Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Уліс з Прускі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уліс з Прускі

Электронная книга - «Уліс з Прускі». Краткое содержание книги:

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 167
Перейти на страницу:

З раніцы давалі каву, у поўдзень — юшку з салёным мясам і сухары, на вячэру кавалак смажанай рыбы. Елі ў тры змены. Многія бавілі час тым, што ігралі ў карты. Некаторыя пілі гарэлку (у каго яна была).

Прускаўцы, падмацаваўшыся, падымаліся наверх, на палубу. Уражваў акіян, нагадваючы шырокае поле, пасечанае белымі разорамі, што рухаліся з ветрам. «Santa Maria» плыла на захад, даганяючы сонца, якое кожны дзень хавалася ў хвалі, недзе наперадзе, дзе павінна была знаходзіцца Амерыка, куды яны кіравалі свой шлях. Уначы акіян выпраменьваў з бяздонных сваіх глыбінь роўнае зеленаватае святло. Неба, як просам, усыпана зорамі. Свет палохаў неспазнанай сваёй веліччу. На капітанскім мосціку, ля штурвала, стаяў рулявы, побач знаходзіўся яшчэ адзін чалавек — вахценны штурман.

Цяжка ішлі хвалі і аднастайна біліся аб борт «Santa Maria».

Дні праз тры выявіліся прыкметы марской хваробы. Спачатку напала ікаўка, і хлопцы часцей, чым звычайна, бегалі ў гальюн — як тут называлі адхожае месца. Падарожнікаў ванітавала. На сёмы дзень трапілі ў шторм. Першы паскардзіўся Цімоша.

— Нешта гушкаць пачало ці мне так здаецца? — заўважыў ён, лежачы ў гамаку, а падняўшыся, ніяк не мог трапіць нагой у штаны. — Што за халера! — лаяўся ён.

— Гэта гайданка, — тлумачыў Кужаль.

Услед за ім устаў Піліпко:

— Ого, кідае так, што не апрануцца.

Даводзілася пастаянна за нешта трымацца. Яшчэ да снедання падняліся на верхнюю палубу. Акіян выглядаў непрывычна: як бы хто яго раз'юшыў. Высокія хвалі вырасталі перад носам «Santa Maria», крута ўзнімалі яго ўверх і з грымотамі абрушваліся на палубу, змываючы ў акіян усё, што на ёй было. Над гарызонтам пагрозліва ўзнялося крывава-чырвонае вока сонца. Нават знаходзіцца на палубе было небяспечна, і пасля снедання прускаўцы спусціліся ўніз да сваіх гамакоў. Карабель, які ў порце ўяўляўся гіганцкай нерухомай глыбай, непадуладнай ніякім сілам, сцята дрыжэў, хіліўся настолькі, што вада залівала тоўстае шкло ілюмінатараў. Станавілася страшна. Навёўшы на людзей жах, карабель марудна, са стогнам, выпрамляўся і зноў, як лёгкая трэска, узлятаў на шматметровы грэбень хвалі, але нядоўга на ім затрымліваўся, падаў, пад заміранне сэрца, у самае марское прадонне, у невядомасць. Ад разварочаных, упрэлых лахманоў моцна несла церпкім чалавечым потам, мачой. Прускаўцы, звыклыя да палявых прастораў і лясной свежасці, задыхаліся ў гэтых неправетраных трумных памяшканнях. Цімоша з Піліпком увесь час ляжалі ў гамаках і дзіка пакутавалі ад марской хваробы і цяжкіх думак.

— Каб хоць вытрымаў гэты карабель, — уздыхаў Цімоша.

Страшна было і Лявонку. Ён успомніў, як едучы некалі з дзедам Кірылам у Камянец, на Бабіцкай гары іх разам з возам раптам падняло ўверх, да самых сонечных промняў Каб цяпер не апынуцца ўнізе! Недзе па кутках тоненькімі галасочкамі пішчэлі пацукі. Часам здавалася, што яны ўсе, разам з пацукамі, правальваюцца ў невядомасць вадзянога бяздоння. Сэрца сціснулася ад жаху, калі пад гамакамі, у якіх гайдаліся і пакутавалі прускаўцы, паказалася вада.

— Усё, гамон! — разгублена хапаўся за галаву Піліпко.

Таксама думаў і Лявонка: «Ці варта было ехаць, каб памерці ўдалечыні ды яшчэ ў моры? Больш недарэчнага не прыдумаеш. А ў Прусцы чакаюць… Мама, дзядуля, сястрычкі… І Ганна, Ганна…»

Прыкладна ж тое думалі Цімоша з Піліпком. Хлопцы пачалі ўжо развітвацца адзін з адным. Чакалі канца, але яго не было. Шторм працягваўся. Здавалася, што ён так ніколі і не заціхне, і страху не будзе канца. Ні снедаць, ні абедаць не выходзілі — выварочвала ўсё нутро. Адолела бяссонніца…

І ўсё ж такі Лявонка нейкім чынам асвоіў рытм шторму і нават як быццам прывык да яго. Ён даведаўся, што на караблі знаходзіўся ўрач, мелася аптэка, карыстацца якой можна было бясплатна, і часта бегаў да ўрача і ў аптэку, каб хоць як дапамагчы сябрам, якія нерухома гайдаліся ў гамаках. Ён праходзіў праз бясконцыя трумныя памяшканні і калідоры, уздоўж кают і некалькі разоў нават блудзіў, так што Цімоша з Піліпком ніяк не маглі яго дачакацца.

— Мы думалі, можа, ты ўтапіўся? — знайшоў сілы для жарту Цімоша.

— Калі тапіцца, дык лепш ужо ў нашай Лосьне, тут глыбіня вялікая, не дастаць дна, — жартам на жарт адказаў Лявонка.

На караблі яны яшчэ больш пахудзелі, сталі зусім як падлеткі. Дні праз два, пасля шторму, усё ж такі ачунялі ад марской хваробы і падняліся наверх. Сонца свяціла да рэзі ў зрэнках. Яны доўга стаялі, успёршыся на парэнчы, глядзелі на мора. Зрэдку трапляўся сустрэчны карабель.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 167
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)