Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка
Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Электронная книга - «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка». Краткое содержание книги:

Гэта кніга-першае выданне твораў Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага (1865–1939), беларускага паэта, пра якога М. Гарэцкі сказаў, што такія паэты «…маюць у нашан паэзіі літаратурна-маральнае значэнне як паэты з мазолістай рукою, што не толькі „з народа“, але і „сам народ“». Большасць вершаў — мастацкая апрацоўка народных легенд і паданняў.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 43
Перейти на страницу:

БОЯЗНА

У цяжкім змаганні з цёмнаю сілай, Гдзе шмат мазольнай работы, Добрыя людзі вестачкай мілай Нам паддавалі ахвоты. I часам слоўца адно, другое, Сказана добра у пору, Падніме духа, адгоніць злое I як бы зверне з плеч гору. Але і з верай, моцнай і правай, Ніхто прапасці не можа, I нашай чыстай і пэўнай справе Сам Бог напэўна паможа. Адна рэч толькі у гэтай рабоце Варта дапраўды увагі, Каб нам пры нашай добрай ахвоце Ды не забракла адвагі. Каб, як раслінка ў зелені дзікай, Мы так без сонца не счэзлі Ды гэтак з думкі надта вялікай Хаця б на печ не палезлі.

3 НОВЫМ ГОДАМ

3 Новым годам, родны браце, Няшчасны ваяча! Па табе не раз мо ў хаце Там сямейка плача. Выглядаюць дзеці, жонка У час непагоды, Ці не стукне у ваконца Іх татулька родны. Або маці, як галубка, Праглядае вочы, Ці павернецца Якубка. Той сынок урочы [13]. Вы, што біліся з варогам I клалі галовы, Варачайцеся жа з Богам У гэты год Новы. 3 Новым годам, браце мілы, Хлебаробе з вёскі, Няхай Бог прыспорыць сілы I здароўя трошкі. Няхай спорыцца вашэці Па мазольным трудзе У хляве, гумне і клеці, У гаршку, ў арудзе. Гараваў ты восень, лета, Выліў многа поту,— Спажывай здароў жа гэта I не знай клапоту. 3 Новым годам, браце стрэчны, Што сядзіш ў палацы, Ты, што сыты і бяспечны I з чужой жыў працы. Еў ты смачна, не на жарты, Ды ў віне купаўся, Гуляў ёмка, граў у карты I ў пуху качаўся. Скінь атласы і ядвабы, Шубу з сабалямі I забудзь, што быў ты «грабя»[14], — Параўнайся з намі! Пакінь пыху, панебраце, Бо яе не трэба,— Будзем разам працаваці На кавалак хлеба!

АПОШНЯЕ ЖАДАННЕ

Век цэлы біўся я, трапятаўся, Бо гэтак, мусіць, судзіў мне Бог… I тады толькі я ужо здаўся, Калі мяне немач зваліла з ног. Ляжу ў пасцелі я адзінокі… Пакой вялікі, быццам стадол, А мае думкі блудзяць далёка, Хоць дакучае пракляты боль. Цісне і ломіць старыя косці, Ды сэрца ные цяжэнька тут. I як бы шэпча на вуха хтосьці, Што ўжо прыходзіць скора капут. Ноч доўга… Сумна, о мой ты Божа! У маім хароме мёртвая ціш. А гэтай цішы не патрывожа Ні звонам муха, ні бегам мыш… Ляжу і ныю адзін — бяздольны, Чужыя людзі, чужы куток. Пара ўжо скончыць свой труд мазольны, Шкада мне толькі жонкі, дзяток. Адно, прызнацца, хацеў бы штосьці (Такія думкі ў мяне былі), Каб после смерці ды свае косці У беларускай злажыць зямлі. Дык пахавайце гдзе на кургане Паміж зялёнай кучкі дзярэў, Гдзе разлягацца будзе ў тумане Наш беларускі тужлівы спеў. Толькі пастаўце крыжык дубовы Мне на магілцы, прашу я вас, А на крыжы напішыце словы: «Тут пахаваны Стары Улас».
вернуться

13

Урочы (польск.) — прывабны, чароўны.

вернуться

14

Грабя (польск.) — граф.

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)