Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 104
Перейти на страницу:
Сервіз жа ў гэтым часе ў фарбах адмяніўся[63], Ачышчаны ад снегу, зеленню пакрыўся, Бо лёгкая, цяплом у залі разагрэта, Растала ўжо пялёнка беленькая гэта, Адкрыўшы дно з-пад снегу і з-пад цукру-лёду, Дык краявід ажыў другой парою года, Заззяў зялёнаю шматколернай вясною. Вось збожжа раптам узнімаецца сцяною: Шафранавай пшаніцы ўстаў шнур залацісты, Палетак жыта серабраны і квяцісты, Расце і грэчка, зробленая з шакаладу, I яблыкі, і грушы пазіраюць з саду.
Ледзь госці маюць час аддаць прызнанне лету І дарма просяць, каб пару прадоўжыць гэту, Сервіз, нібы планета, цвёрда кіраваны, Пару мяняе. Краявід залататканы, Сагрэты ў памяшканні, колеры згартае: Пажоўклі травы, ліст чырвоны аблятае, І ўжо асенніх ветраў чуюцца павевы. І вось, нядаўна стройныя такія дрэвы Стаяць аголеныя, бы ў чаканні скону. Так засталіся толькі палкі цынамону, Галінкі лаўравыя там, дзе лес быў цёмны. Замест іголак хвоі, кмен застаўся скромны.
Дык госці, папіваючы віно, пачалі Ламаць галлё, сукі — закусваць імі сталі А Войскі абыходзіў свой сервіз наўкола І пазіраў на ўсіх з трыумфам і вясёла. Дамброўскі Генрых выразіў сваё здзіўленне І мовіў: «Ці кітайскія мы бачым цені? Ці мо Пінэты бесаў вам прыслаў на службу[64]? Ці ўсе ў Літве з сервізамі трымаюць дружбу І гэтакім старым балююць абычаем? Скажы мне, бо я ўсё жыццё правёў за краем».
«О не, — прамовіў Войскі,— мой яснавяльможны Пан генерал, тут не якісьці чар бязбожны! А толькі памятка аб тых бяседах слаўных, Якія у дамах бывалі старадаўніх, Калі наш край яшчэ магутны быў, багаты! А стравы ўсе вось з гэтай кнігі мною ўзяты. Пытаеш, ці ў Літве звычай стары хаваем? На жаль, сягоння новым сталі жыць звычаем. Не раз крычыць паніч, што ён не церпіць збыткаў, А скупіцца гасцей карміць, падаць напіткаў, Венгерскага шкадуе, цешыцца шатанскім Маскоўскім сфальшаваным нейкім там шампанскім, А потым вечарам праграе столькі ў карты, Што баль на сто пярсон сум гэтакіх не варты. А нават (бо што маю, то скажу адкрыта, І хай пан Падкаморы не глядзіць сярдзіта) Калі задумаў за сервіз я гэты ўзяцца, Дык на’т пан Падкаморы стаў з мяне смяяцца! Казаў, што з гэтай старасвецкае махіны Забаўка можа быць для дробнае дзяціны, А гэтакіх гасцей яна напэўна знудзіць! Суддзя і той казаў, што толькі ўсіх утрудзіць! Аднак, на колькі бачу з вашага здзіўлення, Сервіз мой быў прадметам нават захаплення. Магчыма, што ўжо я ў мае старыя годы Такіх гасцей прымаць не буду мець нагоды. Пан генерал, відаць, толк ведае ў бяседзе, Прашу ўзяць гэту кнігу — згодзіцца вам недзе, Як будзеце прымаць манархаў, чэсці вартых, А можа, нават і самога Банапарта. Ды перш скажу, як кніга кухарскай навукі, Вось гэта, трапіла дзівосна ў мае рукі».
Тут раптам галасы знадворку загудзелі: «Ура! Няхай жыве наш Пеўнік на касцеле!» Таўпяцца ўсе, убачыць Мацька ўсе хацелі. Суддзя насустрач госцю зразу паспяшае, Вядзе к гасцям за руку, сесці запрашае І кажа: «Пан Мацей, нядобры мой суседзе, Прыходзіш позна, ледзь не па абедзе». «Ем рана, — кажа Мацек, — я тут не для стравы, А для таго, што мне здаўна было цікава Пабачыць зблізку наша войска удалое. Шмат гаварыць! — яно нітое ані сёе! Мяне там шляхта акружыла, ты ж ледзь згледзеў, За стол вядзеш адразу, дзякую, суседзе». Сказаўшы, адвярнуў талерку дном угору І змоўк з абліччам поўным нейкага дакору.
вернуться

63

У шаснаццатым і на пачатку семнаццатага стагоддзя ў эпоху росквіту мастацтваў нават банкеты рыхтаваліся мастакамі і былі поўныя сімвалаў і тэатральных сцэн. На слаўным банкеце, наладжаным у Рыме для Льва X, знаходзіўся сервіз, які прадстаўляў пачаргова чатыры пары года; ён, пэўне, служыў узорам радзівілаўскаму. Сталовыя звычаі адмяніліся ў Еўропе каля паловы васемнаццатага стагоддзя, у Польшчы пратрымаліся найдаўжэй, чым у іншых краінах.

вернуться

64

Пінэты — слаўны на ўсю Польшчу штукар. Калі ў нас гасцяваў, не ведаем.

1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)