Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Па слядах Купалы і Коласа
Па слядах Купалы і Коласа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Па слядах Купалы і Коласа

Электронная книга - «Па слядах Купалы і Коласа». Краткое содержание книги:

Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра. У 1949 годзе Валянцін Таўлай у сваім артыкуле “Творчасць Янкі Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа” (“Полымя”, № 10, 1949) пісаў: “Імем Янкі Купалы называліся беларускія культурнаасветныя ўстановы — бібліятэкі і чытальні.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 33
Перейти на страницу:

Сапраўды, Якуб Колас стварыў вельмі яркі і прыгожы вобраз Ядвісі. Ці не той Ядвісі, якая ў 30-50-х гадах мінулага стагоддзя жыла ў Слоніме? І ці не рэальная асоба была апісана песняром? Памятаю, пра гэта мне неаднаразова нагадваў беларускі пісьменнік Сяргей Новік-Пяюн. А даведаўся ён пра Ядвісю ў ліпені 1936 года ад паэта Гальяша Леўчыка, з якім сябраваў. Вось што мне расказваў Сяргей Новік-Пяюн: “Аднойчы Гальяш Леўчык спытаў мяне: “А ці ведаеш, Сяргей, што ў Слоніме жыве Ядвіся, тая Ядвіся, аб якой піша Якуб Колас “У палескай глушы”? Прозвішча яе Бараноўская, а жыве яна ў доме на ўзгорку насупраць Ружанскіх могілак. У “Нашай ніве” яна друкавала свае вершы, падпісваючыся псеўданімам Юстына”. Я быў чалавек “паднаглядны”. І, таму мне даводзілася наведвацца ў Слонімскі магістрат на рэгістрацыю. І неяк у тым жа ліпені 1936 года да мяне падышла высокая, стройная кабета ў чорным паліто і капелюшы, з-пад якога спадалі пасмы сівых валасоў. Адчувалася, што яна была некалі прыгожаю. Кабета з ветлівай усмешкаю прывіталася:

—Добры дзень! Я — Ядвіся!

Я запытальна глядзеў на яе.

—Так-так! Я — тая Ядвіся, аб якой напісаў Якуб Колас у сваёй аповесці “ У палескай глушы”. Мы сябравалі. Якуб Колас і я друкавалі вершы ў “Нашай ніве”, я свае падпісвала псеўданімам Юстына. Мне пра вас расказваў Гальяш Леўчык. Маё прозвішча Бараноўская.

Спадарыня Бараноўская паціснула мне руку. Праз некалькі хвілін да яе падышла маладая настаўніца.

—Гэта мая дачка, — пазнаёміла нас Бараноўская. Праўда, месца для гутаркі было нязручнае, таму яна на развітанне сказала:

—Калі ласка, заходзьце да нас! Гальяш казаў, што даў вам наш адрас.

Праз некалькі дзён я наведаўся да Ядвісі. Яна паказала мне гадавік “Нашай нівы” са сваімі вершамі.

А калі вясною 1961 года мне давялося быць у Слоніме, і я прыйшоў у дом Бараноўскай, мне сказалі, што яна з дочкамі ў 1945 годзе выехала ў Польшчу.

У лістападзе 1978 года я зноў наведаў Слонім. Прайшоў па былым Цвінтарным завулку і спыніўся каля дома № 8, у якім жыла Ядвіся. З суседняга дома выйшаў сівы чалавек, які назваўся Міхалам Юхновічам. Ён сказаў мне, што добра ведаў суседку Ядвісю Бараноўскую. Яна ўсё літаратурай займалася, пісала вершы. Але як склаўся яе пасляваенны лёс, спадар Юхновіч не ведаў”.

Не ведаў пра далейшы лёс Ядвісі Бараноўскай і Сяргей Новік-Пяюн, а таксама і іншыя слонімцы.

Пра тое, што Ядвіся жыла ў Слоніме, Сяргей Новік-Пяюн у свой час прыгадваў і на старонках некаторых літаратурных выданняў. Ды і Алег Лойка часта згадваў пры сустрэчы, што гераіня Коласа Ядвіся жыла ў Слоніме, пісала вершы і друкавалася ў “Нашай ніве”. Дарэчы, у штогодніку “Дзень паэзіі- Алег Лойка апублікаваў артыкул “Ці была паэтэсай Коласава Ядвіся?”. Па словах Алега Лойкі, Ядвіся Бараноўская пакінула Слонім у 1954-м, а не ў 1944 годзе, як сцвярджаў Сяргей Новік-Пяюн. “Значыць, вы бачылі Ядвісю?” – пытаўся ў Алега Антонавіча. “Мой самы лепшы школьны сябра, з якім я сядзеў на адной лаўцы ў 9 і 10 класах, жыў на Цвінтарным завулку, — са шкадаваннем успамінаў Алег Лойка, які сам жыў да апошніх дзён у Слоніме. — Я ж амаль кожны дзень бываў у гэтага сябра. Я ж амаль кожны дзень праходзіў міма белых вакон з кветкамі, паўз хату, у якой жыла Ядвіся. Я ж усіх суседзяў свайго сябра па Цвінтарным завулку бачыў у твар, усіх іх памятаю. Каторы ж з твараў быў тварам яе, Коласавай Ядвісі? Убачыў бы я цяпер яе фотаздымак, адразу б пазнаў, успомніў бы...”.

Ад завулка Дастаеўскага і вуліцы Ружанскай да бібліятэкі, якая носіць імя Якуба Коласа, вельмі блізка — яна ў самым цэнтры горада. Музей знаходзіцца на другім паверсе. Напачатку экспазіцыі музея — вялікі партрэт песняра. Дарэчы, у 1954 годзе ў Мінску Якуба Коласа наведалі слонімскія бібліятэкары і расказалі яму, што ў Слоніме ёсць бібліятэка, якая носіць яго імя. Канстанціну Міхайлавічу гэта навіна спадабалася, і ён падараваў сваю кнігу “Адшчапенец” (Мн., 1950) з аўтографам: “Слонімскай раённай бібліятэцы. Якуб Колас. 6.09.1954 г.”. Гэтая кніга і зараз захоўваецца ў музеі.

Музей бібліятэкі на працягу многіх гадоў падтрымлівае сувязі з унучкай песняра — Верай Міцкевіч. Дзякуючы ёй, Слонімскі музей кнігі атрымаў 25 фотаздымкаў і 20 кніг з сямейнай калекцыі Міцкевічаў. У 1961 годзе раённай бібліятэцы даслалі ад Літаратурнага музея Якуба Коласа альбом “Якуб Колас. Жыццё і творчасць” (Мн., 1959). Свае аўтографы на ім пакінулі сын Якуба Коласа – Даніла Міцкевіч і вядомыя беларускія навукоўцы Ніна Ватацы, Юльян Пшыркоў і іншыя пісьменнікі. Захоўваюцца ў музеі беларускай кнігі ў Слоніме і коласаўская “Новая зямля”, выдадзеная ў Вільні ў 1928 годзе і іншыя старыя выданні.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)