Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
Супакоіўшыся, ён пачаў расшнуроўваць на яе сарафане стужку.
— Я сама...— прамовіла яна, паднялася. Але пры свечках засаромелася распранацца, дзьмухнула на ix.
Ён паклаў фаліянт на ўзгалоўе, яна, скінуўшы ў цемнаце сарафан i гарсэт, нырнула пад пухавік, прытулілася да яго:
— Які ты цёпленькі!
— Але нелюбімы...
— Любімы!
— Нежаданы...
— I жаданы!
Яго рукі самі залашчылі яе поўнае, але тугое, цела, а вусны пацягнуліся да вуснаў.
— Пачакай, не спяшайся...— прашаптала, адчуваючы ягоную нецярплівасць.
Раней, да родаў, яна часта, асабліва ў першую палову цяжар-насці, была з ім блізкая, але тады падпарадкоўвалася яму, а цяпер любіла пагуляць-пасваволіць, падурэць i паступова пачала не проста, як раней, аддавацца, а кахацца з захапленнем, намагаючыся, каб ён дбаў не толькі пра сябе, а каб узбудзіў, запаліў незямным агнём яе цела, яе плоць i каб умеў на ўсю здольнасць сваёй душы i свайго цела ўладарыць гэтым агнём i ўмець патушыць яго. У Любцы па вол i матухны-прыроды пачала жыць Жанчына.
Вось i цяпер яна моўчкі, толькі рукамі i вуснамі запатрабавала, каб ён прагна, але ласкава запяшчоціў яе сцёгны, клубы, грудзі, a калі задрыжэла ў поклічным трымценні, дык сама павабіла да сябе. З хвіліну прывыкала, нібы ўбірала яго ў сябе, а пасля, паколькі спрыяла цемень (яна, праўда, у заплюшчаных вачах іскрылася залаціста-сярэбранай імглою), лёгка i вольна завыгіналася станам, то яшчэ бліжэй імкнучыся да яго, то ўцякаючы ад спапяляльнага агню, якога было мала i мала, якога хацелася ўсё больш i больш, a ўрэшце застагнала:
— Я не магу! Паміраю!..
Да Любкі ён не зведаў ні такіх гуляў, абдымкаў i пацалункаў, ні такой шалёна-захопленай блізкасці, ні такіх жаночых стогнаў i крыкаў, дык ужо ў сталыя гады адчуў тое, што раней было яму амаль невядомае, пазнаў агромністую мужчынскую сілу i радасць як за сябе, так i з-за таго, што яму столькі прыносіць усяго невыказна пачуццёвага i слодычнага жанчына. Праўда, ён не траціў развагі, шанаваў Любку, дык у страсці i цяпер чуў, добра разумеў, што хоча яго i яе цела, плоць, панамагаўся ўберагчы яе.
— Не ўцякай! — сёння, мабыць, у незвычайным юры ўзмалілася Любка, моцна абхапіла яго худаватыя клубы, што ён мусіў даць волю сваёй плоці, каб яна ўжо як след усцешыла i яе плоць. Моўчкі, ужо сплёўшы рукі i ногі, слухалі гэтае насалоднае, нават, бадай, крыху i балючае ўсцешванне, новае яднанне, што суправаджалася, здаецца, бліскамі маланак, шумам-громам увушшу.
Толькі, мабыць, праз вечнасць Любка падала сасмяглы голас:
— Як мне хораша! Я ўся твая, а ты ўвесь мой!
— Але сёння...
— Маўчы!— папрасіла-загадала.— Я таго хачу, а ты слухай мяне!
— Слухаю,— згадзіўся ён, стомлена дыхаючы ёй у пульсуючую шыю, дазваляючы сваёй аслабелай плоці спакойна папяшчоціцца ў яе таксама супакоенай, але паранейшаму гарачай, пяшчотнай да яго плоці.
Задаволіўшыся блізкасцю, Любка сама выбрала тое імгненне, калі трэба было адарвацца ад гэтай пяшчоты i замяніць яе на ласку рук i слоў. Гулліва крактануўшы i паварушыўшыся, зусім не крыўдзячы яго, лёгка адхіліла набок, па-свойму апраўдваючыся:
— Ты ўсё ж такі цяжкі!..
6
Пабудзілі Усяслава рана, той часінай, калі яшчэ цягнулася доўгая асенняя ноч i зусім паволі набірала моц раніца, калі, бывае, яшчэ сама соладка спіш, а гэта значыць, i добра адпачываеш. Любкі побач ужо не было, яна, мабыць, прахапіўшыся ноччу, ціхенька вышмыгнула, каб пакарміць дзіця, а потым засталася на сваёй палове. Яму ж, Усяславу, як не хацелася падымацца, трэба было ісці ў княскі хорам: «Князь кліча». Дык мігам падхапіўся, хуценька апрануўся i борздка пашыбаваў туды, асвяжаючыся ад начной стыні, калючага ветру i вадзяніста-снежнай хлюпаты — зямля была яшчэ мяккая, ні разу яшчэ глыбока не прамярзалася, не пакрывалася трывалым лёдам, а вось снег падаў ужо. Мусіць, ненадоўга: той Зюзя, што наганяе зіму, толькі яшчэ раз-другі дыхнуў-дзьмухнуў сюды сцюжаю, страсянуў над гэтым краем рукавом, з якога паляцелі белыя матылі, перасцерагаючы, што ён, хоць не затрымліваецца тут, усё ж хутка сюды вернецца i заўладарыць ледзь не на паўгода.
У княскім хораме скупа мігцелі свечкі, уся чэлядзь была на нагах, але было вельмі ціха, i па тым, як усе не толькі пашанотна, але i з трывогай, нават са страхам пазіралі на яго, давалі дарогу, ён зразумеў усё непазбежнае, але жалобнае i пагрознае...
У княскай спальні было толькі трое: высокі i худы біскуп Кірыла ў чорнай апратцы, пажылыя, абодва мажныя, лекар i пакаёвы.