Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 182
Перейти на страницу:

— Кірыла, я не застрахаваў свайго жыцця.

— Я недзе чытаў, што хірургі — найбольшыя баязліўцы. Страшэнна баяцца трапіць пад нож свайго калегі.

— Няпраўда! — сур'ёзна запярэчыла Маша.

Крамаў было некалькі. Яны аб'ехалі ўсе. І адусюль выходзілі расчараваныя.

Маша, пра густ якой Шыковіч спачатку, калі яна выказала захапленне маленькай, просценькай кватэркай, быў невысокай думкі, тут нечакана выявіла здзіўляючую патрабавальнасць. Яна ніколі яшчэ ў жыцці не купляла мэблі. Але тое, што яны ўбачылі ў крамах, яна ганіла адразу, з першага позірку. Сталы, шафы, крэслы былі вялікія, нязграбныя, непрыгожыя.

Яраш хмура маўчаў. Шыковіч сварыўся з дырэктарамі.

— Не мы выпускаем, таварыш.

— Дык не бярыце, што не ідзе. Патрабуйце!

— А план?

— Ды не жывіце адным днём. Адзін месяц не выканаеце, на другі перавыканаеце, калі атрымаеце, што трэба.

Яны паблажліва і скептычна ўсміхаліся: нічога, маўляў, ты не разумееш, дарагі пакупнік, у гандлёвых справах.

Нарэшце адзін малады прадавец употай, у цесным праходзе паміж шафамі-бегемотамі параіў Машы:

— З'ездзіце да Грабара. На складзе вы знойдзеце, што вам трэба.

— А хто гэта — Грабар?

— «Гармэблягандаль».

Маша, сядаючы ў машыну, расказала пра гэтую патаемную размову. Шыковіч адразу ж згадзіўся:

— Ідэя! Стану лепшы даставала з усіх нашых даставал!

— Ненавіджу пакупку па блату, цераз чорны ход.

— Антон — ідэаліст! — засмяяўся Шыковіч, крута паварочваючы свайго шматпакутнага «Масквіча». — Будзе мэбля. Будзе і факт для фельетона.

У калідоры гандлёвай установы Кірыла са смехам штурхаў мажнага Яраша да абабітых жоўтым дэрмацінам дзвярэй з шыльдай «Дырэктар».

— Заходзь смела, паважна. Каб зрабіць уражанне.

Але ніякая смеласць і паважнасць уражання на «ўсемагутнага Грабара», маленькага лысаватага чалавечка, не зрабіла. Ён не адказаў нават на іх прывітанне і прадаўжаў размову з двума сваімі работнікамі: вырашалі важнейшае пытанне — у якую краму перамясціць нейкую Гаюнкову. Потым дырэктар, мабыць, спахапіўся, што пытанне гэта незвычайная тайна, і незадаволена звярнуўся да наведвальнікаў:

— Вам што, таварышы?

— Я — Шыковіч, — сказаў Кірыла і ўбачыў, што прозвішча яго ніякага ўражання не зрабіла. Нязлосна падумаў: «Газеты чортаў гандляр не чытае». Аднак рушыў далей: — А гэта — Яраш, наш праслаўлены хірург.

Антон Кузьміч сціснуў кулакі.

Але — о дзіва! — перад Ярашам маленькі Грабар пачціва падняўся, працягнуў руку:

— Ведаю, ведаю. Хто ў нас не ведае таварыша Яраша! Прыемна, вельмі прыемна.

«Клюнула», — падумаў Кірыла, падставіўшы крэсла сябру. Сеў побач сам і тут жа пайшоў у наступленне:

— Справа такая, таварыш Грабар… У Антона Кузьміча жаніўся сын. (Яраш уздрыгнуў ад нечаканасці.) Хлопец узначальвае брыгаду камуністычнай працы на станкабудаўнічым. Яму даюць кватэру. Бацька ў падарунак хоча абсталяваць яе. Але, ведаеце, трэба прыстойнае што-небудзь… Сучаснае. Стыль. Каб не сорамна было.

— Разумею. Усё зробім, — чамусьці ўзрадаваўся дырэктар.

Яраша неаднойчы здзіўлялі нечаканыя выдумкі Шыковіча. Але гэтая яго проста ашаламіла. Ён спачатку абурыўся, пасля натужліва стрымліваў смех, каб не здацца гэтым людзям дзіваком. У цесным калідоры ён даў сябру кухталя.

— А што ты яму будзеш тлумачыць? Шукаем стыльную мэблю для хворай? Казка!

Яны паклікалі Машу. І сам Грабар, вырашыўшы, відаць, за тры хвіліны, якія яны чакалі яго, куды перавесці Гаюнкову, павёў іх на склад. Праўда, перад гэтым ён здзівіў Машу. Раптам спытаў:

— Нявестка, таварыш Яраш? — і працягнуў руку, пачаў віншаваць.

У дзяўчыны бровы палезлі на лоб.

Але Шыковіч міргаў ёй так выразна, што яна зразумела: ён нешта выдумаў.

На складзе яна адразу звярнула ўвагу на гарнітур вытворчасці адной з латышскіх фабрык, просты, прыгожы, з наборам рэчаў для аднаго пакоя: канапа-ложак, нізкі стол, разборная кніжная паліца, нізкія зручныя крэслы.

— О, у вас густ! — усміхнуўся Грабар. — Я мог бы ўзяць вас тавараведам. — І пашкроб патыліцу. — Мы пакідалі гэта для выстаўкі-продажу. Але калі такі выпадак — бярыце.

У машыне, задаволеныя пакупкай, якую Грабар паабяцаў праз гадзіну прывезці, яны рагаталі з выдумкі Кірылы Васільевіча. Асабліва смяшыла, што «мэблевы начальнік» палічыў Шыковіча «заўхозам» Яраша. Потым Машу скаланула думка: магчыма, што гэты хітры Шыковіч ведае, што яна сустракаецца з Тарасам, а таму і выдумаў такую прычыну. Не, не падобна. Хутчэй ён мог бы даведацца, што яна сустракаецца з яго сынам: Славік балбатун. І ёй зноў стала весела ўжо ад іншай думкі: можа здарыцца, што некаму з іх сапраўды прыйдзецца купляць з ёй мэблю з такой прычыны — жаніцьба сына.

1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)