Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 260
Перейти на страницу:

Ён зноў вярнуўся ў кабінэт. Прыбіраць зь нізкага століка нічога ня стаў, стомлена апусьціўся ў крэсла за пісьмовы стол. Уключаная настольная лямпа асьвяціла вольны ад папераў кавалак стала… Надта мутарна было на душы ў прафэсара, вялікі сумнеў тачыў яго ўсё болей — дык проста ці не заходзіў Красьнянскі? А што, калі ў гэты час ён ужо сядзіць у КГБ і апісвае іхную тут гутарку? Ці, можа, запісаў усё на магнітафон і заўтра аднясе ў вядомы дом на праспэкце? У такім выпадку, адзін паратунак — апярэдзіць самому. Інакш яму пэўны капец — і працы, і кар’еры. А то і жыцьцю. Але зноў жа — як напісаць? А калі тое яму толькі здаецца, а Красьнянскі ўсё — па сваёй чалавечай шчырасьці, па дабрыні…

Праклятае становішча, яго адчуваў Скварыш кожнаю мазгавой зьвілінай, кожным кончыкам нэрваў. Усё здавалася: трэба нешта прыдумаць, нешта зрабіць, набрысьці на якое выйсьце. I ён думаў, напружваў мазгі, а выйсьця не знаходзілася. Ці яго не было наогул? Але ж такога не могло стацца, усё ж павінна быць нейкае выйсьце.

Ён зноў пачаў блукаць па кватэры, паласатай дарожкай пратупаў да зачыненых на два замкі, абабітых цыратай дзьвярэй, павярнуўся назад. Зь вялікага календара на сьцяне ад Новага году звыкла ўсьміхалася яму прыгожанькая японка, ніжай чарнелі два шэрагі лічбаў летняга месяца. Чорная пара, праклятыя месяцы, падумаў прафэсар, колькі яны задалі турбот, перажыванак, пакутнай няпэўнасьці. Калі парткамісія ЦК, куды ён зьвярнуўся, зацьвердзіць ягонае выключэньне, дык будзе канец. Кранты! Няўжо такое магчыма?

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)