Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104
Перейти на страницу:
Хай вас толькі не трывожыць, Што перадача земляў моцна вас зубожыць. Не дасць Бог, каб мазольныя я ўбачыў ручкі Маёй сучаснай пані, Стольніка унучкі. На гэта спосаб ёсць. Я знаю ў замку скрыню, У якой ляжыць Гарэшкавых сталоў начынне, Пры тым нашыйнікі, сыгнеты, бранзалеты І зброя дарагая — шаблі, пісталеты. Маёмасць добра захавана ад растраты, Вам, пані Зофія, належыць скарб багаты. Яго бярог, як вока, я — чаго таіцца? Ад маскалёў ды і ад вас, паны Сапліцы. Апроч таго я маю торбачку сваіх дукатаў, Сабраных мною з падарункаў і зарплаты. Я думаў, калі замак вернецца к нам зноўку, За гэты грош направіць мур і абмалёўку. Спатрэбіцца ён вам у гаспадарцы новай, Дык к вам звярнуся, пан Сапліца, з прапановай: Дазвольце жыць пры вас, пад панінай аховай Гарэшкаў трэцяе ўжо нянчыць пакаленне. Як будзе ў пані сын, прывіць яму уменне Сцізорыкам валодаць. Войны надыходзяць, А ў час ваенны хлопчыкаў жанчыны родзяць».
Ледзь словы гэтыя сказаў стары Гервазы, Калі паважным крокам надышоў Пратазы, Схіліўся і дастаў з-за пазухі паперы. Там панегірык быў вялізарны без меры, Напісаны сяржантам з сённяшняй нагоды. Раней пісаў ён рыфмай у сталіцы оды, Пасля уздзеў мундзір ды ўсё быў белетрыстам. Вось Возны прачытаў радкоў ужо са трыста, А як дайшоў да месца: «Ты, якой прыгожасць Прыемны будзіць боль і мучыць страшна можа! Калі ты на Беллону звернеш твар цудоўны, Зламаюцца шчыты і пікі, безумоўна. Зваюй Гіменам Марса, з гідры злой нязгоды Рука твая гадзюк хай вырве назаўсёды!..» — Тадэвуш з Зофіяй у ладкі пляскаць сталі, Але, папраўдзе, не хацелі слухаць далей. Вось, стаўшы на стале, ксёндз голасам магутным Тадэвушаву волю аб’явіў прысутным.
Пачуўшы навіну так важную, сяляне Да паніча падбеглі, кінуліся к пані. «Няхай жывуць пан з паняю!» — крычалі ў згодзе. Тадэвуш крыкнуў: «Роўнасць хай жыве ў народзе!» Дамброўскі мовіў: «За народ падымем чашы!» Народ крычаў: «Жывуць хай камандзіры нашы! Хай армія жыве! Свабода! Люд наш просты!» І так ішлі чаргой віваты, крыкі, тосты.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)