Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:
- Але ж ён зацікаўлены ў смерці або вар'яцтве Яноўскай. Яму гэта карысна. Ён прымусіў Кульшаў запрасідь у той вечар Надзею Яноўскую да сябе, ён паслаў да Кульшаў і сваю дачку і затрымаў усіх да ночы.
Рыгор задумаўся. Пасля мармытнуў:
- Можа, і так. Ты разумны, ты ведаеш. Але Гарабурды там не было, я адкажу галавою. Ён дрэнны яздок. Ён баягуз. І ён увесь час сядзіць у палацы. Але ж ён можа і намовідь на тую агіду кагосьці іншага. Можа, гэта і так. Такі можа.
І тут Свеціловіч яшчэ больш збялеў і ўтаропіўся кудысьці вачыма, як быццам абдумваў штосьці важлівае. Я не перашкаджаў яму: захоча - сам скажа. Думаў ён, аднак, нядоўга.
- Браты, я, здаецца, ведаю гэтага чалавека. Разумееце, вы наштурхнулі мяне на гэта. Першае: "Ведзьмаковая ступа". Я сёння бачыў там чалавека, вельмі знаёмага мне чалавека, на якога ніколі б не падумаў, і гэта мяне бянтэжыць. Ён быў вельмі стомлены, брудны, ён ішоў да багны. Пабачыў мяне, накіраваўся да мяне: "Што вы тут робіде, пан Свеціловіч?" Я адказаў жартам: "Шукаю ўчарашняга дня". А ён зарагатаў і пытае: "Хіба ўчарашні дзень, хай яго д'ябал, прыходзіць у сённяшні?" А я яму кажу: "Ва ўсіх нас учарашні дзень на шыі вісіць". Ён: "Але ж не прыходзідь?" А я яму: "А дзікае паляванне? З мінулага аж у сёння прыйшло". Той аж у твары змяніўся: "Хай яго ліха... Не памінайце вы яго!" І паехаў ля дрыгвы на поўнач. Я накіраваўся да вас, пан Беларэцкі, а калі азірнуўся, то бачу: ён паехаў назад і ўжо ў лажок спускаецца. Спусціўся і знік.
- Хто гэта? - спытаў я.
А Свеціловіч усё вагаўся. Пасля ўзняў свае светлыя вочы.
- Прабачце, Беларэцкі, прабач, Рыгор, але я не магу пакуль што сказадь. Гэта занадта важліва, а я не пляткар, я не магу так проста ўзвалідь такое абвінавачванне на плечы чалавека, які, можа, яшчэ і бязвінны. Вы ведаеце, за такое могуць забіць нават па аднаму падазрэнню. Магу толькі сказадь, што ён быў сярод гасцей у Яноўскіх. Я ўвечары яшчэ падумаю, прыпамятаю гісторыю пра вэксалі і заўтра скажу вам... Я пакуль не магу больш нічога сказадь...
- О, вядома. Надзейнае алібі. О, дурні! І якія няпэўныя думкі! - Па аналогіі я прыпомніў і свае няпэўныя думкі пра "рукі", якія павінны былі мне дапамагчы разабрадца ў чымсьці важлівым, але прыдумадь, успомнідь не мог і адагнаў надакучлівае слова.
Вырашылі, што Рыгор будзе сённяшняй ноччу сядзець у Халоднай лагчыне, адтуль недалёка да хаты, у якой жыў Свеціловіч, яго стары "брат-слуга" і кухарка. У выпадку патрэбы мы зможам яго там адшукаць.
- І ўсё ж я не веру, што падпільную іх там пры выхадзе. Свеціловіч іх спудзіў, - сіпавата сказаў Рыгор. - Яны знойдудь іншую дарогу з пушчы на раўніну.
- Але іншай дарогі ў парк не знойдудь. Я буду пільнаваць іх ля паваленай агароджы, - вырашыў я.
- Аднаму небяспечна, - апусціў вочы Рыгор.
- Але ты таксама будзеш адзін.
- Я? Ну, няма дурных. Я смелы, але не так, каб адзін супраць дваццацёх.
- А я кажу вам, - упарта сказаў я, - што гаспадыня Балотных Ялін не вытрымае, калі і сёння з'явідца пад мурамі дома дзікае паляванне. Я павінен не пусціць іх у парк сёння, калі яны толькі надумаюць прыйсді.
- Я не магу дапамагчы вам сёння, - задумліва прагаварыў Свеціловіч. - Тое, тто я сёння павінен знайсці, больт важлівяе. Магчыма, сёння дзікае паляванне наогул не з'явіцца. У яго на шляху п аўстан е пе рашкода...
- Добра, - спыніў яго я даволі суха, - вам трэба было выказаць свае меркаванні, а не загадваць ням зягадкі. Я выйду сёння адзін. Яны не чакяюць, я спадзяюся на гэта. I, да таго ж, яны не ведаюць, тто ў мяне ёсць зброя. Я двойчы сустракаўся з паляваннем і ятчэ з тым чалавекам, тто страляў мне ў спіну. I ніколі не ўжываў яе. Ну тто ж, яны пабачаць... Як павольна мы разблытваем гэта! Як ляніва працуюць нашы мазгі!
- А гэта лёгка і лагічна разблытваецца толькі ў дрэнных раманях, - буркнуў пакрыўджаны Свеціловіч. - Да таго ж, мы не сышчыкі губернскай паліцыі. I дзякаваць Богу.
Рыгор пахмурна калупаў лазінкаю зямлю.
- Хопіць, - сказаў ён з уздыхам. - Трэба дзейнічаць. Паскачуць яны ў мяне, дурні... I - прябачце - вы ўсё ж паны, і нам па дарозе толькі зараз, - але, калі мы адшукаем іх, мы, мужыкі, не толькі заб'ём гэтых мярзотнікаў, мы спалім іхняе гняздо, мы зробім жабракямі іхніх нашчадкаў. А мягчыма, і нашчадкам іхнім зробім гямон.
Свеціловіч засмяяўся:
- Мы з Беларэцкім вя-алікія пяны. Як кажуць, пан -лазовы жупан, балоневыя ляпці. А калі праўду казаць, трэба ўсіх такіх рэзаць разам з панятамі, бо з панят таксама паны некалі вырастаюць.