Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Уліс з Прускі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уліс з Прускі

Электронная книга - «Уліс з Прускі». Краткое содержание книги:

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 167
Перейти на страницу:

— Амерыка — добрая краіна, толькі тут трэба ўмець уладкавацца, — тлумачыў Лейбе. — Калі пашанцуе, і мільянерам можна стаць!

Яны не ведалі, што такое мільянер, але слухаць земляка было прыемна.

— У нас кожны марыць стаць мільянерам!

Жыццё на нью-йоркскіх вуліцах віравала і пенілася. Крычалі прадаўцы газет. Праносіліся аўтамабілі. Паўсюль валялася шмат рознага смецця. Там-сям проста на тратуары сядзелі негры са шчоткамі ў руках. Размахваючы гэтымі шчоткамі, яны прапаноўвалі прахожым свае паслугі — пачысціць чаравікі. Сярод чысцільшчыкаў шмат дзяцей.

Грукатаў па бруку сваімі вялікімі ботамі Піліпко. Сустрэчныя і асабліва чысцільшчыкі звярталі ўвагу на яго дзіўны абутак. Нейкі падлетак крутнуўся каля Піліпка, і той згледзець не паспеў, як гэты вісус сарваў з яго галавы прускаўскую шапку-кучомку. Бедны Піліпко кінуў куфэрак, схапіўся за галаву, але было ўжо позна: разбойнік знік гэтак жа хутка, як аб'явіўся.

— От, халера! — вылаяўся Лявонка. — Дагнаць бы заразу!

— Глядзі, каб боты не знялі,— насмешліва насцярожыў дружбака Цімоша, — бо нешта ўсе яны на іх зіркаюць.

Містэр Грос з абурэннем паківаў галавой.

Аграмадныя шыльды над дзвярыма розных кантор глядзелі на прускаўцаў вялікімі пазалочанымі літарамі і як бы суцяшалі нават: «Не бядуйце, будзе ў Піліпка шапка і яшчэ шмат чаго будзе!..» І сапраўды, вітрыны здзіўлялі багаццем: тканіны, гатовае адзенне, абутак, посуд, прылады розныя, упрыгожанні, парфума — што хочаш! Дзівіла мноства рэкламы. Напачатку яны не ведалі, што гэта такое, і вымушаны былі запытаць, што азначаюць гэтыя шматлікія надпісы.

— Гэта ўсё фірмы, — ахвотна тлумачыў Лейбе, ведаючы, што яго спадарожнікам не проста адразу ўсё зразумець, — прапаноўваюць тавар.

— А гэта хто — гарадавы? — павёў галавой Лявонка.

Усе звярнулі ўвагу на нейкага здаравілу ў форме. На цёмна-сіняй фуражцы — бліскучая кукарда. На шырокім скураным поясе — звязка з ключамі, наручнікі і нейкая зброя ў адкрытай кабуры. З гарадавымі прускаўцы пазнаёміліся ў Рызе, калі дабіраліся ў Лібаву. Вусатыя, здаравенныя дзядзькі, у кожнага з аднаго боку матляецца шабля, з другога — рэвальвер. Наручнікаў, праўда, няма.

— Коп. Палісмен! — з павагай адказаў Лейбе.

Палісмен нешта жаваў, павольна працуючы сківіцамі. У руках ён трымаў такую ж даўбешку, як і тыя, на мытні, і ляніва вярцеў ёю, як прускаўскі пастух кіем.

— Гумавая дубінка! — растлумачыў Лейбе і з захапленнем дадаў: — Каб стаць палісменам, патрэбны вага і рост. Вага не менш, як сто кіло.

— Цябе, Піліпко, не возьмуць, — зарагатаў Цімоша, маючы на ўвазе і рост, і худзізну Піліпка.

У гасцініцу містэра Гроса дабіраліся «паветранай дарогай» — на нью-йоркскай электрычцы, якая называлася тут «элевейтэд». Электрычка часам паднімалася ўпоравень з невысокімі дамкамі. Падарожнікаў здзівіла рознакаляровая стракатасць дахаў: зялёныя, сінія, чырвоныя, рудыя — розных фарбаў і адценняў! Бралася ўжо на вечар, калі яны нарэшце сышлі на нейкай станцыі і вузкімі вулачкамі дабраліся да ўладанняў містэра Гроса. Гэта быў прадаўгаваты драўляны дамок няпэўнага колеру з дзесяткам пакойчыкаў па абодва бакі доўгага калідора.

— Вось ваш пакой, — сказаў гаспадар, шырокім жэстам рукі запрашаючы новых пастаяльцаў,— ложкі выбірайце самі. Будзеце забяспечаны снеданнем. За снеданне асобная плата.

— А за абед?

Лейбе пасміхнуўся:

— Вяртацца сюды на абед у вас не будзе часу.

Прускаўцы здзіўлена паглядзелі на гаспадара.

Містэр Лейбе падняў угору палец:

— Заўтра прыйдуць…

— Хто прыйдзе? — раскрыў рот Піліпко.

— Ну, наймаць вас на работу.

Прускаўцы ўзрадаваліся.

— З работай не так проста, — пацмокаў языком містэр Лейбе, — цяпер тут крызіс, нават карэнныя амерыканцы не могуць дастаць работы… Але, я думаю, пашанцуе! Тым, хто спыняецца ў мяне, заўсёды шанцуе. А пакуль што адпачывайце! З дарогі трэба адпачыць, — з гэтымі словамі Лейбе выйшаў.

Лявонка выбраў ложак ля акна, сеў на яго. Цімоша з Піліпком атабарыліся побач. Пакой быў даволі вялікі і ўвесь застаўлены ложкамі. У кутку стаяла печка. Ракавіна з халоднай вадой знаходзілася тут жа, у пакоі. На акне — вазоны з кветкамі.

— Што, хлопцы? Відаць, дадому трэба напісаць, каб не думалі… — устрывожыўся Лявонка.

— Паспеецца… — стрымаў яго Цімоша. — Давай крыху павячэраем.

Хлопцы адчынілі свае куфэркі, дасталі рэшткі сала, сухары, нацадзілі з крана вады (паказаў Лейбе), склалі ўсё разам і пачалі вячэраць.

— Трэба, мусіць, дзядзьку Васіля ды Ляксея шукаць, — сказаў Лявонка.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 167
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)