Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Па слядах Купалы і Коласа
Па слядах Купалы і Коласа - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Па слядах Купалы і Коласа

Электронная книга - «Па слядах Купалы і Коласа». Краткое содержание книги:

Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняра. У 1949 годзе Валянцін Таўлай у сваім артыкуле “Творчасць Янкі Купалы ў барацьбе за ўз’яднанне беларускага народа” (“Полымя”, № 10, 1949) пісаў: “Імем Янкі Купалы называліся беларускія культурнаасветныя ўстановы — бібліятэкі і чытальні.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 33
Перейти на страницу:

Не спынялася дзейнасць самадзейных драматычных калектываў на Слонімшчыне і ў 1930-х гадах. Аб гэтым сведчыць допіс “Беларуская сцэна на вёсцы” паэта Анатоля Іверса з вёскі Чамяры, які быў змешчаны ў часопісе “Беларускі летапіс” № 6-7 за травень-чэрвень 1937 года: “У нашых умовах беларуская сцэна на вёсцы робіць шпаркія поступы. У сучасны момант толькі пры помачы спектакляў прыходзіцца вучыцца пісаць і працаваць на грамадскую карысць. У такіх выпадках для шкодных навыкаў, як карты, гарэлка, дзікія разгулы, няма месца”. Далей аўтар паведамляе, што зімою 1937 года ў памяшканні мясцовай польскай школы была пастаўлена “Паўлінка”. Школьная зала была перапоўнена гледачамі. Артысты вымушаны былі паўтарыць пастаноўку п’есы. У падрыхтоўцы і пастаноўцы беларускіх спектакляў прымаў актыўны ўдзел і Анатоль Іверс. На дазвол пастаноўкі спектакля ўправа гуртка ТБШ падавала заяву ў староства, дзе рэферэнт бяспекі ставіў розныя перашкоды. Але ўсведамленне важнасці культурна-масавай работы надавала сілы сябрам гурткоў ТБШ і дапамагала пераносіць вялікія цяжкасці.

Пасля Другой сусветнай вайны, драматургія Янкі Купалы зноў вярнулася на слонімскую сцэну. Хаця і падчас нямецкай акупацыі ў Слоніме пры Беларускім Народным доме дзейнічаў тэатральны гурток, які стварыў Сяргей Новік-Пяюн. Па словах сведкаў, сярод пастаўленых п’ес гэтым гуртком былі і “Прымакі” Янкі Купалы.

У 1948 годзе пры Слонімскім РДК стварыўся тэатральны гурток. У 1959 годзе гэты гурток паставіў славутую “Паўлінку” (рэжысёр Міхаіл Фрыдман). За гэты спектакль слонімскаму тэатральнаму гуртку было нададзена званне народнага тэатра. З “Паўлінкаю” Слонімскі народны тэатр аб’ездзіў амаль усю Беларусь і меў найвялікшы поспех.

У 1968 годзе калектыў Слонімскага народнага тэатра узначаліў малады рэжысёр Мікалай Варвашэвіч. Сваю творчую кар’еру рэжысёр вырашыў пачаць з купалаўскай “Паўлінкі”. А слонімцы з цікавасцю чакалі гэтай прэм’еры. І яна адбылася 12 снежня 1968 года. Трэба адзначыць, што самадзейныя артысты працавалі тады з захапленнем. Яны ведалі, што ім цяжка канкурыраваць з прафесійнымі дзяржаўнымі тэатрамі, але жаданне сказаць “сваё слова” брала перавагу. Да таго ж народныя сакавітыя характары, чароўная і маляўнічая мова, востра-камедыйныя сітуацыі былі добрай школай для аматараў сцэны.

Першай вартасцю спектакля ў Слоніме стала вернасць выканаўцаў драматургічнай аснове — п’есе Янкі Купалы. Пры ўсіх прыватных недахопах, спектакль заваяваў гледача, прынёс радаснае пачуццё сустрэчы з даўно знаёмай усім беларусам п’есай у новым – старанным і трапяткім – выкананні. Артысты народнага тэатра здолелі так сыграць некаторыя эпізоды, што ўспрымаліся яны, як новыя, як адкрыццё. І зала сустракала смехам Агату, якая кажа, нібы вось тут, зараз на сцэне, знаходзіць гэтыя словы: “Тудэма-сюдэма, куды тут садзіцца! Ноч на дварэ, кабыла за плотам, паўвярсты да дому, а гэты тудэма-сюдэма, начніца касавокая, не вытрымаў, каб людзям не нарабіць у ночы неспакойства...”.

І далей глядач з непасрэдным пачуццём сочыць за тым, як разгортваліся падзеі. Актыўнае ўзаемадзеянне залы і сцэны працягвалася аж да заключнай рэплікі Сцяпана Крыніцкага: “Каханенькія, родненькія, дзве дзюркі ў носе і скончылося!”.

Яркімі, маляўнічымі рысамі характару надзяліла сваю гераіню тады выканаўца ролі Паўлінкі Святлана Варвашэвіч (жыве цяпер у Свіслачы). Яна перадала прывабнасць і душэўную прыгажосць сялянскай дзяўчыны. У спектаклі гледачы яе ўбачылі і вясёлай, і жыццярадаснай, і задумлівай, і пакутаючай. І гэтыя змены настрояў у гераіні былі жыццёва апраўданыя, гранічна натуральныя і заканамерныя.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)