Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 108
Перейти на страницу:

Вы́йгада. Выгода. -- Эх, -- уздыхнуў Ігнат, -- выйгада ім тутака! Хмары над Бацькаўшчынай.

Вы́люднены. Тут: апусьцелы. Зь дзевятнаццаці двароў застаўся цэлым толькі адзін: васемнаццаць вылюднены, павысланы, зьнішчаны. У імя догмы.

Вы́пек. Пляма на скуры. Намёк быў ясным, і на твары Маўры зьявіліся чырвоныя выпекі. Пёрка й іншыя.

Вы́церабіць. Тут: зьнішчыць. Выцерабяць нас нанава, як у 1863! Хмары над Бацькаўшчынай.

Вы́шкі. Паддашак, гарышча, гара. Мейсца ад столі да страхі. Калі бялізна ўжо вісела на вышках, прыйшла суседка Аўгіньня... Пёрка й іншыя.

Вы́шук. Сьледства. Прыехаў неўзабаве прадстаўнік ДПУ з карагодам міліцыянэраў і з вышуковым сабакам і распачаў вышук. У імя догмы.

Вязьні́ца. Турма. Забралі каго... у вязьніцу? У імя догмы.

Галаме́нь. Дрэва без галін або малагалінастае. Вецер сьвішча, гоне з поля хвалі сьнегу, кідае яго на сосны й круце ля галамнёў. Дзікі вецер.

Гале́нь. Галёнка. Зьняў абодвы боты, паказваючы пакрамсаныя ікры галеняў. «Янка сеяў -- людзі жалі».

Галота. Галеча, бедната. Рыбкі хоча галота?! Я пакажу табе рыбку! Дзе праўду шукаць.

Га́ля (польск.). Зала. Тут: вялікае памяшканьне. Прайшоў разы два па галі, кінуў позіркам на ложак Кузьмы. «Янка сеяў -- людзі жалі».

Гамава́ць (польск.). Тармазіць. Цяжка сапучы, паравік загамаваў рух і спыніўся на паўстанку. Хмары над Бацькаўшчынай.

Га́ра. Тут: гарэлка. Калі ён і быў барацьбітом, дык толькі за бутэльку гары... У імя догмы.

Гарла́ч. Збан з вузкім горлам. Узяла з паліцы вялікі гарлач і выйшла. Хмары над Бацькаўшчынай.

Гарт. Стойкасьць, выносьлівасьць, сіла волі. І я сам нарадзіўся тут, атрымаў ад маіх бацькоў гарт жыцьця... Партыйны таварыш.

Га́чак (польск.). Кручок. А больш за ўсё рыба тыркала добра, толькі на гачак не чаплялася. Шчупак.

Глузд. Розум, развага. Я гаспадар, разумееш? Свой глузд маю! Акупанты.

Гмі́на (польск.). Адміністрацыйны цэнтр самай дробнай тэрытарыяльнай адзінкі ў Польшчы. От-жа, мне было ўжо гадоў за дваццаць, як і ў школах, і ў гмінах, і ў судох -- усюды нашая мова была! Першыя цаглінкі.

Гне́біць. Гнібіць. Прыніжаць, прыцясьняць, зьнішчаць. Усіх гнебіла адна й тая-ж думка, адна й тая-ж цяжкая роспач, скруха. У імя догмы.

Горан. Кавальская печ. Кожны імкнуўся першым дабегчы, каб быць ля самага горна. Курылка.

Гра́дка. Града. Выцягнутае ў даўжыню ўзвышша. Матузок схіляе галаву, глядзіць у вакно, за якім, як-бы ў сьне, разьлягліся шырака балоты, лысеюць пясчаныя градкі. На межах.

Гру́пка. Грубка. Невялікая пакаёвая печ для абагрэву. Далей, у кутку, каля групкі, стаяла скрыначка з набітай жарствой. Курылка.

Гэст (польск.). Жэст. Учора я ня быў п’яны й дасканала памятаю ня толькі кожнае маё слова, але й гэст, зь якім яно было выказана. «Янка сеяў -- людзі жалі».

Даваць бухлянкі. Моцна штурхаць, біць. Ён дае мне бухлянкі, а я злаўчыўся ды ўкусіў яго з-пад нізу. Вярнуўся чалавек.

Двохто́нка. Аўтамашына грузападымальнасьцю ў дзьве тоны. Я даў загад з гаража ўзяць крытую двохтонку -- у ёй будзе куды выгадней і вам і вашым сабачонкам... Партыйны таварыш.

Дзе Макар цялят ня пасьвіў. Вельмі далёка (трапіць, выслаць). А сам ты паедзеш туды, дзе Макар ніколі цялят ня пасьвіў... У імя догмы.

Дзе сабака закапаны. Пра сутнасьць справы, сапраўдную прычыну чаго-небудзь. Вось дзе сабака закапаны? Пёрка й іншыя.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)