Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Райскія яблычкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Райскія яблычкі

Электронная книга - «Райскія яблычкі». Краткое содержание книги:

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць зацікавіць. Але С.Астравец памятае, што яшчэ нямецкія храністы са слоў рыцараў назвалі некалі Гродна на свой лад Гартэнам або горадам-садам. Ён ведае смак райскіх яблычак і цэніць іх.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 109
Перейти на страницу:

— Фак ю! — раве ў адказ ганаровая варта.

Джоні Холідэй, як казалі, сам прыдумаў пачуты досціп, таму рагоча разам з усімі. Сышоўшы з трапа, здароўкаецца з генераламі і робіць прамоўку з невялікай трыбуны:

— Вы ўсе тут шукалі, не шкадуючы свайго поту, не эканомячы на “рэксоне”, ха-ха-ха, бомбу, “біг сайз”. У нас былі звесткі, што яе скралі праклятыя тэрарысты і прадалі за вялікія бабкі гэтаму чортаваму Мухамеду. Ён адмаўляўся ўсяляк, суччын сын (Ес-ес! Ха-ха-ха! — жаўнеры), але хіба можна было яму верыць? Мы прыйшлі і самі праверылі: мін няма, як кажуць сапёры пасля сумленна зробленай працы. Соры, нашы доблесныя разведорганы крыху падвялі. Нашыя агенты нуль-нуль-сем не заўважылі, не разабраліся. З кім не бывае, з кім не здараецца! Ой-ля-ля, — як кажуць жабажэры. Аказалася, што бомбу, “біг сайз” згубілі недзе, а прызнацца баяліся, суччыны дзеці. (Ес-ес!..) Нічога, раз мы ўжо тут, мы зоймем вашыя рукі: нашыя вучоныя даведаліся, што ў наваколлі згубіў свой знакаміты чэляс сам Аляксандар Македонскі , які быў вялікім палкаводцам! (Ха-ха-ха!..) Чэляс з чыстага золата! (Ха-ха-ха!..) Хто першы знойдзе, паедзе адразу на Гаваі ці на Багамы, я вам гэта абяцаю! (Ес-ес!..) Слова галоўнага янкі!.. Мы прыйшлі і мы тут мусім застацца на варце! Што зробіш, дзецюкі, калі мухамедаўцаў мамачка не навучыла ў маленстве, што вялікай амерыканскай Маме заўжды трэба гаварыць праўду і толькі праўду, як у судзе!..

Далей аўтар знянацку перакінуўся на міні-войска маленькай Рэспублікі Ээсці, якой карцела тырчэць у кожнай бочцы затычкай: куды толькі не ўліпалі натаўцы, Ээсці дасылала аднаго-двух сваіх жаўнераў, каб засведчыць уласны ўдзел. І прэзідэнт рэспублікі ў рэшце рэшт застаўся без аховы ды мусіў насіць у кішэні электрашокер, ха-ха-ха!

Тым часам увага дэлегатаў засяродзілася на сячкарні для паперы. “Мяхі напхаем, будуць матрацы. Будзьма на іхняй пісаніне спаць, сны блакітныя бачыць! — ха-ха”. Мяне зацікавіла сячкарня. Яна выглядала падобнай да вялізнага кухоннага камбайна. Не толькі дранікі рабіць, але таксама на розныя іншыя фокусы здатная. Цяпер у модзе шмат дзеянняў у адной скрынцы схаваных. Нібы чалавек-аркестр. Хаця яна нагадвала яшчэ напалам асадную машыну і перасоўны эшафот з гільяцінай. Жэрала — як у гіганцкай мясарубкі для вырабу папяровага фаршу.

На сцэне былі падрыхтаваныя стосы — нібы для аўтадафэ. Праўда, ніхто з дэлегатаў у працэдуры не ўдзельнічаў, машыну запусцілі механікі. Зала сцішылася. Адныя кніжкі траплялі ў сячкарню вертыкальна, і вермішэль атрымлівалася часам як акравершы, але напісаныя ці вар’ятам, ці, прынамсі, вельмі дэкадэнцкім аўтарам. Гарызантальныя нагадвалі тэлеграфныя стужкі, падрыхтаваныя для наклейкі на бланкі… Я калісьці служыў у тэлеграфнай роце: сувязь — нервы арміі! — вучылі нас. (Няма даўно той арміі, не ведаю як з тэлеграфнымі грувасткімі апаратамі. Іх трэ было падсілкоўваць час-часам: прымацоўваць новую шпулю з папяровай стужкай і падліваць жаўтаватага канцылярскага клею. Праўда, дзякуючы гэтым электрычным гаргарам пазней ва універы я атрымаў палёгку — вольнае наведванне і датэрміновы залік па занятках машынапісу — пасля таго, як паказаў сваё тэлеграфісцкае пасведчанне трэцяга класа… Тэлеграфны апарат, ён заўжды нагадваў мне няўклюдную друкарку, журналісцкі, пісьменніцкі варштат, сёння, ясна, састарэлы, хатні музейны экспанат, схаваны дзесь у шафе. Яны старэлі хутчэй за людзей апошнім часам, каб вымушана сысці з дыстанцыі).

Непрыемнае відовішча на сцэне, я бачыў, засмуціла нават самых зацятых прамоўцаў, што выкрывалі нацыяналістычныя творы. Лепей аднойчы ўбачыць, чымсьці бясконца чуць. Большасці, бадай, было вядома, што застаялы тавар з кнігарняў конча трапляў у макулатуру на перапрацоўку, так было заўжды. Але ўбачыць на свае вочы дзейства, рытуал знішчэння кніжак, да гэтага не кожны быў падрыхтаваны насамрэч… Інжынеры чалавечых душ былі ў задуменні. Яны на вачах зніякавелі, мабыць, кожны міжволі, не хочучы сабе прызнацца, пачынаў уяўляць, як вермішэльная машынка механічна прапускае скрозь сябе іхнія ўласныя паэмы, эпапейныя раманы-дылогіі-трылогіі-пенталогіі…

А вось прэзідэнт Джоні Холідэй па-ранейшаму не бедаваў. Падтрымаў мімаходам сваю танную папулярнасць: зграў на палубе авіяносца для матросаў і лётчыкаў сола на саксафоне, атрымаўшы гарантаваныя воплескі. У бінокль, нібы Напалеон, цяпер разглядае засяроджана мінарэты.

Джоні-бэйбус нанач глядзеў эратычныя стужкі, не мог інакш заснуць, паведаміў мне раманіст. Засынаў з думкамі: “Я мужчына ў поўным росквіце сілы”. Каб крыху збіць з фанабэрыю, аўтар прыдумаў для яго жудасны сон: зруйнавана статая Свабоды — самае святое, што мае Амерыка. У рамане, да слова, называліся дарагія для сэрца заходнікаў і ласыя для зламыснікаў пабудовы — Пізанская вежа, Біг-Бэн, Эйфелева канструкцыя і рэйхстаг.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)