Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»
1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 152
Перейти на страницу:

Калі я ўвайшоў, яна закрычала з перапуду і паспрабавала схавадь аркуш. Я паспеў узяць яе за руку.

- Пані ахмістрыня, дайце мне гэта. І ці не скажаде вы, чаму вы кожную ноч ходзіце сюды, у таемны архіў, што робіде тут, нашто палохаеце ўсіх сваімі крокамі?

- Ух ты, бацюхна мой, які спрытны!.. - незадаволена сказала яна. - Усё яму ведаць трэба.

І, відаць, таму, што знаходзілася на першым паверсе, загаварыла з выразнай народнай інтанацыяй:

- А скулля з макам ты не хочаш? Бачыце вы, што яму трэба! І аркуш схаваў. Каб ад цябе твае дзеці так хлеб на старасці год хавалі, як ты ад мяне той аркуш! У мяне, можа, больш правоў тут сядзець, чым у цябе. А ён, бачыце, сядзідь ды пытаецца. Каб на цябе так верады сядалі ды не пыталіся!

Мне гэта апрыкрала, і я сказаў ёй:

- Ты што, у турму захацела? Ты чаго тут? Ці, можа, ты адсюль дзікаму паляванню знакі даеш?

Ахмістрыня пакрыўдзілася. Твар яе сабраўся ў вялікія зморшчыкі.

- Грэх вам, пане, - ледзь вымавіла яна. - Я жанчына сумленная, я за сваім прыйшла. Вось яно ў вашай руцэ, тое, што мне належыць.

Я глянуў на аркуш. Там была выпіска з пастановы камісіі па справе аднадворцаў. Я прабег вачыма па радках і ў канцы прачытаў: "И хотя оный Закревский и до сей поры утверждает, что у него есть документы в подтверждение своих дворянских прав, а также того, что наследником Яновских по субституции является именно он, а не г-н Гарабурда, дело сие за длительностью двадцатилетнего процесса и бездоказательностью следует предать забвению, а прав дворянства, как недоказанных, г-на Закревского Исидора лишить".

- Ну, і што з гэтага? - спытаў я.

- А тое, бацюхна мой, - з'едліва праспявала ахмістрыня, -тто я Закрэўская, вось тто. А гэта мой бацька так судзіўся з вялікімі ды моцнымі. Не ведала я, ды, дзякуй добрым людзям, навучылі розуму, сказалі, тто павінны тут недзе быць дакументы. Узяў суддзя павятовы дзесяць чырвоненькіх, але ж і параду даў добрую. Давайце аркут.

- Не дапаможа, - сказаў я. - Гэта ж не дакумент. Тут суд шляхецтва не вызначае. Я пра гэтую праверку дробняй шляхты добра ведаю. Кяб ват бацька меў дакументы на права субстытуцыі пасля Яноўскіх - інтая справа. Але ён іх не падаў -значыцца, не ме ў.

Твар ахмістрыні выразіў пакутлівае імкненне дадумацца да такіх складаных рэчаў. Пасля вусны яе паехалі наперад, і яна спытала недаверліва:

- А можа, Яноўскія іх падкупілі? Кручкам гэтым толькі дай грошы! Я ведаю! I адабралі ў майго бацькі дакументы і тут схавалі.

- А дваццаць год судзіцца вы можаце?

- Я, бацюхна, да таго часу, напэўна, пайду Пану Богу порткі лугаваць.

- Ну, вось бачыце. I дакументаў няма. Усё ж перарылі.

- Усё, бацюхна, усё. Але ж свайго шкада.

- Ды гэта ж толькі няпэўныя звесткі.

- Але ж сваё, свае грошыкі, чырвоненькія, сіненькія.

- I гэта вельмі нядобра, капяцца ўначы ў чужых паперах.

- Бацюхна, свае ж грошыкі, - сквапна і тупа зудзела яна.

- !х вам не адсудзяць, нават калі б дакументы былі. Гэта маярат Яноўскіх на пряцягу трох стагоддзяў ці нават больш.

- Дык сваё ж, бацюхна, - ледзь не плакала яна, і твар яе стаў сквапным да агіднасці. - Я б іх, даражэнькіх, зараз у шкарпэтку. Грошы б ела, на гротах спала.

- Дакументаў няма, - губляў я цярпенне. - Законная н асле дніца ё сць.

I тут здарылася жахлівае і агіднае. Жанчына выцягнула галаву, шыя яе зрабілася доўгай-доўгай, і, наблізіўшы да мяне твар, свісцячым шэптам сказала:

- Дык, можа... можа, яна хутка памерла б.

Твар яе яж прасвятлеў ад такога спадзявання.

- Памерла б, і ўсё. Яна ж слабая, спіць дрэнна, крыві ў жылах амаль няма, кашляе. Што ёй варта? Споўніцца праклён. Нашто каб палац пану Гарабурдзе, калі тут магла б жыць я. Ёй тто, адмучыцца - і садухі. А я б...

Баюся, што я змяніўся ў твары, стаў страшны, бо яна адразу ўдягнула галаву ў плечы.

- На падлу ляціш, варона? - спытаў я. - А тут не падла, тут жывы чалавек. Тут такі чалавек, падэшвы якога ты не варта, які большае права мае жыць на зямлі, ніж ты, ступа дурная.

- Б-бацюхна... - блекатала яна.

- Маўчы, ведзьма! І ты яе ў магілу звесці хочаш? Усе вы тут такія, аспіды драпежныя! Усе вы за грошы забіць чалавека гатовыя! Усе вы павукі. Усе вы маці роднай за сінюю паперку не пашкадуеце. А ты ведаеш, што такое жыццё, што так лёгка пра смерць другога чалавека кажаш? Не перад табой бы перлы сыпаць, але ты выслухай, ты ж жадаеш, каб яна сонца жывое, радасць, добрых людзей, доўгія гады, якія яе чакаюць, на рабакоў падземных змяніла, каб табе на грошах спаць, з-за якіх сюды дзікае паляванне прыходзіць. Можа, ты і Блакітную Жанчыну сюды пускаеш? Чаму ўчора акно ў калідоры адчыняла?

1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 152
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)