Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104
Перейти на страницу:
Гудзіць інструмент тысячнымі галасамі: Такт маршу, штурм, атака, крык чуваць і стрэлы, Плач матак і дзяцей. Вось так мастак умелы Аддаў страхоцце штурму, аж уздрыгваў смелы, Аж плакалі сялянкі, бо прыпаміналі Разню у Празе, пра якую з песняў зналі. Дык рады зноў, што пасля ўдару са ўсёй сілы Ён гук зглушыў, бы ўгнаў яго у глыб магілы.
Ледзь слухачы маглі апомніцца з здзіўлення, Зноў музыка другая — ціхае бранчэнне Спярша ў струн некалькі, што енк іх рвецца, гіне, Як зык ледзь чутны мух, прарваўшых павуцінне. Ды струнаў прыбывае, адзіночкі тоны Злучаюцца ў акордаў гучных легіёны І ўжо ступаюць тактам смелым, роўным, згодным, І льюцца песняю з напевам сумным, родным: Пра беднага салдата, што брыдзе лясамі, Нядоляй змораны і голадам, часамі, І ўрэшце падае з каня, бо страціў сілу, А конік ножкай рые для яго магілу. Старая песня! Як яе паслухаць міла! Пазналі ўсе яе, дык войска абступіла Цясней музыку. Слухалі і ўспаміналі Той страшны час, калі радзіму пахавалі І з гэтай песняй падаліся на ўскрай свету. Прыпомнілі і ўсю сваю вандроўку гэту Праз землі, моры, праз пустыні, па марозе, Дзе між чужымі на папасе ці ў дарозе Уцешылі не раз іх роднай песні словы. І сумна пачалі скланяць свае галовы.
Ды ўраз узнялі іх, бо такт ужо жвавее І з тонаў змененых другое нешта вее. Мастак ізноў з гары глядзіць на струны горда І дзве рукі за раз на іх ускінуў цвёрда. Удар быў гэткі ўмелы, так рвануў басамі, Што струны загулі труб звонкіх галасамі, І з труб тых голас песні пад нябёсы хлынуў — Марш трыумфальны: «Польскі край яшчэ не згінуў!..» «Марш, марш Дамброўскі ў Польшчу!» — ў ладкі ўсе пляскалі І дружна: «Марш Дамброўскі!» — хорам усклікалі.
Самога мастака здзівілі песняў гукі, Калочкі выпусціў, падняў угору рукі, А шапка лісяя звалілася на плечы. Развейваў ветрык бараду старэчы, Пунсовым шчокі заірдзеліся адценнем, А зрок яго юнацкім палымнеў натхненнем. Як зноў Дамброўскага перад сабою ўбачыў, Закрыў рукамі вочы і прамовіў з плачам: «Пан генерал, — сказаў,— даўно Літва ўжо наша Цябе чакала, як габрэі Месіяша, Цябе і спевакі прарочылі між людам, І неба твой прыход нам аб’явіла цудам, Жыві, ваюй, ты наш…» І плакаў небарака, Бо польскі край любіў не меней за паляка. Руку падаў яму Дамброўскі ўсхвалявана, Ён шапку зняў, пацалаваў руку з пашанай.
І паланез пачаць пара. Дык Падкаморы Вылёты кунтуша закінуў, рушыў скора, З паклонам ветлівым руку к вусам узносіць, Збліжаецца да Зосі і у танец просіць. За Падкаморым пары сталі шчыльным радам, Пачаўся танец — ён камандуе парадам.
Над зеленню чырвоныя ірдзеюць боты, Б’е ззянне з шаблі, свеціць пояс пазалотай, А ён ідзе памалу, быццам так, нарокам, Але за кожным рухам і за кожным крокам Танцора пачуццё і думка праглядае. Вось стаў, як быццам даму запытаць жадае, Схіляе к вушку галаву, глядзіць у вочы. Саромеецца дама, выслухаць не хоча. Ён зняў канфедэратку, просіць вінавата. Зірнула дама, ды маўчыць яшчэ заўзята. Ён памалей ступае, заглядае ў зрэнкі І раптам засмяяўся. Рады, ля паненкі Хутчэй ідзе, глядзіць навокал з недавер’ем, Сваю канфедэратку з белай чаплі пер’ем Насуне, то ізноў адслоніць волас русы, Аж вось звярнуў яе на вуха, круціць вусы. Ідзе, а ўсе зайздросцяць, даганяюць жвава, А ён хацеў бы з дамай вымкнуцца з забавы, Часамі стане, ветліва руку узносіць I, каб яго міналі, ўсіх ласкава просіць. А часам ухітраецца і ўбок захіліць, Мяняе сцежку, думае, сяброў мо змыліць, Але бягуць за ім дакучліва і хутка, І нельга вырвацца з таго жывога скрутка. Дык злы, руку кладзе на шаблі рукаятку, Як бы казаў: «Зайздросных навучу парадку!» І з выклікам адважным на чале і ў воку Ідзе ў натоўп, а той яго не смее кроку Спыніць і расступаецца, змяніўшы шыкі, Аднак усе бягуць за ім.
Гудуць ускрыкі: «Ах, мо апошні ён! Глядзіце на палетак! Апошні мо, што паланез танцуе гэтак!» За парай беглі пары гучна і вясёла, Раскручвалася, зноў закручвалася кола, Як вуж вялізарны, што ўецца між прастораў. Пераліваюцца лускою фарбы ўбораў Салдацкіх, панскіх, дамскіх і гараць бясконца У пазалоце, што заходзіла ўжо, сонца, Адбіўшыся на цёмным зелені ўзгалоўі. Кіпіць гульня, гудзе аркестр, п’юць «заздароўі!»
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)