Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
- Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
- Год: 1974
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:
Тады я павярнуўся і пайтоў дадрму. Я ішоў і амаль роў ад крыўды. У пакоі я агледзеў рану: глупства, драпіна верхняга плечавога мускула. Але за што? За што? З песні слова не выкінеш, напэўна, пасля ўзрушэння апошніх дзён выявіўся ў мяне агульны заняпад нерваў, але я гадзіны дзве літаральна курчыўся ад жаху на сваім ложку. Ніколі б я не падумаў, што чалавек можа быць такім мізэрным смаўжом. Я ледзь не плакаў.
Прыпомнілася папярэджанне, крокі ў калідоры, жахлівы твар у акне. Блакітная Жанчына, бег па верасовых пустках, гэты стрэл у спіну.
Заб'юць, неадменна забюць. Мне здавалася, што цемра глядзідь на мяне нябачнымі вачыма нейкай пачвары, што вось нехта падкрадзецца зараз і схопіць. Сорамна сказадь, але я накінуў коўдру на галаву, каб не схапілі з боку падушкі, як быццам коўдра магла абараніць. І мімаволі невядома адкуль з'явілася подленькая думка: 'Трэба ўцякаць. Ім лёгка на мяне пакладацца. Няхай самі разбіраюцца з гэтымі агідамі і з гэтым паляваннем. Звар'яцею, калі яшчэ тыдзень пабуду тут".
Ніякія маральныя крытэрыі не дапамагалі, я каладіўся як асінавы ліст, а калі заснуў, то быў такім выснажаным, быццам век вазіў каменні. Напэўна, калі б прагучалі крокі Малога Чалавека, я б залез у той вечар пад ложак, але таго, на шчасце, не было.
Ранак надаў мне мужнасці, я быў надзіва спакойны.
Я вырашыў у той дзень пайсці да Бермана, тым больш што гаспадыня яшчэ хварэла. За домам стаялі вялізныя, вышэй чалавека, ужо засыхаючыя лопухі. Праз іх я дабраўся да ганка і пастукаў у дзверы. Мне не адказалі, я пацягнуў дзверы на сябе, і яны адчыніліся. Невялічкі перадпакой быў пусты, вісела толькі паліто Бермана. Я кашлянуў. Нешта зашарудзела ў пакоі. Я пастукаў - голас Бермана сказаў перарывіста:
- Х-хто? Заходзь-це.
Я ўвайшоў. Берман прыўзняўся з-за стала, тым самым жэстам захінаючы халат на грудзях. Твар яго аж збялеў.
- Дзень добры, пан Берман.
- С-сядайце, сядайце, калі ласка, - ён замітусіўся так, што мне зрабілася нязручна.
"Чаго прыплёўся да яго? Чалавек любіць самоту. Бач ты, як спалохаўся... "
А Берман ужо адышоў.
- Сядайце, сядайце, шматпавяжаны, сядайце, шаноўны
пан.
Я паглядзеў на крэсла і пабачыў на ім талерку з нейкай недаедзенай стравай і дэсертную лыжку. Берман хутка схапіў яе.
- Прабачце, вырашыў задаволідь свой, так бы мовіць, апетыт.
- Калі ласка, ешце, - сказаў я.
- Што вы, што вы!.. Есці ў прысутнасці гжэчнага пана... Я не магу.
Вусны фарфоравай лялькі прыемна крывіліся.
- Вы не заўважылі, васпан, якое гэта непрыемнае відовішча, калі чалавек харчуецца? О, гэта жахліва! Ён тупа плямкае, чамкае і нагадвае нейкую худобу. Ва ўсіх людзей так выразна праяўляецца падабенства да якога-небудзь звера. Той жарэ, як леў, той чамкае, як, прабачце, тая жывёла, якую пасвіў блудны сын. Не, пане-дабрадзею, я ніколі не ем на людзях.
Я сеў. Пакой быў вельмі сціпла абстаўлены. Жалезны ложак, які нагадваў гільяціну, стол, два крэслы, яшчэ стол, увесь завалены кнігамі і паперамі. Толькі абрус на стале быў незвычайны, вельмі цяжкі, сіні з золатам. Звісаў ён да самай падлогі.
- Што, дзівідеся? О, васпане, гэта адзінае, што засталося з былых рэчаў.
- Пане Берман...
- Я слухаю вас, пане.
Ён сеў, схіліўшы лялечную галаву, шырока раскрыўшы шэрыя вялізныя вочы і прыўзняўшы бровы.
- Я хачу спытадь у вас, другіх планаў дома няма?
- М-м... не... Ёсць яшчэ адзін, зроблены год трыццаць таму, але там проста сказана, што ён перамаляваны з таго, што я даў вам, і паказаны толькі новыя перагародкі. Вось ён, калі ласка.
Я паглядзеў на план. Берман меў рацыю.
- А скажыце, ці няма якога замаскіраванага памяшкання на другім паверсе, ля пустога пакоя з шафай?
Берман задумаўся.
- Не ведаю, васпане, не ведаю, вашамосць... Недзе там павінен быць сакрэтны асабісты архіў Яноўскіх, але дзе ён - не ведаю. Н-не ведаю...
Пальцы яго так і бегалі па абрусе, выбіваючы нейкі незразумелы марш.
Я падняўся, падзякаваў гаспадару і выйшаў.
"І чаго ён так перапалохаўся? - падумалася мне. - Пальцы бегаюць, твар белы! У, халасцяк чортаў, людзей пачаў баяцца..."
І, аднак, нейкая думка свідравала мой мозг.
"Чаму? Чаму? Не, нешта тут нячыста. І чамусьці крудідца ў галаве слова "рукі". Рукі. Рукі. Пры чым тут рукі? Нешта павінна ў гэтым слове хавадца, калі яно так лезе з падсвядомасці".
Я выходзіў ад яго з цвёрдай думкаю, што тут трэба трымадца пільнасці. Не падабаўся мне гэты лялечны чалавечак, і асабліва пальцы, пальцы, у два разы даўжэйшыя за нармальныя, якія выгіналіся на стале, як змеі.