Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Райскія яблычкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Райскія яблычкі

Электронная книга - «Райскія яблычкі». Краткое содержание книги:

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць зацікавіць. Але С.Астравец памятае, што яшчэ нямецкія храністы са слоў рыцараў назвалі некалі Гродна на свой лад Гартэнам або горадам-садам. Ён ведае смак райскіх яблычак і цэніць іх.
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 109
Перейти на страницу:

Марской пяхоце, зялёным берэтам выдалі слоўнічак для размовы з мясцовымі жыхарамі: “скількі ў дзярэўні камуністаў?”, “гдзе жывець Маруся?”, “скока стоіць самагон, курка, яйка?”, “як купіць туалетны папер?”, “гдзе хаваецца айцец-камандзір? — атвячай!” Гэны айцец-камандзір даўся Джонам у знакі адразу. Толькі пачалі сумёты разграбаць, кажухі скупляць, як пайшла пагалоска: з’явіўся ў тыле адважны айцец-камандзір. Як яго дакладна звалі, ніхто не ведаў, ён карыстаўся псеўданімамі. Руслан — ці гэта сапраўднае імя? — напружвалі думку ў штабе Холідэя, але адказу не было. Айцец-камандзір ўдзень праводзіў вайсковую нараду ў падземным бункеры, а ўначы за лініяй фронту чыніў дыверсіі. Як няўлоўны мсцівец, як легендарны ваяўнік-князь, што гойсаў некалі паміж гарадамі і замкамі, сягаючы на кані цераз рэкі і пушчы.

Спачатку трэ было яго ідэнтыфікаваць: вызначыць хто ён такі і адкуль узяўся? Адной з версій было, што гэта — сам прэм’ер-міністр Сцепанід Іваныч Чарнапысін, які змяніў пінжак на гімнасцёрку. Цэрэу даводзіла, што сапраўднае яго прозвішча — Кміта Чарнабыльскі, і што ён прайшоў падрыхтоўку ў ГРУ у спецаддзеле “Тыгры” ва Усурыйску. У любым разе ён быў выключна небяспечным. Паведамлялася: яго ніхто самога рэальна не бачыў, у тэлевізары дэманстравалі і актора акадэмічнага тэатра, і брата-блізнюка Чарнапысіна, і спецыяльна падрыхтаванага ахоўніка, твар якога змянілі хірургі-касметолагі. У мірны час двайнікоў, здаралася, паказвалі па тэлевізары ў адзін дзень і ўва В’етнаме, і на свінаферме, і ў Кітай-горадзе.

Каб узмацніцца, холідэеўцы стварылі з мясцовых маральна няўстойлівых элементаў, як калісьці Банапарт, пару батальёнаў — імя Брэшка-Брэшкоўскай і — Міклухі-Маклая, а таксама роту Мацея Бурачка. Ім жа за “Лініяй Молатава-Рыбентропа” супрацьстаялі Сібірская жалезная дывізія, Сярпоўская нязломная брыгада, Іванаўская мотапяхота, а таксама Варашылаўскія стралкі і брыгада хуткага рэагавання “Айцоўская гвардыя”, сувораўцы, тмутараканцы, полк асабістай айцоўскай аховы “Партызанскія сыны”. Існавалі яшчэ дзве элітныя роты — матросаўцаў і карбышаўцаў, якія праходзілі спецпадрыхтоўку на сакрэтнай базе.

Холідэевы стратэгі і тактыкі выдумлялі, што ў дыверсійнай барацьбе айцоўскіх атрадаў праглядаюцца дзеянні праметэеўскіх баевікоў, што яны дзейнічаюць не па правілах, спрабавалі вышукаць, высмактаць з пальца нейкія праявы тактыкі тэрарыстаў. Але айцец-камандзір толькі пасміхаўся у вусы: так дзейнічалі заўжды мясцовыя партызаны…. Яму нават падабалася браць з падручніка партызанскую аперацыю і ажыццяўляць у сучасных умовах. Асабліва ўражвала, вабіла яго аперацыя з прыбіральшчыцай, якая прынесла гаўляйтэру бомбу у вядры з анучай для мыцця падлогі і схавала пад падушку. Але каб стварыць умовы для яе паўтарэння, уперад трэ было здаць Холідэю сталіцу. Зрэшты, на выпадак яе раптоўнага захопу урад маральна падрыхтаваўся да пярэбараў у тылавы горад Днепрабуд, дзе тэрмінова будавалася копія ўрадавага гмаху.

Спрыяла захопнікам недабітая апазіцыя, улёткі расклейвала на платах, спрабавала ўкідаць у паштовыя скрынкі газеткі свае, эмігранцкую “Бацькаўшчыну”. Партызаны ж распаўсюджвалі за “Лініяй Молатава-Рыбентропа” “Айцову праўду”. Урадавая радыёстанцыя “Слова айца-камандзіра” вяшчала на захопленай тэрыторыі праўду пра марскую пяхоту, амерыканскі лад жыцця, ды змест першага тома дылогіі пра бабніка-Холідэя, з якім я толькі што пазнаёміўся. “Здаваць радыёпрыёмнікі акупацыйным уладам! За непадпарадкаванне расстрэл або электрычнае крэсла (паходнае) — на выбар”, такія абвесткі з’явіліся на слупах, платах і сценах дамоў у зімовай частцы Партызанскай рэспублікі. Усё ў іх прадумана, падрыхтавана, змрочна ці-то пахваліў, ці зганіў аўтар рамана Холідэевых землякоў. Хутчэй зганіў.

Тупагаловыя холідэеўцы ўсё імкнуліся зрабіць па правілах, але правілах, прыдуманых імі самімі! Яны не разумелі, не маглі дапяць — у якую пастку, зусім недарэчнае становішча, трапяць са сваёй беласлаўскай мовай, тым больш з эмігранцкім варыянтам, дзе палова слоў выдуманы, і з архаічнай граматыкай часоў сухога закону і вялікай дэпрэсіі, пацяшаўся раманіст.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)