Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу
Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу

Электронная книга - «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу». Краткое содержание книги:

Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а з нябыту вярталіся класікі, зоркі першай велічыні. Да кантэксту нацыянальнай культуры была далучана творчасць пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-х гг. (В. Ластоўскага, В. Шашалевіча, А. Мрыя, Я. Пушчы ды інш.), і творчасць пісьменнікаў-эмігрантаў 40-х гг. (Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя, Я. Юхнаўца ды інш.). Значна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі і выгляд беларускай літаратуры мінулых эпох: у выніку даследавання і перакладу на сучасную беларускую мову лацінскіх і польскіх тэкстаў у кантэкст нацыянальнай культуры ўведзена шматмоўнае пісьменства Беларусі XVI – XVIII стст. (Уводзіны, фрагмэнт)
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 107
Перейти на страницу:

У творчасці Я. Казаковіча выразныя праявы беларуска-літоўскага дзяржаўнага патрыятызму назіраюцца і ў 80-х гг., і ў 90-х XVI – пачатку XVIІ ст. Выказваючы ў звароце да Януша Радзівіла (“Радзівіліяда...”, 1588 г.) спадзяванне, што ў асобах маладых Радзівілаў Літва будзе мець сваіх Курцыяў, паэт у эпіграме на герб Мікалая Зяновіча (“Новы Запавет”, 1593) з гонарам падкрэслівае, што старадаўні род Дэспатаў-Зяновічаў належыць Літве, а ў прысвячэнні Станіславу Кішку (“Італійскі арэшнік”, 1603) наракае на недахоп у Літоўскім краі “шчырага золата” для ўзнагароды мецэната за ягоныя дабрачыннасці. І ў геральдычных эпіграмах, і ў дэдыкацыйных вершах Я. Казаковіч найперш адзначае заслугі сваіх герояў-адрасатаў перад Айчынай (на полі бітвы, на культурна-асветніцкай ніве), і ў значна меншай ступені цікавіцца сімволікай гербаў і падрабязным зместам кнігі, якую прадстаўляе чытачам. Каб не ўзнікала ніякіх сумненняў наконт ягонага паходжання і дзяржаўнай прыналежнасці, Я. Казаковіч, як мы ўжо адзначалі, дадаваў да свайго прозвішча прыдомак “Ліцвін”, як і ягоны прыяцель А. Рымша, а таксама лацінамоўныя паэты В. Агрыпа і Я. Радван.

Не меншым, чым Я. Казаковіч, патрыётам Вялікага Княства Літоўскага быў Г. Пельгрымоўскі, які пад “Дыялогам літоўскага шляхціца пра Інфлянцкую вайну...” падпісаўся “E. P. Philalethes Lithuanie” і ананімна выдаў зборнік вершаў пад красамоўнай назвай: “Патрыёт Айчыны да сенату і дзяржавы літоўскай”. У гэтых і іншых сваіх творах Г. Пельгрымоўскі піша пра слаўную мінуўшчыну і сучаснасць Літвы, яе дзяржаўных дзеячаў і палкаводцаў, адстойвае тэрытарыяльныя інтарэсы Княства не толькі перад Масковіяй, але і перад Польшчай (праўда, пяру Г. Пельгрымоўскага належыць і “Размова аднаго паляка з маскалём...”, але ягоны Паляк уваходзіць у склад Літоўскага пасольства, ужывае ў размове рускія ды беларускія словы, і адгукаецца на імя Іван). Менавіта ў творчасці Г. Пельгрымоўскага ліцвінскі патрыятызм выяўляецца найбольш паслядоўна: выказванні на вобразна-эмацыянальным узроўні (пранікнёныя маналогі Мілосніка Айчыны і Літвы ў “Патрыёце...”) спалучаюцца з гістарычнай і палітычнай аргументацыяй (разважанні Ганца і Рыцара ў “Дыялогу літоўскага шляхціца...”, прамовы Льва Сапегі ў “Пасольстве да вялікага князя маскоўскага”). Услед за А. Рымшам, які ў 80-х гг. XVI ст. разам з лацінамоўнымі і польскамоўнымі вершаванымі творамі даў некалькі ўзороў беларускамоўных, Г. Пельгрымоўскі напачатку XVIІ ст. актыўна выкарыстоўвае старабеларускую мову ў сваіх польскамоўных творах, калі прамаўляе ад імя персанажаў беларускага і рускага паходжання (“Размова паляка з маскалём...”, “Пасольства да вялікага князя маскоўскага”).

Безумоўна, у палітычных дыялогах і героіка-эпічных паэмах дзяржаўнай самасвядомасць і патрыятызм аўтараў праяўляўся яскравей, чым у сямейна-рытуальных, маральна-дыдактычных і эўрыстычных творах. Але, з другога боку, выбар тэмы і жанра твора пэўным чынам залежыў ад ступені заангажаванасці паэта ў палітычнае жыццё, ад ягонай грамадскай пазіцыі.

Пра прыналежнасць аўтара “Румянаў...” да культуры Вялікага Княства Літоўскага мы можам меркаваць толькі на падставе заўвагі, што ячмень расце не ў заморскіх краінах, а ў Польшчы і Літве, дзе з яго вырабляюць дабрае піва. Хутчэй за ўсё аўтар паэмы жыў на тэрыторыі Княства, але сваю Бацькаўшчыну называў Польшчай, бо раіў чытачкам: “Nie trzeba Indu zwiedzić y Libiyskich włości / Szukając farb wytwornych. Тakie Polska rodzi / A nie wątpcie potrzebie oyczyzna dogodzi” [Barwiczka 1605; 5]. Падобныя палітычна-геаграфічныя ўяўленні меў і Ян Пратасовіч, калі меркаваць па некаторых ускосных выказваннях з ягоных твораў. Так, згадваючы ў вершаванай энцыклапедыі “Пра вынаходніцтвы рэчаў...” самую старажытную прафесію свету, паэт з веданнем рэаліяў паведамляў, што прастытутак поўна ў кожным горадзе, але асабліва шмат іх у варшаўскіх прадмесцях. Беларускі шляхціц з-пад Пінска відавочна пачуваўся носьбітам польскай культуры, калі падкрэсліваў, што звычай цалавацца пры сустрэчы “... prawie ustał u Polaków, / Lecz tylko jeszcze został u Rusi prostaków” [Protasowicz 1973; 63], альбо з гонарам адзначаў, што ў навуцы танца “... naszy Polacy, choć pózniej poczęli / Tańcować, tedy Włochom naprzod nic nie dadzą” [Protasowicz 1973; 85].

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)