Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 221
Перейти на страницу:

— Што яны з табою зрабілі! Што яны зрабілі! — шапталі ягоныя вусны недаўменнае, марнае цяпер пытанне.

Але што яны зрабілі, і так было відавочна. Мабыць, насцігнуты імі, Півавараў быў расстраляны ва ўпор. Магчыма таксама, што яны расстралялі яго параненым, на снезе, у гэтым быльнягу, і цяпер з мноства дзірак у яго ватоўцы тырчэла светлае клочча ваты, Кішэні штаноў былі вывернуты, гімнасцёрка на грудзях расшпілена, худыя скрываўленыя грудзі засыпаны снегам. Аўтамата ні ля яго, ні паблізу нідзе не было — аўтамат, напэўна, забралі немцы.

Зразумеўшы, што ўсё ўжо скончана і нікуды болей ісці не трэба, Іваноўскі абвяў, знясілеў і моўчкі сядзеў, паклаўшы рукі на снег. Побач ляжала змерзлае цела байца. Незвычайная апустошанасць авалодала лейтэнантам, ніводнага жадання, ніводнае выразнай думкі не з’явілася ў яго галаве. Хіба толькі недзе на сподзе яго пачуццяў ціхенька тлеў нейкі забыты вугольчык гневу. Гэты вугольчык, аднак, з часам разгараўся ўсё болей. Але ён ужо не меў канкрэтнай накіраванасці супраць кагосьці — хутчэй за ўсё гэта дагарала яго чалавечая крыўда на такі яго няўдалы канец. Цяпер Іваноўскі ўжо ведаў пэўна, што не ўратуецца, не праб’ецца да фронту, што і ягоная смерць будзе на гэтым жа полі, паміж дзвюх невядомых вёсак, і ніхто не раскажа людзям ні пра яго пагібель, ні пра гэты нямецкі штаб. Штабу, вядома, ніхто зрабіць нічога не зможа, таму што нашы далёка, а мёртвыя не маюць ніякай магчымасці што-небудзь зрабіць. I яму нічога не заставалася болей, як сядзець і чакаць, калі мароз і раненне адбяруць у яго апошнія рэшткі жыцця. Чымсьці гэта было нават зманліва, бо вызваляла ад знясільваючай барацьбы з немцамі, болем, сабой. Каб скончыць усё найхутчэй, варта было выцягнуць чаку з супрацьтанкавай яго гранаты і адпусціць планку… Яе моцны выбух разарве на шматкі іхнія целы, размяце вакол снег, вырые ў зямлі невялікую ямку-варонку, якая і стане іх навечнай магілай. Калі яго фінал задоўжыцца або акажацца нестрываны — відаць, так і прыйдзецца зрабіць. Іншага ўжо не заставалася. I няхай яму даруе Радзіма, людзі — не яго віна, што не выпала яму лепшай долі і не абышло яго тое самае страшнае на вайне, пасля чаго нічога больш не бывае.

Напэўна, ён бы неўзабаве і адубеў на марозным ветры і назаўжды застаўся б каля свайго напарніка, калі б у хуткім часе да яго слыху не данесліся з ветранай цішыні дзіўныя гукі. Магчыма, слых быў самым вынослівым з ягоных пачуццяў і дзейнічаў да апошняй мяжы жыцця; менавіта слых болей за ўсё звязваў яго з навакольным светам. Спярша Іваноўскі падумаў, што яму здалося, але, услухаўшыся, ён адагнаў ад сябе ўсе сумненні — на самай справе дзесьці вурчэла машына. I ён успомніў, як недзе мінулай ноччу ў полі яны напаткалі дарогу, якая іх прывяла ў вёску. Але дзе яна магла быць цяпер, тая дарога, ён не меў уяўлення. Тым не менш дзесьці яна была — зусім непадалёк у начной шэрай цемры па ёй ішла машына. Лейтэнант прыўзняў голаў і доўга напружана слухаў натужны маторны гул, пакуль гэты гул зусім не прапаў удалечы.

Гэта нечаканая падзея растрывожыла ягоную амаль ужо супакоеную свядомасць, новае супярэчлівае жаданне нарадзілася ў яго душы. Ён перастаў думаць пра сваё няшчасце, увесь насцярожыўся, гнеўная яго роспач паступова ўвасобілася ў мэту — апошнюю мэту яго жыцця, якой ён не мог занядбаць. Эх, калі б гэта адбылося раней, калі ў яго было трохі болей сілы!..

Баючыся спазніцца, ён заварушыўся на снезе, падцягнуў пад сябе параненую нагу, неяк абапёрся на рукі. Спярша стаў на калена, а затым спрабаваў устаць на ногі. Але ён не здолеў утрымаць раўнавагі і ўпаў плячом у снег, глуха, працяжна завыў ад болю ў грудзях. Хвілін дзесяць ляжаў, сцяўшы зубы і баючыся глыбей уздыхнуць, пасля пачаў караскацца зноў. Пасля трэцяй спробы яму ўдалося, ён нарэшце падняў сябе на дрыготкія свае ногі, пахіснуўся, але ўсё ж не ўпаў. Ён забыўся ўзяць вінтоўку, якая ляжала воддаль, ля ног Піваварава, але цяпер у яго ўжо не было ўпэўненасці, што, нагнуўшыся за ёй, ён не ўпадзе зноў. Падумаўшы, ён так і не наважыўся нагнуцца, каб не ўпасці, а хутка, нібы з разбегу, пайшоў па снезе.

З усяе сілы ён імкнуўся захаваць раўнавагу і ўтрымацца на нагах, але яму ўвесь час перашкаджаў моцны вецер. Здаецца, той усё мацнеў і часам так штурхаў яго ў грудзі, што ўтрымацца на нагах было немагчыма. I ён зноў упаў, можа, крокаў праз трыццаць ад Піваварава, тут жа спрабаваў падняцца, але не змог. Трываючы моцны боль у грудзях, паляжаў, угаворваючы сябе не спяшацца, счакаць, болей эканомна выдаткоўваць свае слабыя сілы. Але жаданне хутчэй дайсці да дарогі так моцна завалодала ім, што розум ужо быў для яго кепскі дарадца — цяпер ім кіравала пачуццё, якое рабілася мацнейшым за довады розуму.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)