Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 182
Перейти на страницу:

— Ты дзе гэта быў, што не паспеў пераадзецца?

— Дзе? — Славік утаропіўся на яго сваімі чырвонымі ад бяссоння вачамі.

Тарас усміхаўся.

«Усміхаешся? Радуешся? Чакай жа! Я табе пакажу радасць! Святымі прыкідваліся, гады! Дэмагогію разводзілі аб новай маралі!»

Яго апанавала халодная разважлівасць у пошуках помсты. Хацелася прыдумаць нешта такое, каб разваліць іх брыгаду, скампраметаваць Тараса і наогул нарабіць груку на ўвесь горад. Але разам з тым яму было ўсё-такі шкада пакідаць завод. Гэта яго стрымлівала ад нечага такога, што магло сапраўды нарабіць вялікага шуму. Проста нахуліганіць — пасадзяць. Садзіцца яму больш зусім не хацелася. Праўда, ён зноў лез пад кран. Зноў пасварыўся з Нінай. Запусціў ключом у Косцю, які паспрабаваў быў пакпіць з яго настрою. Мацюкнуў Галыгу, калі той мацюкнуў яго. Гэта такі нарабіла шуму. Начальнік змены лаяў усіх. Але каб яго, ды яшчэ вучань!.. Пабялеў, затупаў нагамі:

— Шчанюк! Малюска! Выганю! Сёння ж разлічу.

Тарас і хлопцы абаранілі Славіка. Яны асцерагалі яго, як скулу. Пакуль ён сустракаўся з Машай, яго нельга было пазнаць: уважлівы, старанны, дасціпна-вясёлы. Хлопцы радаваліся: становіцца чалавекам. І раптам за адну ноч змяніўся, што яго нельга пазнаць, у другі бок, назад.

Хлопцы мусілі пагадзіцца з Косцевай думкай, што яны слаба ўплываюць на яго. Толькі на заводзе ды ў тыя вечары, калі ім удаецца ўтрымаць яго ў сваёй кампаніі. А што ён робіць, калі застаецца адзін? З кім сустракаецца? З кім сябруе?

Яны выпрацавалі цэлы план актыўнай разведкі, размеркавалі ролі і абавязкі. Была якраз субота, кароткі рабочы дзень.

— Што ты думаеш рабіць сёння? — спытаў у Славіка Косця.

Ён паблытаў ім карты.

— Паеду на дачу. Нашы едуць. Паблукаю па лесе. Можа, апошнія цёплыя дні. —І раптам да Тараса: — Паедзем разам! — За дзень ён не мог прыдумаць ніякай помсты. А тут у яго нечакана бліснула думка.

Тарас успомніў, што Галіна Адамаўна неяк упікнула, што ён пачаў забывацца на сям'ю. Ды і Косця маргаў: згаджайся!

* * *

— Асцярожна ж, хлопчыкі, — ласкава сказала Валянціна Андрэеўна, калі яны выйшлі з дачы, абодва са стрэльбамі на плячах. Маці радавалася, што Славік пасябраваў з Тарасам, з рабочымі хлопцамі і, здаецца, бярэцца за розум. Цяпер яна згаджалася з мужам, што трэба было адразу ўладкаваць хлопца на завод.

Валянціна Андрэеўна доўга з замілаваннем глядзела ім услед.

Яны выйшлі на луг. Быў ціхі, але па-вераснёўску бадзёры ўжо адвячорак. На небе ляжалі пашматаныя воблакі, нізкія, высокія, перыстыя і дажджавыя. Быццам нейкая цэнтрабежная сіла разагнала іх у бакі, да небасхілу: у зеніце ясна, а з бакоў блакіт закрылі дагістарычныя кашлатыя звяры, знясіленыя ветразі, што павіслі пасля буры. Сонца засланіў вялізны аднагорбы вярблюд. Але праменні прабіліся паверх горба і пазалацілі воблака-крыло.

Ад лугавых узгоркаў, выпаленых сонцам да попельнага колеру, дыхала сумным настроем восені. Цешыла вока атава ў лашчынах, але і яе колер мала нагадваў колеры вясны: ніводнай краскі, адна цёмная, як зацвілая вада балота, зялёнасць. На адным з узгоркаў стаяла маладая асінка, амаль уся ўжо чырвоная. Яны прайшлі міма. Тарас пагладзіў асінку рукой і засмяяўся — золатам сваіх лісцяў яна нагадала яму Машу. Славік зірнуў на асінку і, напэўна, усё зразумеў.

«Смяешся, гад? Радуешся? Хутка ты ў мяне заплачаш». Ён выплюнуў недакурак цыгарэты і запаліў новую. Ён паліў усю дарогу. Гэтае яго глытанне цыгарэт, маўклівасць і асабліва тое, што ад яго патыхала каньяком, не падабаліся Тарасу, насцярожвалі яго.

«Ну і характар! Не ведаеш, што ён выкіне праз хвіліну. То ў яго славесны панос, то маўчыць як анямелы».

Яны наблізіліся да густога зарасніку высокай лазы. За гэтай лазой — невялікая старыца, на якой любяць начаваць качкі.

Раптам Славік спыніўся, павярнуўся да Тараса, які ішоў крыху ззаду. Абразліва плюнуў міма яго недакурак. Зняў з пляча стрэльбу, паставіў прыкладам на пясок сцежкі. Вочы яго гнеўна бліснулі і тут жа пацямнелі.

— Адзін з нас сёння павінен памерці! — сказаў ён злосна і сур'ёзна.

Тарас, хоць і адчуваў нешта нядобрае, усміхнуўся, як бы зацікаўлены гульнёй.

— Умова: разыходзімся і сыходзімся ў лазняку. Хто ўбачыць першы… выпадковы стрэл… Няшчасны выпадак… Больш двух год не дадуць… Не бойся!

Каб не бліскалі так вочы, не перасмыкаліся вусны і пальцы ліхаманкава не гралі па гранёных ствалах дубальтоўкі, то гэта можна было б палічыць за чарговы Славікаў жарт, няхай недарэчны, дзіцячы, але жарт. А так — Тарас узлаваўся.

1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)