Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»
1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 152
Перейти на страницу:

- А вы што, і Дубатоўка падазравалі?

- А чаму не? - жорстка сказаў Свеціловіч. - Я нікому зараз не давяраю. Справа ідзе пра Надзею Раманаўну. Што ж я Дубатоўка буду адсюль, з падазроных, выключать? З якой прычыны? Што добры ён? У-га як чалавек прыкінудца можа! Я і сам... учора нават не падыходзіў да вас пад час дуэлі, каб не падазравалі, калі яны злачынцы. І зараз не буду падыходзіць, не трэба. Я і вас падазраваў: раптам... ды пасля схамянуўся. Вядомы этнограф ідзе ў бандыты! Ха! Так і Дубатоўк мог ягняткам прыкінуцца. А галоўнае, не спадабаўся мне ягоны гэты падарунак, партрэт Рамана Старога. Як быццам назнарок, каб дзяўчыну з каляі выбіць.

- А што, - схамянуўся я, - сапраўды падазрона... Яна зараз нават ля каміна сядзець баідца.

- То-та ж бо, - прыгнечана сказаў Свеціловіч. - Значыцца, не ён кароль Стах. Падарунак гэты якраз на яго карысць кажа. І ўчарашняя падзея.

- Слухайце, - сказаў я. - А чаму б не дапусціць, што кароль Стах - гэта вы. Вы ж пайшлі ўчора пазней мяне, вы да мяне без усякай падставы раўнуеце. Вы, можа, мне проста вочы замыльваеце, а на самай справе, ледзь толькі я выйшаў, як вы: "На коні, хлопцы!"

Я ні на хвіліну не думаў так, але мне не спадабалася, што даверлівы шчыры хлопец сёння трымае сябе як недаверлівы дзед.

Свеціловіч глядзеў на мяне, як ачмурэлы, лыпнуў разы са два вачыма і раптам зарагатаў, адразу ператварыўшыся зноў у добрага чыстага юнака.

- То-та ж бо, - адказаў я ягоным тонам. - Не плявузгайце на такіх старых, як Дубатоўк, дарэмна. Абразідь чалавека нядоўга.

- Ды я і не думаю зараз на яго, - усё яшчэ рагочучы, адказаў ён. - Я ж вам казаў, яны былі са мною. Калі пачало днець, Вароне зрабілася вельмі дрэнна, пайшла зноў кроў, пачаў трызніць. Паслалі аднаго за дзедам-знахарам, пасля нават урача прывезлі, не паленаваліся ў павет паехадь. Прыехаў ён зусім нядаўна і прыгаварыў Варону да тыдня ў ложку. Сказалі, што атрымалася выпадкова.

- Ну, а хто б яшчэ мог быць?

Мы перабралі ўсё наваколле, але ні на кім не спыніліся. Думалі пра Бермана нават і хоць разумелі, што ён - цялё, вырашылі напісадь ліст да знаёмых Свеціловіча ў губернскі горад і даведацца, як ён там жыў раней і што ён за чалавек. Гэта было патрэбна таму, што ён быў адзіны з людзей яноўскага наваколля, пра якога мы нічога не ведалі. Мы гадалі і так і сяк, але ні да чаго не маглі дадумадца.

- Хто багацейшы ў ваколідах Балотных Ялін? - спытаў я.

Свеціловіч падумаў:

- Яноўская, здаецца... Хоць багацце яе мёртвяе. Пасля ідзе Гаровіч (ён не жыве тут), пасля пан Гарябурда - між іншым, галоўны наследнік Яноўскай у тым выпадку, калі б яна пямерла зараз. Пасля ідзе, пэўна, Дубатоўк. Зямлі ў яго мала, гаспадарка і хата, самі бачыце, бедныя, але, відаць, ёсць прыхаваныя грошы, бо ў яго заўсёды ядуць і п'юць госці. Астатнія - дробязь.

- Вы кажаце - Гарябурда наследнік Яноўскай. Чяму ён, а не вы, яе сваяк?

- Я ж вам казаў, бацька сам адмовіўся ад права на спадчыну. Небяспечна, маёнтак не дяе даходу, на ім вісяць нейкія вэксалі, як кажуць.

- А вы не думаеце, тто Гарабурда...

- Гм. А якая яму выгада злачынствам зарябляць тое, тто ўсё адно можа належаць яму. Скажам, Яноўская выйдзе замуж -вэксаль у яго, калі гэта не байка. Ды ён і баягуз, якіх мала.

- Так, - задумаўся я. - Тады пойдзем другім шляхам. I вось якім: трэба дяведяттття. хто выбавіў у той вечар Рамана з дому. Што мы ведаем? Што дзіцё было ў нейкіх Кульшаў? А можа, Раман зусім не па яго выехаў? Я ж гэта ведаю са слоў Бермана. Буду пытаць у Кульшаў. А вы навядзіце спраўкі пра жыццё Бермана ў губернскім горадзе.

Я праводзіў яго да дарогі і вяртаўся ўжо ў прыцемку алеяю. Брыдка і непрыемна было мне на дуты. Алея, уласна, даўно ператварылася ў сцежку і ў адным месцы агінала вялізны, як дрэва, круглы куст бэзу. Мокрыя сэрцападобныя лісты, ятчэ зусім зялёныя, цьмяна блітчалі, з іх падалі празрыстыя кроплі, і куст плакаў.

Я абмінуў яго і адышоў крокаў на дзесяць, калі раптам нешта суха луснула ззаду. Я адчуў пякучы боль у плячы.

Сорамна сказаць, але ў мяне адразу затрэсліся жылкі. "Вось яно, - падумаў я, - зараз пекануць яшчэ раз". Трэба было стрэльнуць проста ў бэз ці нават проста кінуцца бегчы - усё было б разумней таго, тто я зрабіў. А я, з вялікага перапуду, павярнуўся і кінуўся бегчы проста на куст, грудзьмі на кулі. I тут я пачуў, тто ў хмызах нешта затрашчала, хтосьці кінуўся ўцякаць. Я гнаўся за ім, як шалёны, і толькі здзівіўся, чаму ён не страляе. А ён, відаць, дзейнічаў таксама інстынктыўна: уцякаў ва ўсе лапаткі і так хутка, тто храбусценне сціхнула, а я так і не пабачыў яго.

1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 152
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)