Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Уліс з Прускі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уліс з Прускі

Электронная книга - «Уліс з Прускі». Краткое содержание книги:

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.
1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 167
Перейти на страницу:

«Добра, што вазонаў з кветкамі на вокнах не трымаюць, — думалася пры гэтым, — а то нязручна было б праз падаконнік пералазіць. Раптам зачапіў бы нагой, ды той вазон зваліўся з дваццатага паверха каму-небудзь на галаву».

Кожны паверх узносіў яго вышэй і вышэй, усё больш аддаляючы ад зямлі. Не жартачкі, дваццаць восем паверхаў! Папярэднік Лявонкі, як потым ён даведаўся, сарваўся з дваццаць першага. Спачатку ў Лявонкі кружылася галава, здавалася, што пад напорам ветру хістаецца, і ўсё з большым размахам, сам будынак, пагражаючы скінуць яго з падаконнага карніза. Людзі ўнізе выглядалі мурашамі. Сэрца падпірала пад самае горла і ўтрапёна калацілася, гатовае выскачыць з грудзей. У нагах з'яўлялася здрадлівая няўпэўненасць. Адольвала слабасць, ногі дрыжэлі, рабіліся як не свае, не ставала зямной апоры. Успомнілася чамусьці Вавілонская вежа, пра якую некалі ў Камянецкім вучылішчы (як даўно гэта было!) расказваў айцец Нікадзім: «Хмар дасягнула і ўперлася ў неба…» Але як дрэнна ўсё скончылася! Гэты хмарачос — тая самая вежа…

Непадалёку стаяла яшчэ некалькі дамоў, амаль такіх жа высокіх, вокны якіх таксама мыла чыясьці швабра. Не адзін ён такі! І побач з панылымі настроямі ў свядомасці нечакана прачнулася як бы супрацьлеглая думка: «Гэта твая работа, і ніхто яе за цябе не выканае. Прывыкай! Але ці магчыма загартаваць волю так, каб не баяцца?»

Адчуваў, як на руках і нагах цвярдзеюць мускулы і ўвесь ён становіцца цяжкім і шчыльным. Норма ў яго — сорак вокнаў за дзень. З верхніх паверхаў далёка відаць. Амаль у цэнтры Нью-Йорка вялікімі купінамі дрэў зелянеў цэнтральны парк. На поўнач ад горада віднеўся лес. Калі Лявонка мыў вокны з паўднёвага боку і паднімаўся на чатырнаццаты паверх, то бачыў удалечыні шырокі абсяг акіяна — таго, па якім нядаўна плыў на «Santa Maria».

Заканчваўся кастрычнік, але надвор'е стаяла вельмі цёплае, і ўдзень, і ўночы, — не такое, як у Прусцы, дзе ў гэты час ноччу ўжо пракідаліся замаразкі. А тут і свяціла і грэла гарачае сонца. Лявонка глядзеў знізу на сваю работу — вокны ззялі чысцінёй, і яму было прыемна. Успамінаў Ганну: «Эх, каб яна ўгледзела мяне тут… Там, пэўна, нават і не ўяўляюць, чым я тут займаюся. Ці каб дзядуля Кірыла ўбачыў, як я тут на гэтых вяроўчынах матляюся, от бы здзівіўся!»

У суботу ён атрымаў заробленыя за тыдзень грошы, разлічыўся з гаспадаром — містэрам Лейбе. Вечарам выпіў кружку піва. Больш сабе не дазволіў — работа патрабавала здаровай галавы і незамутнёнай развагі. Ноччу бачыў сон: небаскроб разгайдала так, што, здавалася, крукі вось-вось вырвуцца з петляў і ён паляціць уніз, у бездань вуліцы, заціснутай, як калодзеж, паміж гэтымі высознымі дамамі. А потым прыснілася Ганна…

Але сум не адступаў.

На вачах у Лявонкі раскрываўся новы свет, праявы нязнанага жыцця. Спачатку ён успрымаў іх вельмі няпэўна — як скрозь туман. Цяжка давалася мова. Спярша гэтая чужая гаворка здавалася яму як бы нейкая птушыная: у разнастайных гуках цяжка было ўлавіць сэнс. Але паступова даходзіў да сэнсу пачутых слоў, запамінаў іх: йес, гуд бай, о'кэй, сэнк'ю… На першым часе выручалі рукі і міміка. Даводзілася доўга і цярпліва тлумачыць, ужываючы не столькі мову, колькі першабытна-адмысловыя рухі і жэсты, каб высветліць найпрасцейшыя справы. Аднак з цягам часу запас слоў пашыраўся, ахопліваючы ўсё больш побытавых сітуацый.

У Амерыцы не толькі мова іншая — усё іншае, хлопцы неяк нават былі разгубіліся пад напорам новага жыцця з яго цяжкасцямі, клопатамі і супярэчнасцямі. Гарадская праца супраць ранейшай, прускаўскай, кожнаму здавалася вельмі нязвыклай, нават дзіўнай. І за што толькі, думалася, грошы плацілі! Аднак паступова пачалі асвойвацца.

Аднойчы містэр Грос, паглядзеўшы на сваіх пастаяльцаў, сказаў:

— Калі ты жывеш у Амерыцы, то і апранацца павінен адпаведна па-амерыканску. Вам трэба касцюм, кашуля, гальштук!

Яны ўжо і самі пераканаліся, што на адзенне тут звяртаюць асаблівую ўвагу. Цімоша з Піліпком ужо купілі сабе туфлі — па пятнаццаць даляраў за пару, і Лявонка збіраўся купіць такія ж. У нядзелю, пасля чарговай пэйды (так эмігранты называлі тыднёвы заробак), накіраваліся ў магазін гатовага адзення, які нагледзелі загадзя. У нядзелю магазіны, як правіла, не працавалі — выхадны, а гэты быў адкрыты і ў нядзелю. Гіры ўваходзе сядзеў, задраўшы ногі на стол, прадавец, але, калі прускаўцы ўвайшлі ў магазін, ён увішна ўстаў, сустрэў пакупнікоў усмешкай, прапанаваў свае паслугі. Лявонку і яго сяброў ужо не здзіўляла, што людзі тут пастаянна пасміхаюцца. Усмешка не сыходзіла з вуснаў амерыканцаў.

1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 167
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)