Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108
Перейти на страницу:

Галгофа. Гл. Акупанты.

Галчыны дзеці. Машынапіс (Архіў БІНіМа). Надрукавана ў кнізе: «Дзесяць апавяданьняў». Нью-Ёрк, 1965, б. 92-95.

Дабіцца бальшавіцкіх тэмпаў у пушна-механарыхтоўках. Надрукавана: «Паляўнічы Беларусі», 11, 1931, б. 1-2.

Да канца пяцігодкі -- ніводнага ваўка. Надрукавана: «Паляўнічы Беларусі», 4, 1931, б. 6-7.

Да чытача. Машынапіс (Архіў БІНіМа).

Дзе шукаць праўду. Машынапіс (Архіў БІНіМа). Надрукавана ў кнізе: «Дзесяць апавяданьняў». Нью-Ёрк, 1965, б. 77-84.

Дзікі вецер. Машынапіс (Архіў БІНіМа). Пад назвай Кроў надрукавана: «На крыжы». Апавяданьні. Менск, 1943, б. 26-39. Подпіс М. Лясун. Пад назвай Помста надрукавана ў кнізе: «Дзесяць апавяданьняў». Нью-Ёрк, 1965, б. 18-27.

Дзічы прыбавілася. Надрукавана: «Паляўнічы Беларусі», 8, 1929, б. 5.

Жыдоўскае вясельле. Надрукавана: «Голас вёскі», 44 (51), 11 сьнежня 1942; «На крыжы». Апавяданьні. Менск, 1943, б. 52-62; «Беларускі работнік», 36, 3 верасьня 1944. Подпіс М. Лясун.

За новае шчасьце. Гл. Цётка Магда.

Зарніцы. Надрукавана: «Полымя рэвалюцыі», 10, 1939, б. 105-109.

Каральнік літасны, праўдзівы (Апавяданьне). Надрукавана: «Раніца», 5(225), 17 студзеня 1945; 6(226), 21 студзеня 1945; 7(227), 24 студзеня 1945, подпіс Максім Лагода; «Аб’яднаньне», 7, 1948, б. 8-16, подпіс Максім Лагода.

Курылка. Запіскі вучня царкоўна-прыходскай школы. Надрукавана: «Полымя рэвалюцыі», 4, 1934, б. 33-50. Асобным выданьнем: Курылка. Запіскі вучня царкоўна-прыходскай школы. Менск, 1935, 56 б. зь ілюстрацыямі. Рэцэнзіі: С. Куніцкі. «Полымя рэвалюцыі», 9, 1935, б. 143-146; С. Шушкевіч. «Літаратура і мастацтва», 49. 1935.

Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе. Надрукавана: «Беларуская моладзь», 25, ліпень 1966, б. 4-6.

Лістапад. Надрукавана: «Беларус», 17(23), 13 сьнежня 1952; 18(24), 25 сьнежня 1952. Подпіс Мартын Люціч.

Лясныя шумы. Надрукавана: «Іскры Ільліча», 3, 1940, б. 12-13.

Мера гвалту. Гл. На межах.

Метыс: Нарыс пра сабаку. Надрукавана: «Паляўнічы Беларусі», 9, 1930, б. 19-20.

М. Мусоргскі. Надрукавана: «Веда», 2(7), люты 1952, б. 44-45. Подпіс Мартын Люціч.

Мы ня хочам быць абкрадзенымі. Надрукавана: «Беларуская газэта», 70 (188), 15 верасьня 1943. Подпіс М. Лясун.

На крыжы. Гл. У імя догмы.

На межах. Машынапіс (Архіў БІНіМа). Пад назвай Мера гвалту надрукавана ў кнізе: «Дзесяць апавяданьняў». Нью-Ёрк, 1965, б. 27-34. Пад назвай Чужая зямля надрукавана: «Голас вёскі», 12 (66), 26 сакавіка 1943; «На крыжы». Апавяданьні. Менск, 1943, б. 40-51; «Беларускі работнік», 19, 7 травеня 1944. Подпіс М. Лясун.

Пад знакам Задзіяка. Гл. У імя догмы.

Падрыхтавацца да справаздачна-перавыбарчай кампаніі. Надрукавана: «Паляўнічы Беларусі», 10, 1931, б. 10-11.

Палескія мрыйнікі. Гл. Хмары над Бацькаўшчынай.

Паляўнічая і рыбацкая каапэрацыі павінны быць аб’яднаны. Надрукавана: «Паляўнічы Беларусі», 3, 1931, б. 8-9.

Партыйны таварыш. Машынапіс (Архіў БІНіМа). Надрукавана ў кнізе: «Дзесяць апавяданьняў». Нью-Ёрк, 1965, б. 34-51.

Пекла. Надрукавана: «Голас вёскі», 39 (93), 3 кастрычніка 1943. Подпіс Мікола Лясун.

Пёрка й іншыя. Машынапіс (Архіў БІНіМа).

Пернікавае сэрца. Рукапіс (Архіў БІНіМа).

Першыя крокі: Трусагадоўля Мінскага гарадскога таварыства паляўнічых. Надрукавана: «Паляўнічы Беларусі», 3, 1931, б. 11-13.

Першыя цаглінкі. Машынапіс (Архіў БІНіМа). Надрукавана: «Беларус», 180, красавік 1972. Заўвага: «Урывак з аповесьці "Укрыжаваныя", над якой цяпер пісьменьнік працуе».

Помста. Гл. Дзікі вецер.

Правакацыя працягваецца (Пісьмо ў рэдакцыю). Надрукавана: «Беларускі голас», 46, чырвень 1958.

Простыя людзі. Гл. Цётка Магда.

Прыязьнь. Надрукавана: «Беларуская газэта», 63 (181), 21 жнівеня 1943.

Са стрэльбай і сабакам. Апавяданьні паляўнічага. Менск, 1932, 190 б.

Слава (Апавяданьне). Надрукавана: «Работніца і калгасьніца Беларусі», 21, 1935, б. 10-11.

Спозьненае каханьне. Надрукавана: «Бацькаўшчына», 12-13(242-243), 25 сакавіка 1955. Подпіс Мартын Люціч.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)