Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:
Калі агледзеліся, то выявілася, тто дом яны паспелі прадаць і знікнуць невядома куды. Пачалі даведвацца і даведаліся, тто і наогул гэтыя Берманы зусім не Берманы, а хто
- невядома.
- Н-да... - сказаў я. - Не шмат мы даведаліся. Цікавае тут толькі тое, тто Берман - злачынец. Але ён абдурыў такога самага драпежніка: не мне яго ганіць за гэта. Ён ятчэ атрымае па заслугах, але гэта пасля. Значна больш цікавае тут другое. Па-першае, куды падзеліся яго маці і брат? Па-другое, хто ён сам, які ў яго сапраўдны твар? Тое, што ён з'явіўся тут, зразумела. Яму трэба было схавацца. А вось хто ён, хто ягоныя сваякі - гэта трэба з'ясаваць. І я гэтым абавязкова зацікаўлюся. А ў мяне, Свеціловіч, амаль ніякіх навін няма, хіба што даведаўся, ды і тое з вуснаў вар'яткі, што выбавіў Рамана ў тую фатальную ноч з хаты Гарабурда. А я нават не запомніў яго пысы, калі ён быў на вечары ў Яноўскіх.
- Нічога, яшчэ даведаемся.
Мы падышлі да ляска і заглыбіліся ў яго. Гэта быў адзіны з ляскоў у наваколлі, у якім былі пераважна ліставыя пароды. І там, на невялікай галявіне, мы пабачылі Рыгора, які трымаў на каленях доўгую стрэльбу, а спіною прыхіліўся да таўшчэразнага стаўбура-вываратня. Пабачыўшы нас, ён устаў, па-мядзведжы скасавурыўся і зручней узяўся за стрэльбу.
- Сцеражыцеся выходзіць на балоты, сцеражыцеся парку і асабліва яго паўдзённай і ўсходняй ускраін, - прамармытаў ён замест прывітання.
- Чаму? - спытаў я, пазнаёміўшы яго са Свеціловічам.
- А вось чаму, - буркнуў ён. - Гэта не здані. Яны занадта добра ведаюць патаемныя сцежкі праз Волатаву прорву. Вы здзіўляецеся, што яны мчаць без дарогі, а яны проста ведаюць усе сховішчы акругі і ўсе сцежкі да іх, яны карыстаюцца дужа старажытнымі падковамі, якія прыбіты навенькімі гакамі. Што праўда, то праўда, іхнія коні ходзяць, як мядзведзь, спачатку левымі, а пасля правымі нагамі, і крок у іх машысты, шырэйшы, чым у якога іншага каня ў наваколлі. І яны для зданей занадта слабыя. Здань праходзіць паўсюль, а гэтыя толькі праз паваленую агароджу ля прорвы... Што я даведаўся яшчэ: іх было ў мінулы раз не больш як дзесяць чалавек, бо толькі палова коней ідзе так, як ідзе конь, калі ў яго на спіне звычайная чалавечая вага. На астатніх, напэўна, штосьці лягчэйшае. Той, хто мчыць наперадзе, мае гарачы нораў: дзярэ каню рот цуглямі. І яшчэ - адзін з іх нюхае табаку: я знайшоў пыл зялёнай табакі ля месца, дзе яны спыняліся перад апошнім набегам і натапталі шмат слядоў. Месца гэта - вялікі дуб непадалёк ад паваленай агароджы.
- Дзе можа быць месца іх збораў? - спытаў я.
- Гэта я ведаю зараз добра, - спакойна адказаў Рыгор. -Гэта недзе ў Яноўскай пушчы. Я прасачыў сляды. Вось паглядзіце. - Ён пачаў крэслідь лазінкаю па зямлі: - Вось пушча.
Тады, калі быў забіты Раман, сляды зніклі вось тут, амаль ля балота, якое акружае пушчу. Калі яны гналіся за табою, пасля вячэры ў Дубатоўка, сляды зніклі паўночней першага месца, а пасля той гісторыі ля Яноўскага палада, калі яны наважыліся крычадь, - яшчэ трохі паўночней. Бачыш, шляхі амаль сыходзяцца.
- Праўда, - падхапіў я. - І калі іх прадоўжыць, яны сыдудца ў адным пункде, недзе на балоце.
- Я быў там, - скупа, як аб самым звычайным, буркнуў Рыгор. - Балота лічыцца ў тым месцы гіблым, але я пабачыў, што на ім там-сям расце трава сівец. А там, дзе расце сівец, там заўжды зможа паставідь нагу конь паскудніка, калі паскудніку будзе для гэтага пільная патрэба.
- Дзе гэта месца? - збялеў раптам Свеціловіч.
- Ля Халоднай лагчыны, дзе ляжыць камень, Ведзьмакова
ступа.
Свеціловіч яшчэ больш збялеў. Нешта хвалявала яго, але ён авалодаў сабою.
- Яшчэ што? - спытаў я.
- Яшчэ тое, - панура мармытаў Рыгор, - што ты памыляешся, Беларэцкі. Хоць выклікаў тады з хаты Рамана Гарабурда, але ён да дзікага палявання не мае дачынення. У тыя дзве ночы, калі яно з'яўлялася ў апошні раз, Гарабурда сядзеў у сваім берлагу, як хамяк у нары. Я ведаю, яго дом добра пільнавалі.