Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108
Перейти на страницу:

Фэльдфэбаль (ням.). У царскай і некаторых замежных арміях -- званьне старшага ўнтэр-афіцэра ў пяхоце. Белабрысы фэльдфэбаль зь зялезнай каскай на галаве загадаў жаўнерам праверыць мяхі. Акупанты.

Фэнік. Пфэнінг (ням.). Германская дробная манета, адна сотая маркі. Вохра, хоць і яму ня было дзе браць грошаў, меў якіясьці «фэнікі». Пернікавае сэрца.

Ха́ліпа. Кепскае мокрае надвор’е, слата. І халіпа якраз, склізка. Вярнуўся чалавек.

Хаўру́с (яўр.). Суполка, аб’яднаньне, саюз. Гэта, як я ўспамінаю, пачалося ад тае першае пачкі, што папісаліся ў гэты самы хаўрус. У імя догмы.

Хмы́ліцца. Касавурыць вочы, прыціскаць вушы (пра коней). Коні хмыляцца, прыпыняюцца, а потым скачуць цераз Матузка. На межах.

Ходаньне. Тут: змаганьне. Князь Ізяслаў пачаў ходаньне за канчатковае вызваленьне бацькаўшчыны сваёй пагвалчанай маці з-пад улады Кіева. Летапісная Няміза.

Ходнік. Тратуар. Пёрка крышыла бліжэйшыя тыны, здымала дошкі з драўляных ходнікаў і навет крыжы на бліжэйшым магільніку. Пёрка й іншыя.

Хоць вока выкалі. Нічога ня відаць; вельмі цёмна. Іду, цемра хоць вока выкалі. Вярнуўся чалавек.

Хоць кол на галаве цяшы. Пра немагчымасьць пераканаць некага; пра ўпартага, няўступчывага чалавека. І сумленьня ў іх, падобных яму, ніякага, хоць ты кол на галаве цяшы! Ападкі.

Хэўра(яўр.). Група людзей, аб’яднаных для разбою, злачынства; банда. Проста ўтварылася хэўра злачынцаў, і зьдзекваюцца зь людзей. У імя догмы.

Цалка́ч. Сярэбраная манета вартасьцю ў адзін рубель. Піліп захваляваўся: «Гэта-ж цэлых сорак пяць цалкачоўВоўчым сьледам.

Цераспалосіца. Разьмяшчэньне зямельных надзелаў адной гаспадаркі палосамі ўперамежку з суседнімі надзеламі. Вясковыя люмпэны -- прадукт палітыкі 1861 года, якіх трохполка й цераспалосіца парабіла жабракамі. Хмары над Бацькаўшчынай.

Цыду́лька (польск.). Запіска, пісулька. Патрэбны ёй гэтыя цыдулькі?! У імя догмы.

Цыпэлін. Цэпелін. Дырыжабль зь металічным каркасам, абцягнутым тканінай. У гаспадарцы спатрэбіцца, як сказала адна бабуля, становячыся ў чаргу, дзе ёй сказалі, выдаюць цыпэліны. Пёрка й іншыя.

Цыранок. Дзікая качка. На заваротах утвараліся затокі, і на аднэй зь іх мы заўважылі чародку цыранкоў. Хмары над Бацькаўшчынай.

Цэтлік. Тут: пропуск, дазвол. Мне-б вось цэтлік атрымаць на выйсьце адсюль -- зусім занішто ўскочыў у прысак... «Янка сеяў -- людзі жалі».

Ця́гла. Адзінка абкладаньня павіннасьцямі. Знайсьці цяпер хурманку амаль немагчыма з тае прычыны, што кожны стараецца збыць каня, калі мае яго, бо дужа вялікія і падатак і цягла. Хмары над Бацькаўшчынай.

Цяпе́рака. Цяпер. Вы, Максім, мусіць, і цяперака ім засталіся, а я цяперака Грукацень, а раней, як вам вядома, быў Пукаліч... Пернікавае сэрца.

Цяпе́рацькі. Цяпер. Як-жа вы цяперацькі будзеце безь мяне? У імя догмы.

ЧК (руск. Чрезвычайная Коміссія). У 1917-1922 гг. назва рэпрэсіўнага органа, створанага для барацьбы з контррэвалюцыяй і сабатажам. Колькі нявінных тамака, у той ЧаКа, палягло?! Вярнуўся чалавек.

Чырвонец. Грашовы крэдытны білет вартасьцю ў дзесяць рублёў, які быў ва ўжытку ў СССР з 1922 да 1947 г. А то ў кішэні ў чалавека нічога: адно чырвонец недзе валяўся, які некалі прыслала дачка Раінка. У імя догмы.

Шалапу́т. Легкадумны, пусты чалавек; свавольнік. І тады Богуш зноў ірвануўся да сякеры, але Янук загарадзіў яму дарогу. -- Куды, шалапут! У імя догмы.

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)