Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 182
Перейти на страницу:

— Няма.

— А дзе яна жыла да аперацыі?

— Наймала прыватны куток. На ўскраіне. А ёй цяпер неабходны меднагляд.

— Безумоўна, — згадзіўся Кушнер і паківаў галавой. — Выпадак цяжкі. Трэба нам падумаць, Сямён Парфёныч.

Гукан падсунуў да сябе вялікі настольны каляндар, нацэліўся ў яго алоўкам:

— Як яе прозвішча?

— Савіч, Соф'я Сцяпанаўна, — хутка адказаў Кірыла, ва ўпор гледзячы на старшыню.

Аловак уздрыгнуў. Расшырыўся вузкі твар каля вачэй і тут жа звузіўся — шчокі аплылі ўніз. Абяскровіліся глыбокія залысіны. Гукан залішне доўга не ўзнімаў вачэй. А потым схамянуўся, хутка глянуў, і нешта накшталт сумнай усмешкі скрывіла яго вусны:

— Гэта не таго Савіча?

— Таго, — жорстка адказаў Кірыла.

— Яна прапісана ў нас? — спытаў Гукан абыякавым голасам.

— Чатыры гады жыве. І працуе.

Шчокі аплылі яшчэ раз — нібы пад гладка паголенай скурай перакочваліся нейкія валікі.

«Чорт! — вылаяўся Сямён Парфёнавіч у думках. — Трэба міліцыі накруціць, каб такіх без майго дазволу не прапісвалі».

Ён падняўся, выпрастаўся на ўвесь рост, быццам узлез на п'едэстал, засунуў рукі глыбока ў кішэні штаноў. Сказаў афіцыйна і катэгарычна:

— Што ж… Паглядзім. Можа, возьмем на чаргу.

— Не будзь бюракратам! — амаль пагрозліва папярэдзіў Шыковіч.

Гукана ашаламілі не столькі словы, колькі тон, тое, што «пісака гэты» вось так да яго — на «ты».

— Дзён праз дзесяць Савіч можна выпісаць, — спакойна паведаміў Яраш і наском чаравіка наступіў сябру на нагу, каб той трымаўся спакайней.

— Праз дзесяць дзён, Антон Кузьміч, і размовы не можа быць. — Гукан звяртаўся цяпер толькі да хірурга. — Што вы! Ды яшчэ асобная… Такіх і кватэр няма для аднаго чалавека. Ёсць дзяржаўная норма.

— Тады яна зойме свой дом. Судовага рашэння аб канфіскацыі маёмасці няма. Дом належыць ёй, — сказаў Шыковіч, гледзячы ў гэты раз не на Гукана, а на Яраша.

— Яслі? — на міг аслупянеў старшыня, а потым шырока махнуў рукамі, як журавель на ўзлёце крыламі, і закрычаў, здавалася, узрадавана: — Цудоўна! Цудоўна! — Да Кушнера: — Ты чуў? Выкінем на вуліцу дзяцей! Сотню дзяцей! І аддамо дом, у якім, дарэчы, амаль нічога не засталося Савічавага, ён перабудаваны і надбудаваны намі з табой… аддамо гэты дом — каму? Дачцэ…

— Віна Савіча не даказана! — злосна перапыніў яго Кірыла.

Гукан шырокімі крокамі выйшаў з-за стала і стаў перад Шыковічам у непахіснай паставе, з цвёрдасцю і жорсткасцю ў твары.

— Не, таварыш Шыковіч, даказана! Вельмі добра даказана! Усімі органамі. А вы не думайце, што калі знайшлі нейкую знахарку і яна напляла вам казак, дык вы ўжо ўсё даказалі, зрабілі пераварот у гісторыі падполля. Вы наіўны чалавек, Шыковіч. Для мяне цяпер ясна, чаму напісаны ваш артыкул. Як толькі паявілася гэтая асоба…

— Пра асобу гэту ты памаўчы. — Кірыла хацеў сказаць: «Хто, як не ты, загнаў яе ў Сібір?», але Яраш зноў штурхануў яго нагой.

Антону Кузьмічу хацелася патушыць гэтую нечаканую ўспышку. Цяпер галоўная мэта — кватэра. Ён даў сабе слова любымі сродкамі вырваць для Зосі пакой, і сварыцца з Гуканам зусім не ўваходзіла ў яго планы.

— Не прэтэндуе яна на дом, — сказаў ён. — Наліха ёй той дом!

— А вось камуніст, работнік рэдакцыі прэтэндуе. — Гукан адступіў ад Шыковіча, павярнуўся да свайго намесніка. — Дзеля гэтага ён гатовы выкінуць дзяцей… Чаго хочаш… Абы даказаць сваё…

«Ох і дэмагог, сабачы сын. Выдаў бы я табе», — думаў Шыковіч, але пад выразнымі позіркамі і жэстамі сябра маўчаў.

— А чаму, сапраўды, мы не можам даць кватэру гэтай жанчыне? — неспадзявана для Гукана спытаў Кушнер. Ён не ўсё зразумеў са спрэчкі, але, чалавек сумленны, просты і шчыры, адчуў, што праўда на баку хірурга і пісьменніка, што жанчына гэтая мае ўсе правы на кватэру.

Гукан аж крутнуўся на адной назе — да намесніка:

— Ты можаш даць?

— Магу, — з добрай усмешкай адказаў Кушнер. — Роўна праз тыдзень рачнікі здаюць дом па Элеватарнай. Напішам ім гарантыйнае пісьмо, і яны пазычаць адну кватэру. Такі выпадак!

— Ну, ведаеш, я не магу адказваць за падобны шахер-махер. Ёсць партыйны і грамадскі кантроль.

— Які ж тут шахер-махер? Вынесем на выканком. Папросім таварыша Яраша далажыць. А я тым часам дамоўлюся з рачнікамі. Яны хлопцы добрыя, зразумеюць. — Спакойная разважлівасць Кушнера неяк адразу ўтаймавала ўсіх. Нават Гукана. Але, забыўшыся, Кушнер нахіліўся ў адчыненае акно і сарваў зялёны калючы плод каштана. І тады Сямён Парфёнавіч закрычаў вісклявым, як у істэрычнай бабы, голасам:

— Не рві каштанаў! Абшморгаў усё дрэва!

1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)