
* * *
Стары чалавек спытаў у вялікай гары: — Ці гэта зноў сьнег?
* * *
Цёмны шэры ліст падае на першы сьнег, нахіляюся.
* * *
У вакно гляджу, на стале астывае шклянка малака.
* * *
Над таполямі шэра-маціцовае неба студзеня.
* * *
Сонны настрой — вуркоча рэпрадуктар, слоў не разабраць.
* * *
Гляджу на шэрань і не магу пакінуць занятак марны.
* * *
Мокрая далонь — бо на ёй дадому нёс першы цёплы сьнег.
* * *
Марозны ранак, двухгадовая дачка шукае поўню.
* * *
Падняўшы з долу, павесіў на галіну дзіцячы шалік.
* * *
Ціха, сьняжынкі на паркавыя вазы апускаюцца.
* * *
Надпіс на сьнезе, вецер схапіў і панёс белую думку.
* * *
Белая шыба; сонечны, марозны дзень толькі пачаўся.
* * *
Шэрань на слупах. Не спыняецца цягнік ля вясковых хат.
* * *
Сваім холадам бела-блакітны аркуш запалохвае.
* * *
Парэзаў палец, выціраю цёмную кроў зь белага стала.
* * *
Згадаю вясну — сьнег і лёд на імгненьне зазелянеюць.
* * *
На ўчарнелы парк зноў зімовыя дажджы сеюцца штодня.
* * *
За нізкім плотам цяпла й вясны чакае гарод пад сьнегам.
* * *
Апякаюць твар вецер і сьнежаньскі дождж, лёд на паліто.
* * *
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 17
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)