Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 260
Перейти на страницу:

Стоячы ля восьліка, чалавек пазіраў, аднак, на завулак, што ад падворку зьбягаў уніз да шырэйшае вуліцы — ці ня зьявіцца там хто-небудзь. Яму патрэбныя былі людзі на вуліцы, сярод якіх неўпрыкмет мог бы зашыцца і ён. Ужо няблага разьвіднела, а ў завулку было пуста і ціха. Поўня ня зьнікла зь неба, хоць яе бляск стаў не такі зіхоткі, як ноччу, срэбная яе манэта паволі закочвалася за хрыбціну недалёкай гары. Чалавек чакаў, што, можа, зьявіцца гэты ягоны недалэга-вадавоз ды дасьць рады бедалазе жывёліне. Ды ішоў час, а гаспадар не вярнуўся.

Яшчэ празь якіх паўгадзіны зусім стала відна. Здалёку і зблізку пачаў падаваць свае гукі горад: пошум аўтамабіляў у напрамку цэнтру, жаночыя галасы зблізку; у ранішнім паветры над прыгарадам пранеслася імклівая чародка галубоў. Ад недалёкага манастыра пад гарой прагучэлі знаёмыя зь дзяцінства глухаватыя гукі звона — да раньняй імшы. Тыя гукі як бы абудзілі чалавека ад ягоных начных клопатаў — здаецца, ягоны час наставаў. На разьвітаньне з восьлікам ён коратка палашчыў яго даверлівую шыю і засьцярожліва ўзьняў на плячо невялікі хатулёк, да якога адразу пацягнуў сваю пысу восьлік. Панюхаў і незадаволена фыркнуў — не спадабалася. Пах бэнзыну не падабаўся і чалавеку, але цяпер было не да пахаў. Літровая бутля з бэнзынам была ягонай найбольшай каштоўнасьцю, даражэйшай за жыцьцё.

На гэтым ускраінным завулку не было ходнікаў, адно — пыльны крываваты прамежак сярод старых каменных сьцен і будынін. Чалавек ішоў пасярэдзіне, як тут хадзілі ўсе. На рагу з шырэйшаю вуліцай трапіўся кудлаты вулічны сабака, які моўчкі збочыў з чалавечага шляху і са спазьнелым зьдзіўленьнем зьнізу ўгору паўзіраўся ў сустрэчнага чалавека. На шырэйшай, але таксама мала прывабнай вуліцы чалавек пачаў спатыкаць мінакоў — высокая худая жанчына ў чорным несла на плячы кошык з агароднаю зелянінай — на рынак. Жанчына коратка зірнула на яго, незнаёмага тут чалавека з зарослым тварам і даўгімі валасамі, у дужа разношаным, з чужога пляча, цёмным швэдры. На ягоных стаптаных сандалях ляжаў даўно ня кратаны пласт пылу шматлікіх дарог. Але такія цяпер тут спатыкаліся на кожнай вуліцы і не прыцягвалі вялікай увагі. Ён зважліва ўступіў дарогу арбе, што цягнулі за сабой два змакрэлыя ад поту мулы. Мужчыну са скрыпучай двуколкай, накладзенай кукурузнымі пачаткамі, прапушчаць ня стаў і нейкі час ішоў поруч. Мужчына-нэгар туга ўпіраўся ў зямлю босымі нагамі і ўпарта сунуў перад сабой несамавіты агародны набытак. Усё — на рынак. У гэты ранішні час людзі сьпяшаліся прадаць, як даражэй, свой бядняцкі тавар, вырашчаны на бядняцкіх прысядзібных лапіках, адарваны ад сям’і, ад уласных дзяцей. Кожнаму найперш трэба былі грошы — на жыцьцё, на хлеб і падаткі. Бяздонная дыктатарская казна бясконца патрабавала грошай — для войска, вялізнае зграі паліцыі, безьлічы дыктатарскіх спэцслужбаў. У краіне, бы на дражджах, расьлі цэны на хлеб, а разам і памеры падаткаў ды розных плацяжоў, і канца іх росту не было відаць. Тыя, што беглі на рынак з пустымі сумкамі й кошыкамі, кожнага ранку жахаліся ад новых, большых за ўчарашнія цэнаў. Жаночыя твары скрозь несьлі на сабе скруху нязбыўнага клопату — як за меншыя грошы купіць болей, каб накарміць мужоў і дзяцей. То была невырашальная задача, не па зубах ніякаму матэматыку. Ды й ніякай, самай дасканалай кампутарызаванай навуцы. Бедны, няшчасны народ, што трапіў у такую сьмярдзючую яму, зь якой не відно было выйсьця.

Празь нейкі нядоўгі час чалавек ужо нетаропка крочыў сярод многіх іншых гарадзкіх мінакоў, што чым бліжэй да цэнтру, дык болей высыпалі на гарадзкія вуліцы. Гэтыя ішлі ня толькі ў кірунку рынку. Горад прачынаўся, усчынаўся звычайны працоўны клопат: адчыняліся раньнія крамы, падмяталіся ходнікі, на якія выстаўлялі тавар рамесьнікі, ювэліры, гаршчэчнікі; на вешаках разьвешваліся нейкія апранашкі. Крыху пазьней на вуліцах сталі трапляць са сваімі чорнымі кейсамі дзяржаўныя службоўцы, гэтыя з важным выглядам сьпяшаліся мацаваць дыктатуру. У абодвух накірунках па вуліцы каціліся аўтамабілі. Напружаньне асьцярогі, што не пакідала яго доўгія дні і ночы, неяк паволі пачало нават меншаць, ён зноў трапляў у звыклы зь дзяцінства асяродак, ад якога быў надоўга адарваны. Добра, што ніхто пакуль не пазнаваў яго, ды асабліва й не ўзіраўся ў ягоны нічым не прывабны твар. Трохі было дзіўнавата, але ў тым горадзе, дзе ён пражыў жыцьцё, знаёмыя, мусіць, вывеліся, разьбегліся, хто куды. Шмат іх уцякло за мяжу, іншыя апынуліся за дротам ці ў турмах. Астатнія сядзелі ціха, мабыць, перажывалі спазьнелае адчуваньне віны перад дыктатурай і найболей — перад Бульдозэрам. Над гарадамі і паселішчамі гэтай краіны ўдзень і ўначы лунала ўсеабдымная здань страху, якая паралізавала волю.

1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)