Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 163
Перейти на страницу:

Алесь успомніў Гелену.

– Гэта няпраўда, дзеду... Я кажу пра жыццё.

– Яны, браце, неэстэтычны пол. Грэкі былі несамыя вялікія дурні, калі не пускалі іх у тэатр.–Усміхнуўся: – Прынамсі, можна было хаця нешта чуць.

– Нават калі так – яны бласлаўляюць нас на подзвігі. Уся паэзія – ад кахання.

– Скажы: уся пагібель паэзіі ад кахання. Мільтан правільна сказаў сваёй жонцы: “Любая мая, табе і іншым – вам хочацца ездзіць у карэтах, а я жадаю аставацца сумленным чалавекам”. На жаль, пераважная большасць людзей аддае перавагу карэтам перад перакананнямі. А жанчына – яна заўсёды скажа: “Праменні – гэта галоўнае ў сонцы”; рэдка скажа: “Сонца кідае свае праменні” (гэта толькі адна Яраслаўна дадумалася, дый то са слоў паэта), і ніколі не скажа, як Дантэ: “Змоўк сонечны прамень...” Э, браце, нават лепшыя ў іх – дзяцінныя і каротказорыя.

І спытаў раптам:

–Ты чытаў добрых паэтаў-жанчын?

– Сафо.

– То я і заўважаю, што ёй усё жыццё была ў цяжар яе жаноцкасць.

– Але ж паэтэса.

– Гэта яе такой Фет у перакладах зрабіў, – без вагання сказаў дзед.

– Дык, можа, яшчэ з’явіцца.

– За тры тысячы год не з’явіліся, а тут з’явяцца. Натура не робіць скачкоў.

Немагчыма было з ім спрачацца, заўсёды ён меў рацыю.

– Ты, дзеду, зусім як магілёўскі Чурыла-Барановіч, – не вельмі выхавана сказаў раззлаваны Алесь. –

Магілёўскі Дыяген. З усяго здзекуецца, кпіць ды смяецца.

Дзед зрабіў выгляд, што не чуў:

– Хто такі?

– Я ж кажу: губернскі Дыяген. З дзівацтвамі. У доме вар’ятаў быў.

– Добрыя дзівацтвы, – сказаў дзед. – За іх і ўзялі?

– Не, сапраўды. Ідзе вуліцай і рагоча.

– Ну-у, каб гэта ўсіх браць, хто ў нас у краіне на вуліцах рагоча...

Алесь толькі рукамі развёў. А дзед ужо казаў далей:

– Ты не прымай усяго блізка да сэрца... Быў такі ў дванаццатым стагоддзі разумны-разумны папа Інакенці трэці. Напісаў ён трактат: “Аб пагардзе да свету”. Трэба табе пачытаць ды над сім-тым задумацца... Урэшце, нашто чытаць? Вось паслухай, што ён аб жыцці кажа... Ра-азумны быў! “Чалавек створан на няшчасце, не з агню, падобна як свяцілы нябесныя, не з вады, як расліны, а з аднаго рэчыва з жывёламі, таму і церпіць роўную з імі долю. Крыніца зла – ягонае цела, што заняволіла сабою дух і стала для яго турмою. Добрыя пакутуюць не менш за злых, – “калі не больш”, – дадаў дзед. – Жыццё ёсць барацьба. Чалавек вядзе яе з падобнымі сабе, з натураю, са сваім целам і з д’яблам. Не мінае дня, каб да асалоды не прымешваліся гнеў, зайздрасць, страх або нянавісць. Жыццё не што іншае, як жывая смерць, таму што мы паміраем, пакуль жывём, і лепей памерці зажыва, чым жыць мёртвым”. – Падумаў-падумаў: – Зрэшты... дурань ён быў, гэты папа. За што і абралі.

...Шмат займаліся справамі.

Прыбылі, урэшце, выпісаныя з Англіі малатарні і насенне. Многія прыязджалі глядзець на іх. Прыехаў і Іван Таркайла. Бегаў вачыма, разглядаючы:

– Што, толькі сваё малаціць будзеце?

І сялянскае. За невялікую плату. Выпішу яшчэ – можа, больш заможныя купяць, а менш заможныя хай бяруць, скажам, удзесяцёх.

– А бабы што ўзімку будуць рабіць?

– Глупства. Хай ткуць палатніну на продаж. Хай вучацца рабіць сарпінкі, міткаль. Промысел будзе. Скора будуць свае два аграномы.

Таркайла не вытрымаў:

– А не баіцеся?

– Чаго?

– З’явіліся нейкія людзі. Нядаўна за гэтыя рэформы Арсена Стрыбаговіча спалілі... Сына ягонага падстрэлілі. Усё чыста дымам пайшло: і будынкі, і сцірты, і завод... Сын ледзь ачуняў.

– Гэта вы пра тую “Ку-гу”? – сказаў Алесь. – Куга – яна і ёсць куга балотная. Куды вецер, туды і яна гнецца. А паспрабуюць на мяне вякнуць – вылаўлю ўсіх.

– Ды я хіба што кажу, – адступіў Таркайла. – Я і сам гэтых вырадкаў ненавіджу. Сам бы ўсё гэта завёў, ды пабойваюся. – Я – не вы. Спаляць. Нядаўна сустрэлі на дарозе лёкая майго Пятра ды запіску перадалі.

І Таркайла падаў Алесю шматок паперы. У левым верхнім кутку было груба намаляванае вока пугача з пяром-брывом. Ніжэй ішлі літары, ірваныя ад дрэннай паперы і вадкага атраманту.

“Бачым! Пойдзеш за Стрыбаговічам, возьмеш на пільню па вольным найме людзей – труна... Сёння зроблена – заўтра атрымаеш вяроўку, паслязаўтра не павесішся – праз дзень палім тваё пудзіла на Чырвонай гары ці на іншай высокай. Убачыш, не знікнеш – чакай савы. І іншым перадай, будзе ім тое ж...”

Ніжэй быў намаляваны крыж. Алесь усміхнуўся:

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)