Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 153
Перейти на страницу:

Загорскі бачыў гэта, але апраўдваў хлопцаў. Што зробіш, больш за ўсё на свеце маладосць любіць самастойнасць.

Брычка ляскатала па бруку, і Алесь бачыў на тратуары бацькаву пастаць.

Потым тройка завярнула на Дамініканскую. Коні нерваваліся, са званіцы сабора Дамініканаў падаў густы чорны звон.

Над усёй Вільняй гаварылі званы.

Дамініканам праз нейкіх сто сажняў басавіта адказаў святы Ян. Злева пацягнуліся святаянскія муры, дзе была гімназія. На другім паверсе, пэўна, якраз гадзіну таму назад, селі за сачыненне малодшы Біскуповіч, Ясюкевіч і цельпукаваты Грыма.

Звон суправаджаў брычку на ўсім яе шляху праз горад. Званіў Ян, званіў касцёл Базыліянаў, плакала святая Тарэса. І нават калі горад знік, вецер яшчэ часамі даносіў да вушэй юнакоў далёкае водгулле званоў. Званы плакалі.

Плакаць было чаго, хоць улады ў гэтым і не прызнаваліся, даючы загад аб імшы. Набліжаўся час расплаты за слепату, за саракагадовую ўпэўненасць у сваёй непераможнасці.

Першага красавіка саюзнікі засыпалі Адэсу бомбамі, разлілі па яе вуліцах, садах і прычалах мора агню. Чарнаморскі флот амаль адразу страціў ініцыятыву, а потым і зусім засеў у Севастопальскай бухце і быў патоплены.

…На поўдзень, дзе ваявалі, пайшло з сухадольскага наваколля зусім няшмат людзей, і ў тым ліку малады граф Ілля Хаданскі. Выйшла ў яго нечакана. Яшчэ напярэдадні не думаў, але тут прыехаў – па дарозе ў Севастопаль – у свой маёнтак Курылавічы васемнаццацігадовы прыгажун гусар Мішка Якубовіч, адзіны спадкаемца ўдовага бацькі, што нядаўна адышоў “у лона Аўраамле”. Шчаслівы спадкаемца, не спадзеючыся на лепшае ў той касталомцы, куды меў трапіць, загуляў з усёй самаадданасцю гвардзейца і пацягнуў з сабою Іллю. Равеснікі пачалі піць і сваволіць. Магілёўскія камеліі, жанчыны з не зусім прыстойнай вуліцы ў Сухадоле, корчмы, рэстарацыі, гасцяванні ў суседзяў, дзе было шмат моладзі, – нічога не прамінулі.

Насваволілі яны з Іллём вышэй меры. П’яныя намагаліся патрабаваць сатысфакцыю ў губернскага скарбніка (у таго была маладая палюбоўніца, і было вырашана, што няхай нават адзін з сяброў і наложыць галавою, дык затое другому будзе добра). Скарбнік пад маркай перагавораў аб дуэлі ледзь не здзейсніў падступны план: завабіць сяброў да сябе ў двор і там сіламі прыгонных адхвастаць абодвух, як марцэліных сабак. Сябры ледзь прабіліся на волю са зброяй у руках, а потым – у гневе на хамства і недалікатнасць скарбніка – абзывалі яго пашахонскім графам і з кампаніяй сяброў тры ночы запар ірвалі ля ягонага дома пятарды.

Потым, якраз на судны дзень, пусцілі ў сінагогу спайманую недзе саву, а дзверы моцна падперлі тоўстым калом.

Паліцмайстар спрабаваў быў сунімаць іх – яны, заплаціўшы задатак, прыслалі да яго на падвор’е труну, абабітую глазетам, і магільную пліту з гранітным крыжам, на якім было ўжо высечана ўсё, што трэба, акрамя года смерці. Паліцмайстар з гора запіў, а ўсе прынады склаў пад павець на сваім двары: усё дзешавей абышліся.

У Сухадоле разышліся. Была пільная патрэба выпіць з афіцэрамі на гаўптвахце. Узялі будынак абвахты, спаліўшы з надветранага боку пуд і чатыры фунты серы. Калі варта разбеглася – выцягнулі ачмурэлых калег з будыніны і ўмыкнулі іх у Курылавічы, дзе і пілі тры дні.

Там іх і заспеў Ісленьеў, што прыехаў у госці да Вежы, і, дачуўшыся пра свавольствы, паехаў сунімаць вісусаў. Прачухана даў надзвычайнага і параіў, калі не хочуць высылкі, кінуць хутчэй ідылічнае развітанне з “мілай радзімай” і ехаць далей. Ілля Хаданскі, якому ўсё роўна не было куды падзецца, пайшоў з Якубовічам добраахвотна змагацца за айчыну, веру і гасудара.

Тым усё і скончылася.

А Ісеньеў пасля непрыемнай гэтай размовы паехаў зноў у Вежу. Стары ўзрадаваўся.

Алесь сядзеў трохі ў іхняй кампаніі. Толькі тыя сядзелі за сталом, папівалі каву і віно, а ён залез у самы зручны куточак, палажыў сабе на калені “Дафніса і Хлою” (такія рэчы за апошні час пачалі цікавіць яго) і то слухаў, а то і чытаў.

А на вітражах вакол плылі дзівосныя птушкі, рыбы і крылатыя жанчыны. Яны свяціліся наскрозь, так, як ніколі не свецяцца звычайныя фарбы. Свяціліся гранатавым, жоўтым, апельсінавым колерам, як свецяцца на сонцы келіхі з віном.

– Прайдзісветы, – усміхаўся Вежа. – Ну што яны, скажыце вы мне, граф, зробяць з тымі французамі ды ангельцамі?

– Анічога, – румяны, як яблыка, твар графа за яснымі вачыма і свежымі зубамі быў грэблівы. – Што ў іхняй галаве, акрамя гэтай брыдоты з савою ды п’янкі.

1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)