Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка
Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Электронная книга - «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка». Краткое содержание книги:

Гэта кніга-першае выданне твораў Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага (1865–1939), беларускага паэта, пра якога М. Гарэцкі сказаў, што такія паэты «…маюць у нашан паэзіі літаратурна-маральнае значэнне як паэты з мазолістай рукою, што не толькі „з народа“, але і „сам народ“». Большасць вершаў — мастацкая апрацоўка народных легенд і паданняў.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 43
Перейти на страницу:

ПРА ПАНОЎ

…Апавядаў ён не раз дзіва Часам смешна, часам шчасліва, Шмат чаго помніў, многа знаў I вельмі не любіў паноў. Бывала, так стары гавора: Дзеткі, яшчэ, мусіць, не скора Надойдзе гэтакі вось час, Што блісне сонейка для нас. Бо хоць яно й цяпер яснее I у пагоду ёмка грэе Ды ярка свеціць вось ізноў, Але тыкеля… для паноў! А мужык бедны у цямноце, Карэлы, ў мазалях і ў поце, Пакоран, баязліў і ціх, Гаруе век свой на другіх. Ніхто б таму і не дзівіўся, Каб жа хоць труд яго цаніўся I уважаўся хоць крыху, Не было б, можа, і граху. Але не мае шмат павагі Наш брат ад шэрае сярмягі. Крыўдзяць і кпяць з яго усе, А ён усё гэта знясе. На мужыка прыскеліць вока I пазірае ізвысока Духоўнік, пан, чыноўнік, жыд, Хоць з яго працы будзе сыт. Наслухацца можна і скора, Што яно пра цябе гавора — Пані або панок другі, Не варт мужыцкае нагі. Не раз яно цябе намуча, I за гарэлую анучу Цябе не лічыць яшчэ ён,— А ты цярпі, будзеш спасён! Няхай жа нашаму мужчыне Быць трапіцца ў паноў ў гасціне, Ну, дык магу смела сказаць, Што будзе после праклінаць. Бо там смяюцца з нашай мовы Пустыя гэтыя галовы. Выкпяць яны цябе капой, Бо ў іх парадак ідзе свой. Нярэдка там вось пачуць можна Такое званне: «Bydło dwonożne», «Labity cham» i «Ciesny łob», Ці то зноў: «Chłopka» або «Chłop». I знойдуць на цябе прычыну: To за адзежку, то за міну, Не гэтак стаў, то не там сеў, То зашмат піў, замнога еў. I як бы там ты ні стараўся Ды драбней маку рассыпаўся Ці быў, нібы трава, ціхі — Не ўгодзіш пэўне ні крыхі. I ў кожнай справе, ў кожным дзеле, Ці то ў хароме, ці ў касцеле, Гдзе толькі можа шляхціц, там Утыкае спрытна слова «хам». А не адна краля такая, Што пад цыцкой кудзелю мае, Намазаўшы парадна твар, У рэчы дарагі тавар, I зубы чужыя у роце, Дзмецца, як жаба на балоце, Або як вош так акурат,— Аббрэша з галавы да пят…

ВОСЕНЬ

Вось после бурнай жніўнай пары Верасень хмурны, як дзед стары, 3 торбаю поўнай да нас ідзець. Малыя пеўні ўжо сталі пець. Замільгацелі, як не былі, I адляцелі ў вырай буслы. Гусі ў грамадах цягнуць з двароў Шнурам і ў стадах да выганоў. А як кастрычнік спадзе на нос, Бывае зранку ужо мароз. Зямліца-маці, будзь ёй хвала, Сваё багацце ёй аддала. Ужо гола поле, зняты пасеў, Не звоніць болей вясёлы спеў. Пташкі замоўклі, і гай заглох, Лісце пажоўкла па дзераўцох. Як бы спадманкам лета ўцякло. Неба туманам завалакло, Як цераз сіта, сыпле рунец — Вясна забыта, лету канец. Дзянькі пагодны прайшлі усе, Вецер халодны лісце нясе, Трусіць, зрывае, гоніць удаль Ды завывае — наводзіць жаль. Перазвінелі косы, сярпы, А загудзелі ў гумнах цапы, Падаюць слаўна, аж звініць ток. Зробяць нам спраўна новы хлябок!
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)