Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 162
Перейти на страницу:

Пасля кароткага правалу ў свядомасці ён зноў адчуў сябе і ўбачыў неба, якое чамусьці ляжала ўнізе, бы адбівалася ў якім агромністым возеры, а зверху на самую яго спіну навалілася пляскатая роўнядзь плошчы з рэдкімі целамі прыліплых да яе байцоў.

Ён паварушыўся, спрабуючы ўбачыць дзе каго жывога — плошча і неба загойдаліся, а калі астаяліся, ён назнаў кірху, нядаўна атакаваную без яго. Цяпер там не было чуваць ужо стрэлаў, але з варот яе чамусьці выбягалі аўтаматчыкі і беглі за вугал. Закінуўшы голаў, сержант углядаўся, спрабуючы ўбачыць там Натужнага ці Ахметава, але іх не было, затое наперадзе ўсіх ля рога ён пазнаў свайго навічка Тарасава. Прыгнуўшыся, гэты маладзенькі баец спрытна сігаў да рога, спыніўся, зухавата замахаў некаму «сюды, сюды!» і знік — маленькі і кволы побач з высачэзным гмахам кірхі.

За ім пабеглі байцы, і на плошчы не засталося нікога. Тады сержант напаследак уздыхнуў і неяк адразу і назаўсёды сціх.

Да перамогі пайшлі другія…

Сляды на зямлі

Галя прачнулася з прыкрым адчуваннем заўчасна патрывожанага сну.

Аднекуль знадворку ў ранішнюю цішыню пакоя ўрываліся магутныя, як выбухі, удары. Бух-бух-бух! — мерна і гулка разлягалася за акном, і ад гэтых стукаў у пакоі пад расчыненай форткай уздрыгвалі дробныя лісткі герані. Было яшчэ рана, сонца, узнімаючыся з-за дахаў, асвяціла толькі верхнія вокны трохпавярховай школы, што стаяла цераз дарогу. Ніжэй на яе беленай сцяне ляжаў знаёмы цень ад іх двухпавярховага драўлянага доміка — тры коміны, тэлевізійная антэна і магутная верхавіна суседскага вяза.

Дзяўчына звычайна спала позна, ужо тыдзень яна была адна ў гэтай гарадской кватэры і на ўласны густ ладзіла ўсе свае справы. Бацькі не ўзялі яе з сабой на прыгарадную дачу, бо яна мела пераэкзаменоўку па музыцы і таму, як казала маці, была прывязана да фартэпіяна.

— Бух-бух-бух! — усё неслася знадворку, і Галя, струхнуўшы рэшткі сну, зацікаўленая, падскочыла да акна. За цюлевай занавескай ляжаў завулак — неўпарадкаваны гарадскі закутак, бы канавамі, парэзаны з вясны засохлымі каляінамі самазвалаў. Улетку тут панаваў пыл, а ўвосень — гразь; пасля таго як закончылася будаўніцтва школы, машыны ўжо не хадзілі, а пешаходы ў дажджлівыя дні пераадольвалі гразкія мясціны, трымаючыся за шчыкеціны агарожы.

Цяпер тут рабілася нешта новае.

У нізінцы наўкос ад Галінага акна, на месцы самай упартай лужыны, якая высыхала толькі ў сярэдзіне лета і куды жыхары скідвалі рознае смецце, банкі, бутэлькі, бітую цэглу, — у гэтым запаведніку хлапчуковых гульняў цяпер з’явіліся новыя людзі. Прыладжаны на камянях, бы перакуленая задымленая прызма, стаяў там вялізны асфальтавы кацёл, пад якім незнаёмы чалавек распальваў агонь, а другі — нейкі голы да пояса хлопец — шырока расставіўшы ногі, лупіў шлягаю ў закураны жалезны бок.

Галя адчыніла акно і незадаволена паморшчылася заспаным кірпатым тварам, — калі ён так будзе бухаць доўга, дык, відаць, і сёння не дужа дарвешся да музыкі. А папрактыкавацца як след было неабходна — заставаліся апошнія два дні, усе ж астатнія патрачаны на волі, якая выдараецца рэдка і заўжды так вабіць шаснаццацігадовую дзяўчыну, не надзеленую вялікімі абавязкамі.

Чароўная свежасць першых гадзін ранку лілася ў вокны рэшткамі застаялай начной прахалоды, роснай духмянасцю кветак з гародчыку, светлай вольнасцю шырокага пагоднага неба. Расхінуўшы гардзіны, Галя яшчэ раз агледзела завулак — над катлом, развяваючы наўкола гаркоту, ужо курыўся шызы дымок, а рабочы адышоў у бок і выціраў рукавом твар. Гэта быў стары сухенькі чалавек з пільнымі вузенькімі вачыма і маленькай галавою, накрытай захапанаю кепкай-аладкай. Якіх паўхвіліны ён думаў аб чымсьці, зазірнуў у кацёл і сказаў маладому;

— Ну хопіць, ядрона рэпа.

Малады — невялічкі, ладна збіты крапак — паслухмяна апусціў шлягу і стаў, зморана аддыхваючыся, пабліскваючы матавымі загарэлымі да рудога лапаткамі. Калі хлопец павярнуўся тварам да вокан, Галя аж войкнула ад здзіўлення — такі ён быў белы — і вочы, і зубы, а валасы і бровы, бы заінелыя, аж свіцеліся на загарэлым смяшлівым твары. «Гэ, дзед Архіп і Лёнька», — чамусьці мільганула ў Галінай галаве, і яна засмяялася, нібы падгледзела што — патаемнае і сарамлівае. Адразу ёй стала чамусьці дурасліва і добра, знікла санлявасць і былая кароткая прыкрасць. Дзяўчына крутнулася ад акна і з зухаватай жвавасцю пачала прыбірацца. Двума ўдарамі Яна падбіла падушкі, страсла з коўдры заспанае кацяня, са спрытнай нядбайнасцю захінула пасцель. Пасля з гэткай жа лёгкай рухавасцю памылася, апранула паркалёвую, у сіні гарошак сукенку і, закідваючы перад люстэркам галаву, некалькімі ўзмахамі грэбеня прычасала кароткія валасы. «Усё», — сказала яна сабе і з налёту крутнулася на круглым фартэпіянным зэдліку.

1 ... 106 107 108 109 110 111 112 113 114 ... 162
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)