Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:
Я збіраўся адступіць, як нечая рука лягла на мяё плячо і грубы мужчынскі голас сказаў:
- Чаго вы тут? Хіба вы не бачыце, тто яна трохі... дзівачка?
Хлоп пайшоў у перадпакой, прынёс адтуль прадзёрты партрэт мужчыны ў фраку і з "Уладзімірам" у пятлічцы і паставіў яго на стол. Пасля выцягнуў жанчыну з рызманоў, пасадзіў яе перад партрэтам.
- Пані Культа, гэта не кароль Стах, не. Гэта з'явіўся пан фельдмаршал паглядзець на славутую тутэйтую красуню. А кароль Стах, вось ён, на партрэце, ён зусім мёртвы і нікога не можа забіць.
Жанчына паглядзела на партрэт. Сціхла. Мужчына дастаў з-за пазухі кавалак хлеба, чорнага, як зямля. Старая паглядзела на невядомага, засмяялася радасна і пачала шчыкадь пальцамі хлеб і класці яго ў рот, усё гледзячы на партрэт.
- Кароль Стах. Мужанёк ты мой. Што вароціш свой твар?!
Яна то драпала партрэт, то радасна нешта шаптала яму і
ўсё ела хлеб. Мы атрымалі магчымасць размаўляць. Я глядзеў на мужчыну, апранутага ў сялянскую світку і поршні - скураныя палескія лапці, а ён глядзеў на мяне.
Мужчына быў год пад трыццаць, выключна высокі і добра складзены, з магутнымі пукатымі грудзьмі, трохі гарбаватай, калі сядзеў, спіною і загарэлай шыяй. Доўгія вусы рабілі твар суровым і жарсткаватым. Гэтаму ўражанню дапамагалі яшчэ дзве зморшчкі паміж броваў і шырока пастаўленыя пякучыя вочы. Белая магерка была насунута нізка на лоб. Чымсьці вольным, лясным веяла ад яго.
- Вы, пэўна, Рыгор, вартаўнік Кульшы?
- Так, - адказаў ён з іроніяй. - А вы, напэўна, новы госць пані Яноўскай? Чуў я пра такую птушку. Добра спяваеце.
- І вы заўжды так з ёю? - Я паказаў на старую, якая засяроджана плявала ў партрэт.
- Заўжды. Вось ужо два гады, як яна такая.
- А чаму вы яе не завязеце ў павет лячыць?
- Шкода. Як была здаровая, дык госці ездзілі, а зараз ніякая сабака... Шляхта! Паночкі нашы, туды іх...
- І цяжка даводзіцца?
- Ды не, калі я на паляванні, дык Зося глядзіць за ёю. Ды яна не часта шалее. І не патрабуе многа. Толькі хлеба вельмі многа есць, а так нічога не хоча. Ён выцягнуў з кішэні яблык і прадягнуў старой:
- На, пані шаноўная.
- Не хачу, - адказала тая, упісваючы хлеб. - Паўсюль атрута, толькі хлеб чысты, божы.
- Бачыце, - сказаў Рыгор змрочна. - Сілком раз на дзень гарачым кормім. Пальцы мне часам пакусае, калі даём, так і схопіць. А нядрэнная была пані. Ды хоць і дрэнная, нельга кідаць божую душу.
І ён усміхнуўся такой вінаватай дзіцячай усмешкаю, што я здзівіўся.
- І чаго гэта яна?
- Спалохалася пасля смерці Рамана. Усе яны тут у чаканні жывуць, і, я скажу, большасці так і трэба. Мудрагелілі над нашым братам.
- Ну, а Яноўскай таксама?
- Пра Яноўскую не скажу. Добрая баба. Яе шкада.
Я нарэшце асмеліўся. Я зразумеў - гэта не здраднік.
- Слухай, Рыгор, я прыйшоў сюды, каб спытаць пра тое-
сёе.
- Пытай, - сказаў ён, таксама пераходзячы на "ты", што мне вельмі спадабалася.
- Я вырашыў разблытадь гэтую справу з паляваннем караля Стаха. Разумееш, ніколі не бачыў прывідаў, хачу рукамі памацаць.
- Прывіды... - гмыкнуў ён. - Добрыя прывіды, калі іхнія коні самым сапраўдным гноем свае сляды пэцкаюць. І потым, навошта вам гэта, пан ласкавы? Якія такія прычыны?
- Не называй ты мяне панам. Я такі самы пан, як ты. А прычына - што ж... цікава проста. І шкада гаспадыню і многіх людзей.
- Так. Пра гаспадыню і я чую, - скоса глянуў Рыгор і хмурна ўсміхнуўся. - Мы гэтыя рэчы разумеем. Гэта ўсё адно як Зося мне. А чаму ты мне не кажаш, што ты на іх злуешся, адпомсціць жадаеш? Я ж ведаю, як ты ад дзікага палявання ля ракі ўцякаў.
Я быў уражаны:
- Адкуль ведаеш?
- У чалавека ёсць вочы, і кожны чалавек пакідае след на зямлі. Толькі нявістныя не бачадь. Уцякаў ты, як чалавек з розумам. А вось горш тое, што я іхнія сляды заўжды губляю. І пачынаюцца яны, і канчаюцца на гасцінцы.
Я распавёў яму пра ўсё, з самага пачатку. Рыгор сядзеў нерухома, вялікія шурпатыя рукі яго ляжалі на каленях.
- Я даслухаў, - сказаў ён проста, калі я скончыў. - Ты мне падабаешся, пан. З мужыкоў, ці што? І я так думаю, што ты калі і не з мужыкоў, дык ля мужыкоў блізка ляжаў. І сам я даўно думаў гэтых зданях траханудь, каб пер'е паляцела, ды таварыша не было. Калі не жартуеш, давай разам. Але ж, бачу я, ты гэта толькі зараз прыдумаў: звярнуцца да мяне. Чаму раптам так прыдумаў? І чаго хацеў да гэтага?
- Чаму вырашыў, сам не ведаю. Пра цябе казалі, што ты Яноўскую, калі яна сіратой засталася, шкадаваў. Надзея Раманаўна казала, што ты нават хацеў вартаўніком у Балотныя Яліны перайсці, ды не атрымалася. Ну і потым спадабалася мне, што ты незалежны, што хворую так даглядаеш. А да гэтага я проста жадаў спытаць, чаму якраз у той вечар, калі загінуў Раман, дзяўчынка затрымалася ў Кульшаў?