Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 152
Перейти на страницу:

Яна паглядзела на мяне разгублена, са слязьмі на вачах.

- Як вы маглі нават падумаць, што я не хачу бачыць вас у гэтым доме?! Як вы маглі падумаць? Вы мужны чалавек. Мне спакойна з вамі. Мне, нарэшде, добра з вамі, нават калі вы такі грубы, як зараз былі. Шляхцід так не сказаў бы. Яны такія гжэчныя, вытанчаныя, так хаваюць свае думкі. Мне так апрыкрала гэта. Я хачу бачыць вас у гэтым доме, я толькі не хачу бачыць вас такім, як учора, або...

- Або забітым, - падхапіў я. - Не хвалюйцеся. Больт вы мяне такім не пабачыце. Зброя са мною. I зараз не я ад іх, а яны ад мяне будуць бегаць, калі хоць кропля крыві ёсць у іхніх бясплотных жылах.

Яна ўстала і пайтла з альтанкі. Ля самага ўвахода пастаяла хвіліну спіной да мяне, павярнулася і, гледзячы ўніз, сказала:

- Я не хацела, каб вы рызыкавалі жыццём. Вельмі не хацела. Але пасля ватага адказу я думаю пра вас у сто разоў лепт. Толькі вельмі сцеряжыцеся, Беларэцкі. Не зябывайце нідзе зброі. Я... вельмі рада, тто вы не паслухаліся мяне, не вырашылі ехаць. I я згодна з вамі, тто людзям трэба дапамагчы. Мая небяспека - глупства, але інтыя людзі - усё. Яны, можа, тут больт вартыя шчасця, чым тыя, на сонечных раўнінах, бо яны больт пакутавалі ў чакянні яго. I я згодна з вамі: ім трэба дапамагчы.

Яна пяйтла, а я ятчэ доўга сядзеў і думаў пра яе. Я быў уражаны, сустрэўты ў гэтым балоце такую высакароднасць і прыгажосць душы.

Вы ведаеце, як падвышае і ўзмяцняе чалавека веданне таго, што на яго нехта пакладяецца, як на кяменны мур. Але я, відаць, дрэнна ведаў сябе, бо наступная ноч належыць да самых жахлівых і непрыемных успамінаў майго жыцця. Год дзесяць пасля я, прыпамятаўшы яе, мыкаў і стагнаў ад гяньбы, і жонка пыталася ў мяне, што са мною здарылася. I я ніколі, аж па сённяшні дзень, не распавядаў пра гэтую ноч і мяе думкі нікому.

Можа, і вям не распавёў бы, але мне ў галаву прыйшла думка, што не так важлівыя ганебныя думкі, як тое, ці здолеў чалавек іх перямагчы, ці не прыходзілі яны да яго пасля. I я вырашыў расказаць вам гэта для навукі.

Перад вечарям да мяне прыйшоў Свеціловіч. У гаспадыні балела галава, і яна ятчэ да яго з'яўлення зачынілася ў пакоі. Мы размаўлялі перад каміням удвух, і я расказаў яму пра здарэнні мінулага вечара. Выраз непаразумення адбіўся на яго твары, і я спытаў, тто яго так здзіўляе.

- Нічога, - адказаў мне ён. - Ахмістрыня - гэта глупства. Магчыма, яна проста крадзе ў гаспадыні з яе мізэрных набыткаў, магчыма, ятчэ тто. Я даўно ведаю гэту бабу: даволі скупаватая і дурная, як бот. У яе мазгі заплылі тлушчам, і на злачынства яна не здатняя, хоць пасачыць за ёй, здаецца, нядрэнна. Блакітная Жанчына таксама лухта. У наступны раз, калі пабачыце яе, стрэльніце ў той бок. Я не баюся зданяў-жанчын. А вось вы лепей адгадайце, чаму я так здзівіўся, пачуўшы пра ўчарашняе дзікае паляванне?

- Н-не ведаю.

- Ну, а скажыце, ці не было ў вас ніякіх падазрэнняў наконт Вароны? Скажам, так. Варона сватаецца да Яноўскай, атрымлівае гарбуза і пасля, каб адпомсціць, пачынае выкідвадь жарцікі з дзікім паляваннем. Вы не чулі пра сватанне? Так, так, яшчэ два гады таму, пры жыцці Рамана, ён прапанаваў гэтаму, тады яшчэ дзідёнку, руку і сэрца. Таму і на вас злуецца, таму і сваркі шукаў, а калі не атрымалася - вырашыў прыбрадь вас з дарогі. Я толькі думаў, што гэта будзе трохі пасля.

Я задумаўся:

- Прызнаюся вам, такія думкі ў мяне былі. Магчыма, я нават даў бы ім волю, каб не ведаў, што Варона ляжыць паранены.

То якраз глупства. Адразу амаль пасля вашага адыходу ён з'явіўся да стала, зялёны і змрочны, але амаль цвярозы. Кровапусканне дапамагло. Ён быў закручаны бінтам, як качан капусты, адзін нос і вочы глядзелі. Дубатоўк яму: "Што, хлопча, сорамна, напіўся, як свіння, мяне на дуэль выклікаў, а нарваўся на чалавека, які табе даў чосу?" Варона паспрабаваў усміхнудца, але ад слабасці хіснуўся: "Сам бачу, дзядзька, што я дурань. І Беларэцкі так мяне правучыў, што я больш ніколі лезці да людзей не буду". Дубатоўк толькі галавою пахітаў: "Вось што гарэлачка, моц божая, з ёлупамі робідь". А Варона яму: "Я думаю, трэба ў яго прабачэння папрасіць. Нязручна. Усё адно як паклікалі ў госці і спрабавалі высцебаць". Пасля падумаў: "Не, -кажа, - прабачэння прасіць не буду, злуюся трохі. І, урэшце, ён задавальненне атрымаў". І я вам скажу яшчэ, ён сядзеў з намі, а мы пілі да самага світання. Дубатоўк да таго напіўся, што пачаў уяўляць сябе хрысціянскім пакутнікам пры Нероне, і ўсё намагаўся пакласці рукі ў блюда са жжонкай. Гэты твой секундант, боўдур год пад сорак, усё плакаў і крычаў: "Матухна, прыйдзі сюды, пагладзь мяне па галоўды. Крыўдзяць твайго сына, не даюць яму больш гарэлкі". Чалавекі тры так і заснулі пад сталом. Ніхто з іх не выходзіў ані на хвіліну, так што да дзікага палявання ні Варона, ні Дубатоўк дачынення не маюць.

1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 152
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)