Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 229
Перейти на страницу:

65. Барадулін. Другі АТК

Неяк напрадвесьні ў Горадню завітаў мой ушацкі зямляк Рыгор Барадулін. Прыехаў з маладой жоначкай, усьмешыстай разумніцай Валяй. У Горадні жыла яго цешча, але з прычыны кватэрнай цеснаты ён спыніўся ў гатэлі «Нёман». Гатэль гэты і рэстаран пры ім здаўна быў для нас «нешанцоўны», не пашанцавала там і Рыгору, які, вячэраючы, вядома ж, атруціўся. Дзеля паратунку пазваніў мне. Адмысловых лекаў у мяне не аказалася, давялося лекаваць земляка прымітыўнаю марганцоўкай. Калі з добрых рук, дык паможа, жартаваў Рыгорка, глытаючы чырвоную дрэнь. I праўда — памагло. Мы зь ім добра пагутарылі, а пасьля авансам і замачылі ягоную папраўку. Рыгор быў мастак наконт тае справы, і ягоны востры ад прыроды розум рабіўся тады і яшчэ вастрэйшы. Увогуле чуйны да людзей, ён у пэўныя моманты дасягаў у свае чуйнасці нейкай падсьвядомай глыбіні і пранікнёнасьці, бачыў кожнага сапраўды наскрозь. Ён даў вычарпальную характарыстыку шмат каму з маіх сяброў і ворагаў, і, слухаючы яго, я толькі зьдзіўляўся, як раней не заўважаў таго. Усё ж, мабыць, з тае прычыны, што жыў наводдаль, у правінцыі, літаратурнае асяродзьдзе ведаў мала. А яно было, тое асяродзьдзе, і функцыянавала паводле ўласных, невідочных для іншых правілаў, не засвоіўшы якія, немагчыма было дасягнуць нічога. А я наіўна думаў, што справа толькі ў літаратуры, у вартасьці таго ці іншага твору. Аказалася, яшчэ і ў асобе таго, хто гэты твор напісаў, у ягоных сябрах-сабутэльніках і асабліва — у адносінах з начальствам.

Аднойчы на схіле рабочага дня ў рэдакцыі раздаўся тэлефонны званок, загадчык аддзелу Леанід Дзянісаў перадаў трубку мне. Хто? — Ня ведаю. Я назваў сябе, і пачуў глухаваты, разважлівы голас: «Гаворыць Аляксандр Трыфанавіч». (Я аж спалохаўся, падумаўшы, што гэта Твардоўскі, але чаму ён у Горадні?) Ды не, аказалася, то другі Аляксандр Трыфанавіч — новы сакратар ЦК КПБ па ідэалёгіі Кузьмін [АТК]. Ён хоча спаткацца са мной, але неафіцыйна, можа б, мы пагулялі ўвечары па вуліцах, пагутарылі? Было лета, надвор’е стаяла добрае. Дамовіліся спаткацца.

То была мая першая сустрэча з гэтым чалавекам, які парушыў у маёй сьвядомасьці раней засвоеныя ўяўленьні пра партыйных функцыянэраў усіх без выключэньня рангаў. Мы хадзілі па ціхіх гарадзенскіх вулічках паблізу ад двух гістарычных замкаў, і Аляксандр Трыфанавіч ціхім голасам распавядаў пра сваю вайну, як быў на фроньце лётчыкам-штурманам бамбардзіроўшчыка, як даводзілася лётаць, быць зьбітым. Распавёў пра выпадкі з асабістамі, якія, як і ўсюды, шчыравалі і ў авіяцыі. Уцалеў ён з гэтай вайны толькі праз тое, што быў цяжка паранены і сьпісаны. Iнвалідам пачынаў цывільнае жыцьцё, памалу пайшоў па партыйнай лініі і вось дабрыў да ЦК. Цяпер ён кіруе ідэалёгіяй, у якой, аднак, нічога не вырашае, бо ўсё ў ёй вырашана — даўно і назаўжды. Наконт асьвятленьня вайны ў маіх творах ён цалкам на маім баку, але як партыйны функцыянэр, на жаль, ня можа агучыць тое публічна. Я толькі паціскаў плячыма — што ж, дзякуй і за такое прызнаньне. Мне ніхто ніколі, нават сакратар рэдакцыйнай партарганізацыі, не сказаў, што ён на маім баку. Хоць таксама быў ветэран вайны, былы франтавік. Некаторыя часам гаварылі ў вочы, што яны супраць маіх «пісаньняў», бальшыня, праўда, мудра маўчала.

З тае сустрэчы ў мяне з АТК, як яго клікалі за вочы, склаліся прыязныя, амаль таварыскія адносіны. Чым мог, ён імкнуўся памагчы мне, таксама як і Алесю Адамовічу, што неўзабаве апынуўся бяз працы, выгнаны з Маскоўскага ўнівэрсытэту. Ды і шмат каму зь іншых.

66. Выключэньне Карпюка

Над намі ў Горадні штосьці зьбіралася, згушчалася, набрыняла чаканьнем. Мы пэўна ня ведалі, што, але адчувалі — будзе нядобрае. Неяк на вуліцы я спаткаў трохі знаёмую настаўніцу з Зэльвы. Як звычайна, папыталіся адно ў аднаго пра жыцьцё, я сказаў, што хваліцца няма чым. I яна суцешыла: вясной стане лепей. Што лепей? Настаўніца пасьмяялася: а можа, і горай. Хто сказаў? Мае карты гавораць…

1 ... 99 100 101 102 103 104 105 106 107 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)