Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 189
Перейти на страницу:

Такая вялікая прадстаўнічасьць форуму абумоўленая мэтамі арганізатараў — абудзіць жанчыну да сацыяльнай, грамадзянскай, духоўнай, інтэлектуальнай актыўнасьці ды змусіць грамадзтва прыняць грамадзкую жаночую працу.

«Мужчынская сьвядомасьць зайшла ў тупік, і сьвет пакараны за тое, што адмовіўся ад жаночай энэргіі», — сказала на адкрыцьці форуму старшыня ягонага аргкамітэту славутая пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.

І ў гэтай сувязі яна выказала сваё бачаньне прычынаў нечуванай трагедыі на Нямізе. Мужчынская ваяўнічая статкавая сьвядомасьць, падпарадкаваная нейкаму важаку, адвучыла ад індывідуальнай адказнасьці за свае дзеяньні. А ўсяго толькі і трэба было ў той жахлівы момант — адступіцца назад, гэта значыць, замест інстынкту статку «Рабі, як усе!» — прыняць асабістую адказнасьць за сябе і таго, хто побач, лічыць Сьвятлана Алексіевіч.

У Хэльсынкі адбылася прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч

26 красавіка 2000

Якуб Лапатка, Хэльсінкі

Учора ў Хэльсынкі адбылася прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Цікавасьць да падзеі выявілі практычна ўсе найбуйнейшыя газэты Хэльсынкі і Фінляндыі, а таксама фінскае тэлебачаньне.

Сёньня ў прэсе зьявіліся матэрыялы, прысьвечаныя публікацыі «Чарнобыльскай малітвы» на фінскай мове. У газэтах падрабязна выкладаецца зьмест кнігі і апісваюцца наступствы Чарнобылю для Беларусі.

Вялізны артыкул у газэце «Helsіngіn Sanomat» пачынаецца са словаў: «Пра нас, беларусаў, у сьвеце даведаліся толькі пасьля Чарнобылю. Чарнобыль стаўся нашым акном у Эўропу. Мы зьяўляемся адначасова і ягонымі ахвярамі, і ягонымі сьвятарамі. Гаварыць пра тое проста страшна».

Камэнтуючы гэтае выказваньне, газэта піша, што доўгі час Беларусь не лічылася галоўнай ахвярай Чарнобылю. А кніга Алексіевіч дапамагае нам прабіцца праз тыя сумёты хлусьні і маўчаньня, якія былі нагароджаныя вакол сытуацыі ў Беларусі пасьля Чарнобылю. Далей паведамляецца, што «Чарнобыльская малітва» перакладзена на 20 моваў тым часам як у сябе на радзіме яна фактычна забароненая.

Маральна-этычнае пытаньне «забыцца або памятаць» для Сьвятланы Алексіевіч вырашаецца проста: памятаць. Перакладчык і літаратар Робэрт Коламайнэн, сказаў: «Гэтая кніга для нас сталася сапраўдным адкрыцьцём. Мы ведалі пра Чарнобыль, мы нават ведалі крыху пра становішча ў Беларусі, але ўсё гэта ня тое. Ведаць можна і табліцу множаньня, аднак адчуць, прапусьціць гэта праз уласныя пачуцьці — гэта зусім іншая справа».

Апроч учарашняй прэсавай канфэрэнцыі Сьвятлана Алексіевіч сёньня ўвечары будзе гаварыць у гарадзкім парку Эсплянада на «Дні кнігі і ружы», у расейскім клюбе пры Інстытуце гістарычных дасьледаваньняў Хэльсынскага ўнівэрсытэту, а таксама ў Нацыянальным фінскім ПЭН-цэнтры.

У чацьвер яна выступала ў музэі Леніна ў Тампэрэ, а ў пятніцу — у гарадзкой бібліятэцы гораду Торы. Пісьменьніца, як піша «Helsіngіn Sanomat», імкнецца абудзіць homo sovetіcus ад дзесяцігодзьдзяў гіпнатычнага сну.

«Я не перапыняю сувязі з радзімаю»

14 верасьня 2000

Ганна Соўсь, Менск

На наступным тыдні пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч пакіне радзіму й два гады будзе жыць спачатку ў Італіі, а потым — у Францыі. Учора адбылася апошняя сустрэча пісьменьніцы з грамадзкасьцю Беларусі. Падчас яе адбылася прэзэнтацыя беларускага выданьня «Чарнобыльскае малітвы». Такім чынам, Беларусь стала сямнаццатай краінаю сьвету, дзе надрукаваная «Чарнобыльская малітва».

Праз тыдзень Сьвятлана Алексіевіч пакіне Беларусь. Яна едзе на запрашэньне й на стыпэндыю эўрапарлямэнцкай пісьменьніцкай арганізацыі. Прыблізна год Сьвятлана Алексіевіч будзе жыць у Італіі (у Флярэнцыі), а потым яшчэ год — у Францыі.

Ейная апошняя сустрэча з грамадзкасьцю адбылася ў рамках міжнароднае канфэрэнцыі «Разбуранае XX стагодзьдзе: Хроніка будучыні», якую ладзіў міжнародны жаночы фонд імя Сьвятой Эўфрасіньні Полацкае. Падчас вечарыны адбылася прэзэнтацыя беларускага выданьня «Чарнобыльскае малітвы».

Упершыню гэтая кніга выдадзеная на беларускай мове. «Чарнобыльская малітва» надрукаваная на сродкі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, а таксама пры ўдзеле літаратурна-мастацкага фонду «Гронка». Кніга мае невялікі наклад, усяго 1500 асобнікаў, частка зь іх будзе бясплатна перададзеная беларускім бібліятэкам.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)