Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 147
Перейти на страницу:

— Ну так. Звышчалавечая пагарда да лаянкі і ўхваленняў… І куды ж гэта я ўваліўся, куды трапіў? І ў якую ж банду бандзюкоў могуць завесці чалавека перадавыя погляды? А многія ж лічаць свае погляды перадавымі. А ў каго сумленне атрафіраванае — тыя ўсе сябе ў перадавых лічаць. Вынаходзяць газы, атам, прэнг, шавінізм, гістарычныя ўчынкі, эшафоты. І вучаць тае маралі, толькі калі ведаюць, што на яе махнулі рукой… Адкрываюць, адкрываюць тое, да чаго нікому няма справы. А вот звычайнага сродку ад зубоў, ад галаўнога болю ды, урэшце, ад радыкуліту, калі ў чалавека азадак баліць… Чалавецтва крыкам ад гэтага крычыць, а ім слабо. Яны корпаюцца ў глаголіцах…

— Ну-ну. Ты даеш. Проста пурытанскі…

Ды раптам так і ўтаропіўся ў мяне.

— Ты што, марскога змея ўбачыў?

Ён, відаць, нават занепакоіўся, бо я нібы скарчанеў, утаропіўшыся ў адзін пункт.

Мая вуда паспяхова сплыла б на сярэдзіну става, каб ён не перахапіў яе.

— Ну вось. Вось і ў цябе. Ды глядзі, як павёў асцярожна… А, чорт! Ды што ўрэшце з табою?

Але тут я пачаў калаціцца ад смеху. Спачатку ціхага, а пасля зусім ужо нясцерпнага і нястрымнага.

— Ды што з табой, хлопча? Сапраўды ты з глузду з'ехаў, ці што?

— Ідыёт! Ідыёт!

— Згодзен, але чаму?

— Я сказаў… ой… пра глаголіцу.

— Не ты першы.

— І толькі тут мне стукнула ў галаву… Мы шукалі пад трэцяй вежай.

— Правільна.  трэцяя літара, што ў кірылічным алфавіце, што ў глагалічным.

— Так. І ў глагалічным… ах-ха-ха!..  — першая літара і мае пад цітлам значэнне адзін,  мае значэнне — два, а  мае значэнне — тры… Ой, трымайце мяне! І нас ледзь не засыпала і не забіла пад трэцяй вежай.

— Та-ак. Не бачу нічога смешнага. Своеасаблівы гумар.

— Справа ў тым, што і  — сапраўды адзін, два і тры. Так у глаголіцы. Але ў кірыліцы  — не мае лічбавага значэння. І ніколі не мела, як , як дзвервь , як Ш, Щ, Ю і іншыя. Не мела.

— Як-як?

— А восьтак. І значыць,  ступ уніз, гэта азначае 6, а не восем ступ уніз. Б і Ж не мелі ў старажытнай Беларусі лічбавага значэння.  — першая вежа,  — ніякая, разумееш ты, ніякая. А  — гэта другая вежа ад кутняй. І значыць, памыліліся не толькі мы, але і тыя, што хацелі нас засыпаць. Яны нічога не ведалі, яны толькі сачылі за намі. А ўсё, што мы… ох… яно пад другой вежай.

Я знямог ад смеху, зусім знясіліўся:

— А божа мой! Ёлуп! Ёлупень! Асёл раменныя вушы.

— Нічога, асёл на чатырох нагах дый то спатыкаецца.

— Ну досыць. Я больш не дазволю гэтаму аслу спатыкацца. Мулам мне зрабіцца, калі гэта не так.

З гэтага моманту я цвёрда вырашыў, што ніхто, нішто і ніколі ў аслы мяне не запіша. Гісторыя калісьці пакажа, так гэта ўсё здарылася ці не так.

Яшчэ толькі адно. Пакуль мы дайшлі да месца, дзе нам трэба было разыходзіцца, я перадаў Хілінскаму ўсе свае меркаванні па гэтай справе. Няхай перадае далей каму захоча. Я не хацеў далей рызыкаваць. Ці мала што магло здарыцца са мною ў гэтым ідыёцкім кутку?

Ён слухаў уважліва, а потым, нічога не каменціруючы, сказаў толькі нейкім нібы безуважным голасам:

— Падобна на тое, — і дадаў пасля паўзы: — І вось яшчэ што. Гэта табе пажытак для разважанняў. «БТ» ніколі, з самага заснавання ларка, кіяскёру не адпускалі.

Што мне было да «БТ» і да гэтага небаракі? Мяне ўразіла іншае.

— Дык, значыць, пошукі ідуць? Іх не кінулі?

— Ат, — адмахнуўся ён, — нічога я не ведаю. Шчука неяк абмовіўся. Я думаў, гэта табе будзе цікава… Калі не — прабач.

Праз дзень ціхі наш прыстанак ператварыўся ў стоўпатварэнне вавілонскае. Сноўдалі паміж Альшанамі і Альшанкай розныя машыны і розныя людзі. Прыязджалі нават з Кладзенскага і са сталічнага музеяў. Завіхаліся вакол руіны, фатаграфавалі, абмервалі.

Мяне гэта не датычылася. Я зрабіў сваё і на гэты раз спадзяваўся, што без памылкі.

Я проста рабіў тое, што і дагэтуль. Разам з хлопцамі са школы, Шаблыкам і Змагіцелем, разам з археолагамі (дзе прыбыль, там памагатых гібель) выносіў смецце і друз. На гэты раз з другой вежы.

Гэта частка яе, частка замураванай некалі брамы, абвалілася ў той дзень, выклікаўшы абвал і над намі.

1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)