Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 221
Перейти на страницу:

Расстраляны восенню 1937 г.

Друкавацца пачаў у 1925 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Камсамольскія вершы» і «Штурм» (1930), «Жалезныя віхуры» і «Разбег» (1931), «Стала і мужна» (1932), «Выбранае» (1960). Многія вершы пакладзены на музыку.

Выстўпаў і як празаік. У 1931 г. выдаў зборнік нарысаў «Крок пяцігодкі». Разам з С.Грахоўскім пераклаў на беларускую мову раман Ж.Верна «80 000 кіламетраў пад вадой» (1937).

Лялько Хрысціна, нарадзілася 30.03.1956 г. у вёсцы Хадзюкі Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Тарноўскай сярэдняй школы (1973) працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1979). З 1979 г. - навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Янкі Купалы, з 1983 г. - літсупрацоўнік аддзела крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1984 г. - рэдактар аддзела літаратуры часопіса «Беларусь». Сябра СП СССР з 1983 г.

У 1971 г. на старонках лідскай раённай газеты «Уперад» змясціла першыя вершы, а ў 1979 г. у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» - апавяданне. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Дарога пад гару» (1985), «Світанак над бярозамі» (1989), сцэнарыя мастацкага кароткаметражнага фільма «Лёгкі хлеб» (1987).

Ляльчук Сямён, нарадзіўся 25.09.1918 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і служачага.

Скончыў Менскі педагагічны інстытут (1939). Служыў у арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце.

У ліпені 1941 г. прапаў без вестак на фронце.

Вершы пачаў друкаваць яшчэ да вучобы ў інстытуце ў газеце «Юнгер ленінец» («Юны ленінец»), у 1938 г. стаў друкавацца ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Пісаў на мове ідыш. Разам з маладымі паэтамі І.Баруховічам, Х.Гурэвічам, П.Плоткіным выдаў у 1940 г. калектыўны «Зборнік вершаў». У перакладзе на беларускую мову асобныя творы апублікаваны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949). У 1985 г. на мове ідыш у Маскве выйшаў зборнік «Ліра».

Ляпёшкін Уладзімір, нарадзіўся 08.02.1928 г. у вёсцы Церабель Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і настаўніка.

Сярэднюю школу канчаў у Рудзенску, у 1951 г. скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Менска выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, завучам, дырэктарам. У 1970-1979 гг. - дырэктар выдавецтва «Народная асвета». У 1979-1987 гг. - дырэктар СШ № 23 г. Менска. Сябра СП СССР з 1962 г.

Узнагароджаны медалямі.

Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1976).

Друкавацца пачаў у 1949 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Ранішнія росы» (1961), «Рупнасць» (1966), «Роднае» (1970), «Вусце» (1973), «Перадлецце» (1978). Для дзяцей выдаў кніжку паэзіі «Званкі-званочкі» (1972).

Ляўданскі Ўладзімір, нарадзіўся 07.02.1911 г. у вёсцы Гудавічы Чэрвеньскага раёна Менскай вобласці ў сям'і батрака.

У 1930 г. паступіў у Менскі педагагічны тэхнікум на вячэрняе аддзяленне, адначасова працаваў карэктарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Служыў у Чырвонай Арміі (1933-1935). Зноў працаваў карэктарам, затым рэдактарам у выдавецтве. Скончыў вячэрняе аддзяленне Менскага педагагічнага інстытута (1938). У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху, быў сувязным, з сакавіка 1943 г. - камісар атрада «Полымя» на Меншчыне, рэдактар пухавіцкай раённай падпольнай газеты «Партизан Белоруссии». У пасляваенны час рэдагаваў пухавіцкую раённую газету «Сцяг камунізма», а затым загадваў рэдакцыяй у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1945-1949), сектарам перакладаў твораў класікаў марксізма-ленінізма Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1949-1963). У 1963-1969 гг. быў дырэктарам выдавецтва «Народная асвета». Сябра СП СССР з 1967 г.

Памёр 18.09.1973 г.

Літаратурную працу пачаў як перакладчык у 1937 г. Першае апавяданне апублікаваў у 1957 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў для дзяцей «Адкрыццё сезону» (1960), «На беразе ракі» (1962), «На прывале» (1966), «Ноч над Нёманам» (1969), «Пад старым дубам» (1971), «Яшка прыляцеў» (1973). Сааўтар падручніка для школ дарослых «Буквар і першая кніга для чытання» (1947, 4 выданні). Пераклаў аповесць А.Талстога «Хлеб», зборнікі апавяданняў Л.Талстога, І.Тургенева, М.Салтыкова-Шчадрына, паасобныя творы іншых пісьменнікаў.

М

Маеўская Ніна, нарадзілася 04.12.1938 г. у горадзе Любань Менскай вобласці ў сям'і служачага.

Пасля заканчэння Любанскай сярэдняй школы (1956) працавала старшай піянерважатай у Сасноўскай сярэдняй школе Любанскага раёна (1956-1958). Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1963). Была літсупрацоўнікам менскай раённай газеты «Шлях камунізма» (1963-1965), адказным сакратаром шматтыражнай газеты «За технический прогресс» (Менскі падшыпнікавы завод, 1965-1967), загадчыкам аддзела, адказным сакратаром часопіса «Промышленность Белоруссии» (1968-1978). У 1980 г. скончыла Менскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. Працавала ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1980-1981), старшым рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва» (1981-1985). З 1985 г. - рэдактар аддзела публіцыстыкі часопіса «Беларусь». Сябра СП СССР з 1983 г.

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)