Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Па слядах Купалы і Коласа
Па слядах Купалы і Коласа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Па слядах Купалы і Коласа

Электронная книга - «Па слядах Купалы і Коласа». Краткое содержание книги:

Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра. У 1949 годзе Валянцін Таўлай у сваім артыкуле “Творчасць Янкі Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа” (“Полымя”, № 10, 1949) пісаў: “Імем Янкі Купалы называліся беларускія культурнаасветныя ўстановы — бібліятэкі і чытальні.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 33
Перейти на страницу:
Яны былі сябрамі

Пры жыцці народны паэт Беларусі Янка Купала шчыра сябраваў з маімі землякамі са Слонімшчыны —літаратуразнаўцам і бібліёграфам Яўгенам Хлябцэвічам і доктарам медыцынскіх навук Андрэем Пракапчуком. Дзве згадкі пра гэта сяброўства.

Янка Купала і Яўген Хлябцэвіч

У добрых і шчырых адносінах з Янкам Купалам быў літаратуразнавец і бібліёграф з вёскі Жыровічы Слонімскага раёна Яўген Хлябцэвіч (1884-1953). Пасябравалі яны яшчэ ў Пецярбурзе. Пра гэта сведчаць успаміны Яўгена Хлябцэвіча, а таксама матэрыялы з яго студэнцкай справы, уведзеныя ў навуковы абыходак Рыгорам Семашкевічам: тэлеграма Хлябцэвіча з Бельска да Купалы і заява ва ўніверсітэцкую канцылярыю, напісаная Купалам па просьбе Хлябцэвіча і іншыя (Р.М.Семашкевіч. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе. Мн., 1971. С.67).

Прыкладам знаёмства і сяброўства Хлябцэвіча з Купалам можа служыць і вядомы многім здымак, зроблены ў 1913 годзе пасля прэм’еры “Паўлінкі” у Пецярбурзе, дзе разам з Купалам, акцёрамі і пастаноўшчыкамі камедыі сфатаграфаваны і Яўген Хлябцэвіч.

Пасля вучобы ў Пецярбурзе Хлябцэвіч рэдка сустракаўся з Янкам Купалам, таму што жылі яны далёка адзін ад аднаго. І ўсё ж у 1930 годзе ў Маскве, у камуністычнай акадэміі, на пасяджэнні, прысвечаным 25-годдзю творчай дзейнасці Купалы, яны сустрэліся зноў. Янка Купала, убачыўшы перад адкрыццём пасяджэння Яўгена Хлябцэвіча, пацікавіўся яго асабістым жыццём, упікнуў літаратуразнаўцу з-за рэдкага наведвання ў Мінск... Столькі гадоў не бачыўшы адзін аднаго, ім было аб чым пагутарыць.

Яўген Хлябцэвіч напісаў і апублікаваў шмат артыкулаў пра творчасць народнага песняра. Сярод іх — “Жалейка” Янкі Купалы, “Янка Купала ў Пецярбурзе”, “Янка Купала і бібліятэкі”, “Янка Купала і Пецярбургскі універсітэт”, «Янка Купала на агульнаадукацыйных курсах А.С.Чарняева» ды іншыя. Усе яны даўно павінны быць сабраны пад адну вокладку, як памяць пра іх сяброўства, і выдадзеныя.

Яўген Хлябцэвіч быў адзін з першых, хто прыйшоў на дапамогу Уладзіславе Францаўне Луцэвіч па справе стварэння Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску. Яшчэ ў 1944 годзе ён напісаў успаміны і перадаў у музей матэрыялы пра пецярбургскі перыяд жыцця песняра. Пазней падрыхтаваў артыкул “Янка Купала ў Маскоўскім народным універсітэце імя Шаняўскага”, дзе выкарыстаў архіўныя матэрыялы, цікавіўся гісторыяй выдання ў 1919 годзе зборніка вершаў Купалы на рускай мове.

Пра Янку Купалу і Яўгена Хлябцэвіча можна расказваць шмат. Тым больш, што пачатак даўно зроблены літаратуразнаўцам Віталем Скалабанам, які яшчэ ў 1985 годзе апублікаваў у часопісе “Нёман” першы цікавы артыкул “Купала і Хлябцэвіч”. Пасля былі ў друку і шэраг іншых публікацый.

Янка Купала і Андрэй Пракапчук

У канцы 1920-х гадоў жыццё ў Менску было рознае: са сваімі радасцямі і засмучэннямі. Такой радасцю і разам з тым засмучэннем для доктара медыцынскіх навук са Слонімшчыны Андрэя Пракапчука (1896-1970) адбылося знаёмства з Янкам Купалам. Засмучэннем таму, што яго блізкае знаёмства з Купалам пачалося з прычыны хваробы песняра.

Аднойчы Андрэю Якаўлевічу патэлефанавалі ў менскую клініку і паведамілі, што тэрмінова патрэбна яго кансультацыя: захварэў Янка Купала, ёсць падазрэнне на дэрматыт, бо трэці дзень паэт скардзіцца на тое, што ў яго баліць скура на твары, пячэ, ён не можа да яе дакрануцца. І тэмпература падскочыла — 38,9...

Некалькі дзён Андрэй Пракапчук літаральна не адыходзіў ад паэта, і нарэшце лячэнне дало свае вынікі: Янка Купала паправіўся, павесялеў. На сэрцы ў доктара адлягло...

З таго часу Андрэй Якаўлевіч даволі часта бываў у доме народнага песняра і любіў там бываць, дзе заўсёды было людна, там збіралася літаратурная моладзь, гарачая, цікавая і разумная. І з Якубам Коласам ён пазнаёміўся ў Купалы, у яго гасцінным доме, дзе такой шчырай і ветлівай гаспадыняй увіхалася цётка Ўладзя, яго жонка.

Збярогся да сённяшніх дзён чацвёрты том збору твораў Янкі Купалы, выдадзены ў 1940 годзе. На ім дароўны надпіс: “Дарагому прафесару, акадэміку А.Я.Пракапчуку на добрую памяць. Шчыра адданы Янка Купала. 21.04.1940 г.г., Мінск.”.

У кастрычніку 1940 года Янка Купала і Андрэй Пракапчук наведалі Гродна. Гэта, відаць, і была іх апошняя сумесная паездка па роднай Беларусі...

***
“O Litwo, Ojczyzno moja” — Пакінуў нам Адам Міцкевіч. “Дзе ж мой дом, дзе мой люд? Дзе Айчызна мая?” — Пытаецца ў нас Янка Купала.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)