Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Залаты век Беларусі
Залаты век Беларусі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Залаты век Беларусі

Электронная книга - «Залаты век Беларусі». Краткое содержание книги:

Кніга апавядае пра XVI стагодзьдзе, эпоху Адраджэньня і Рэфармацыі, пэрыяд найбольшага культурнага, інтэлектуальнага і эканамічнага разьвіцьця тагачаснай Беларусі, пэрыяд вялікіх людзей і вялікіх падзей.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 33
Перейти на страницу:

Дакуманты ў адзін голас сьведчаць пра недастойнае жыцьцё духавенства: «Аще-лі кто вопрашает іх о кнігах, то отвещают глаголющее: убозі есьмы, не имамы чым кніг стяжаті. Ходят-же не яко убозі, но різы носяще светлы і блещащеся, расшіряюще воскрылья, шеі же яко у тельцов, на заколеніе упітанных». Князь Канстанцін Астроскі, сын знакамітага ваяводы, з абурэньнем пісаў да тураўскіх сьвятароў: «Вы не захоўваеце прыстойнасьці згодна сана свайго ... ходзячы па корчмах, піцьцё бязь меры ўжываеце». Не нашмат лепшай была сытуацыя і ў каталіцкай царкве. Шляхта паўсюдна наракала на немаральныя паводзіны сьвятароў і іх неадукаванасьць. Гучным стаўся выпадак, калі адзін зь біскупаў заблытаўся і ня змог назваць падставовыя праўды веры. Жыгімонт Аўгуст, малады вялікі князь літоўскі, пісаў у 1547 г. да кракаўскага біскупа: «Яшчэ вельмі сьвежыя ў гэтым нашым Вялікім Княстве павевы хрысьціянскай веры. Бо тут, па-за Вільняй, цёмны неадукаваны народ аддае чэсьць боскую (ня кажучы ўжо пра іншыя забабоны) гаям, дубам, ліпам, ручаям, валунам, вужам, і прыносяць ім ахвяры, як супольныя, так і прыватныя».

Сапраўды, павевы хрысьціянства нават на пачатку XVI стагодзьдзя былі вельмі слабымі ў нашай краіне. Хоць праваслаўная царква была прысутнай у Беларусі ад часоў Рагнеды, яна ахапіла сваім уплывам толькі частку насельніцтва. Адначасова зь ёю ў гарадах дзейнічалі каталіцкія асяродкі. Але яшчэ ў канцы XIV стагодзьдзя Вялікае Княства заставалася адзінай нехрысьціянскай дзяржавай у Эўропе.

У 1413 г. Беларусь наведаў Геранім Праскі, сябра і паплечнік Яна Гуса. На працягу некалькіх месяцаў ён зьбіраў вялікія грамады слухачоў у Вільні, Полацку, Віцебску, іншых гарадах, прапаведуючы ім Слова Божае, заклікаючы жыць па веры. Неўзабаве з Чэхіі ў Вільню прыбыла дэлегацыя, запрашаючы вялікага князя літоўскага стаць чэскім каралём і падтрымаць гусітаў у іх барацьбе за рэформу царквы. Вітаўт прыхільна прыняў пасланцоў і абяцаў дапамогу. У 1420 годзе пяцітысячнае беларускае войска на чале з Жыгімонтам Карыбутавічам увайшло ў Чэхію, здабыло замак Нэйстау і абвясьціла ўладу Вітаўта ў Чэскім Каралеўстве. На працягу сямі гадоў ліцьвіны і чэхі разам змагаліся за права жыць паводле Эвангельля, адбіваючы крыжовыя паходы нямецкіх імпэратараў.

Калі ваяры Карыбутавіча вярнуліся ў Беларусь, многія зь іх, прыняўшы ў Чэхіі ідэі Яна Гуса, пачалі распаўсюджаваць іх у сябе на радзіме. Пазьней да іх далучыліся тыя, хто атрымліваў адукацыю ў Праскім унівэрсытэце. Такім чынам, пасьлядоўнікі Яна Гуса прапаведвалі ў Беларусі, пачынаючы з часоў Гераніма Праскага. Недзе каля 1490 году папа рымскі Сыкст IV усталяваў інквізыцыю ў Вялікім Княстве Літоўскім, надаючы ёй права далучэньня да каталіцкай царквы герэтыкоў і схізматыкаў. Пад схізматыкамі тут разумеліся праваслаўныя, а пад герэтыкамі - гусіты, бо іншага руху, «герэтычнага» у вачах рымскай царквы, у Беларусі ў той час не існавала. На самым пачатку Рэфармацыі ў Беларусі мы бачым вызнаньне чэскіх братоў, якое спачатку аддзялялася ад іншых рэфарматараў, але хутка злучылася з вызнаўцамі кальвінізму.

Аднак сапраўдным пачаткам Рэфармацыі для Беларусі стала выданьне доктарам Франьцішкам Скарынаю з Полацку перакладу Бібліі на тагачасную беларускую літаратурную мову. У той самы год, калі ў Вітэнбэргу Марцін Лютар абвесьціў 95 тэзісаў супраць індульгенцыяў, у Празе доктар лекарскіх навук пачаў друкаваць асобныя кнігі Старога Запавету. У прадмовах Скарына пісаў: «Прото я, Францішек, Скорынін сын с Полацька, в лекарьскых науках доктор, разумея сее, іже без страху Божія, без мудрості і без добрых обычаев не ест мощно почстіве жіті людем посполіте на землі, казал есмі тіснуті Прытчі ілі Прысловія...рускія языком напред ко чті і к похвале Створітелю, Спасітелю, Утешітелю Богу в Троіце едіному, ... потом людем простым абы, научывшыся мудрості, добре жівучы на свете, мілостівого Бога хвалілі, по тому яко же прілежыть на велікую высокость і велеможность імені Его святого». У той час «рускім языком» называлася старабеларуская мова, у адрозьненьні ад царкоўнаславянскай, званай «словенской».

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)