Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
— Хацеў бы! — Расціслаў перастаў ужо таіцца, нават зазухарыўся.— I яны рана-позна будуць тут, прывядуць i пасадзяць у нас таго маладога князя, якога прышле Даніла!
— А ты будзеш яму наюджваць на вуха! Рабіць усё, што загадае твая подлая душа!
— Буду! I ўсе вы, ты таксама, будзеце ў мяне пад кіпцем!
— Не спакушай сам сябе, бо не будзе па-твойму!
— Будзе! — Расціслаў, стоячы, пастукаў тоўстым сагнутым сярэднім пальцам па стале.— Ты, нават усе вы можаце цешыцца абы-чым, але князем у Навагародку будзе нейкі Данілаў сын! Мсціслаў, Раман ці Шварн — не важна, хто, але з Данілавага роду i дому! Так мне сказаў сам Даніла. А ён ад свайго слова не адрачэцца. Калі наша Рада i веча пойдуць за табою, не згодзяцца на гэта самаахвотна, дык ён узвядзе сына тут на пасад сілаю!
— Ты лічыш, што яе ў твайго апекуна i заступніка хопіць на гэта?
— Калі не хопіць сваёй, дык яе дададуць яму маншлы-саюзнікі!
— I ты гаворыш спакойна, нават радасна? — не толькі здзівіўся, але i жахнуўся Усяслаў.— За тое, што Даніла, як некалі Кіеў на Полацак, можа навесці на нас чужынцаў, дзікіх язычнікаў?
— А мне напляваць на гэта! — махнуў рукой той.— Каб тут меў волю Даніла, сядзеў на пасадзе яго сын i мне было ўежна i ўлежна, я гатоў на жываце паўзці ў Холм! Няхай будзе ў нас адзіная дзяржава, няхай усе кланяюцца чужынцам, абы мне было добра!
— Які ж ты мярзотнік! Вырадак!
— А вось я такі навагародзец!
— Чым ты хвалішся?! Лепш бы цябе, сабачае халуйскае адроддзе, маці яшчэ семем на крапіву выкінула!
— Я нарадзіўся на мяжы з Данілавай зямлёю, змалку ўвабраў яе дух, дык я не маю таго гонару, што маеце вы, народжаныя ў цэнтры Навагародскага княства!
— Ты, сволач, мог нарадзіцца i ў любой нары, бярлозе (Хрыстос вунь нарадзіўся ў стойле, у яслях, але даў свету сваё вучэнне), але не маеш права з-за шкурных інтарэсаў здраджваць роднай зямлі, прадзедам i нашчадкам! Нельга ж прадаваць усё гэта святое з-за свайго трыбуха!
— А ты... А ты...
— Ну, што я? Гэта к i ж прадажнік, лёкай, раб у душы, як i ты?
— Ды ведай ты: Даніла ніколі, чуеш, ніколі не адпусціць нас на волю! — ужо нібы павучыў Расціслаў.— Навагародская вольніца — гэта толькі выпадак, невялікі адрэзак часу!
— Ведаю i без цябе, чаго хоча Даніла. Найперш — мець, як i задумалі яго князі-продкі, Навагародак за вароты на Полацак, на Літву. Але, можа, хопіць нам быць дробным грошам у яго хіжых помыслах?!
— Ага! — аскаліўся -Расціслаў.— Не хочаш, не хочаш нават паслаць яму вестку пра Князеву смерць!
— Ды не спяшаюся.
— I тым больш супраць, супраць, каб тут закняжыў Данілаў сын!
— Супраць.
— I каго ж ты бачыш на нашым пасадзе? Якога літоўскага князя? Войшаля? Таўцівіла? Эдзівіда? Ці яшчэ каго, з палацескай, рагвалодавічавай крывёю?
— Таго, хто будзе служыць найперш навагародскім інтарэсам, хто яшчэ болей пашырыць, амацуе Вялікае княства Навагародскае, будзе абараняць яго ад няпрошаных вызваліцеляў! Хто паспрыяе нам адзяржавіцца як след!
— Дык хто ж, па-твойму, наш месія?
— Ацалелі б сыны князя Ізяслава, дык не шукалі б мы сабе князя на баку, рабілі б сваё далей самі,— сказаў Усяслаў.— Але гіерасёкся Ізяславаў род, дык мусім браць чужынца. Але такога чужынца, які палічыў бы сябе навагародцам, а то i быў яшчэ лепшым навагародцам, чым некаторыя нашы хітруны, прыстасаванцы альбо плюгавыя, нікчэмныя чалавечыкі!
— Дык не варта ўжо таіцца, назаві: хто ж ваш абраннік? Хто ж будзе служыць нам лепш за нас, нягоднікаў?
— Уведаеш усё на Радзе.
— На Радзе i на вечы я дам табе бой! — пастрашыў Расціслаў.— I яшчэ невядома, пойдуць нашы баяры, дружыны, простыя смерды за табой ці не?! Калі будзе тут воля Данілы, мы будзем жыць у міры, дастатку, за яго плячыма. Калі мы «станем гаспадарамі ў сваёй хаце», адвернемся ад Данілы i злучымся так ці гэтак з Літвою, то сюды прыйдзе вайна, i мы зведаем вялікі Данілаў гнеў, дужую i бязлітасную ягоную руку!..
— Што ж, можа, i не абысціся без гэтага,— пахітаў галавой Усяслаў.— Але выбар мы, веру, зробім не такі, на які штурхаеш ты, a іншы — годны, пачэсны, хоць i нялёгкі... Каб мы смела i сумленна пазіралі ў вочы сваім дзецям i ўнукам, не чулі ад ix праклёну, пагарды i абразы...
— Разумны ты ды не вельмі! — заўшчуваў i нават ужо нібы даверліва, шчыра Расціслаў.— Пакланіся Данілу — усё будзеш мець: уладу, сілу, багацце, будучыню! Не схіліш гордай галавы, запрагнеш марнага i недарэчнага, чаго не варты нашы смерды,— усё страціш! Апынешся ў порубе альбо i без галавы!
— Дзякуй,— хітнуў галавой Усяслаў.— Хоць раз ды пабыў ты шчыры. А за шчырасць можна паважаць нават i непрыяцеля.