Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка
Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Электронная книга - «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка». Краткое содержание книги:

Гэта кніга-першае выданне твораў Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага (1865–1939), беларускага паэта, пра якога М. Гарэцкі сказаў, што такія паэты «…маюць у нашан паэзіі літаратурна-маральнае значэнне як паэты з мазолістай рукою, што не толькі „з народа“, але і „сам народ“». Большасць вершаў — мастацкая апрацоўка народных легенд і паданняў.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 43
Перейти на страницу:

ПІРОГ

Раз так неяк на кірмашы Восенню, мой братка, Дзве сышліся бабы нашы — Дачушка і матка. Матка зараз усё знаці Хоча як быць мае… Ну, вядома, так як маці — У дачкі пытае. «А мая ж ты, — кажа, — кветка, Як табе жывецца? Ці не надта з мужам кепска? Мо часамі б’ецца?» «А матуля ж мая родна, Лепш бы я сядзела — Так мне замужам нягодна, Так мне надаела… Мой мужык, табе прызнацца, Сыты ці галодны, Усё яго трэба баяцца, Гэткі ўжо нягодны! А няхай сам Бог бароне! Кажу без абману: Я спякла яму сягоння Піражок румяны, Мяккі, жоўты, як той кажа, Спечаны дарэчы. А ён, гад, як ім засмажа Проста мне у плечы!.. А няхай яго нячысты Да сну ускалыша! — Я ўжо думала, ўсе чыста Косці мне пакрыша!..»

КАМУ ШТО

Вясна хароша для паэта, Ці, як там кажуць, — песняра. Для хлебароба будзе гэта Несамавітая пара. Часамі хлеба ні крупінкі, Ані ўламаць, ані уліць, А тут яшчэ і для скацінкі, Бывае, трэба прыкупіць. Хаця красуюць кветкі густа, Пяе пяўцоў крылаты хор, Але… сумна, калі ў клеці пуста Ды у гумне свісціць віхор! Бо салаўя не кормяць песні, Як ёсць прымоўка гэтка, знай, I думай ты сабе, хоць трэсні, Але ўсім есці падавай. Хоць гэтага не скажа кожын, Знаць гэта толькі бедаку, Што як жывот твой, брат, парожан Тады і песні па баку. Вось тут і маеце прычыну, Ды, як гавораць, і «кручок», Што ані бэзу, ні язміну Ніяк не ўкрышыш у гаршчок! Наш брат тады зусім спакоен, I весялосць яго бярэць, Калі яго равеснік повен — Тады ж ён можа і запець. Вясковец мае тады свята I можа сабе адпачыць, Як восень паспее багата Яго пладамі адарыць. Як ён нажне багата хлеба Ды пачне бульбачку капаць, Усё ачысціць як патрэба — Ніву, гарод і сенажаць. Тады наш брат свінчо падкорміць, Наробіць круп, мукі — тады Усіх памёршых ён прыпомніць, Жывых пакліча на Дзяды [10].

ДУМКА БЕЖАНЦА

Свеціць месяц, а аблокі Хмарка засланяе, А бежанец адзінокі Думаньку думае. Прыйшла восень, зіма, весна, Лета уцякае, А ён позна і учэсна [11] Вестачку чакае. Удзень тошна, ўноч не спіцца, Як катку ля плота. Адзін жджэ, нібы зямліца Дожджыка ў спякоту. Стане Богу ён маліцца Вольнаю часінай — Пачынае з вачэй ліцца Сляза за слязінай. У змаганні траціць сілы, Ападаюць рукі. Калі ж будзе, Божа мілы, Ужо канец разлукі?! Мо ўзышоўшы ясна сонца 3 роднае старонкі, Прымчыць вестку пад ваконца Ад дзетак і жонкі? А не знаў ён, мусіць, гэта, Не думаў ніколі, Што цяпер яго кабета У цяжкай няволі. Што ў сялібе засталіся Толькі пустка, смецце, Яго ж дзеткі распаўзліся Усе па белым свеце.

ЖАЛЬ

Неяк нядаўна адной нядзелі, Маючы часу вольнага шмат, Быў я з другімі разам ў касцеле, Гдзе памаліцца часамі рад, Скрушаным сэрцам, як бы з налогу [12], Уздыхнуць да неба як мае быць, Гора, цярпенне занесці Богу I сваё сэрца прад ім адкрыць. Я разглядацца стаў па святыне, Як бы нарокам, так, пакрысе. Бачу, што й людзі па той прычыне Хіба што гэтак моляцца ўсе. Аж разам песня там загрымела Па ўсім касцеле ў суладны тон I рэха ў неба там паляцела, Спеў і музыка ў кампаніён. Уваччу слязінка мне заблішчэла, У сэрца надзея ўступіла зноў, I я паволі, як бы нясмела, Стаў усміхацца зараз да слоў. Знаная нота, знаны і словы, I яе знае, пэўне, усяк. Быў гэта польскі гімн нарадовы: «Boże, coś polskę…» і далей так. Слухаў я, слухаў ды стаў маркотны, Далей падумаў: Божа ты наш! Чаму ж на нашай зямлі народнай Аднаго сонца хоць бы — нямаш?! I жаль зрабіўся мне непамерны Ды стала горка, як і падчас. Ці ж гэта, Божа наш міласэрны, I ты забыўся ужо пра нас? Ці ж мы таксама не твае дзеці, Ці ж не сыны мы гэтай зямлі, I ці не шлём мы штодня Вашэці Свой пот крывавы і мазалі? Ці ж Це не молім кожну нядзельку I кожна свята суполам тут? Выбаў жа, Божа, нашу зямельку Із-пад няволі — выбаў із пут!
вернуться

10

Дзяды — дзень памяці продкаў, які беларусы адзначаюць восенню, 1 лістапада (у адрозненне ад вясенняй Радаўніцы, якая прыходзіцца на другі аўторак пасля Вялікадня).

вернуться

11

Учэсна (польск.) — рана.

вернуться

12

Як бы з налогу — нібы па прывычцы.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)