Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пастка для рэха - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пастка для рэха

Электронная книга - «Пастка для рэха». Краткое содержание книги:

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.
1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 102
Перейти на страницу:

— А-а-а…— зробіць разумны выгляд Азіят і катэгарычна адмовіць: — Не, мае справы цялячыя. Нашто мне лезці неведама куды… Каб зваліцца і пакалечыцца? Не… Дачакаюся вось выхадных, а там...

— Азіят, нашто табе выхадныя? — спыню яго я. — Хіба табе не ўсё роўна — субота сёння ці панядзелак? У цябе ж ні дома, ні сям’і… Па-мойму, ты і на працы асабліва не надрываешся…

— Не надрываюся… — з лёгкасцю пагодзіцца ён. — Я хачу працаваць на сябе, а не на барадатага дзядзьку…

Жоўтыя прамавугольныя ёмістасці нарэшце пералічаны. Мы выбіраемся з заблытанага смуроднага лабірынта і я, нібыта на гачку рыбіна, пажадліва хапаю свежае паветра. Я радуюся бог ведае чаму. З расчыненых дзвярэй службовага памяшкання насустрач нам выплывае размытая постаць Сіньёра-Памідора. Яго вусны вытужваюць скупую сумную ўсмешку.

— Ну што, пералічылі? — цікавіцца ён здалёк.

— Пералічылі, — спяшаецца адрапартаваць Азіят.

Сіньёр-Памідор ігнаруе яго і звяртаецца прама да мяне:

— Цяпер гэта твая гаспадарка, калега.

Я сумна разводжу рукамі. Што ж, гэта падножжа Піраміды. І той, хто ў мяне за плячыма зараз, магчыма, некалі таксама захоча пераступіць праз мяне, каб узняцца на некалькі прыступак вышэй па службовай лесвіцы. Гэта закон Прыроды. Гэта закон Піраміды. Ён абраў ужо ахвяру і цяпер толькі чакае, калі я спатыкнуся…

4

Разам з прытомнасцю да яго вяртаецца і разуменне сваёй поўнай бездапаможнасці. Стары намагаецца варухнуць рукою, аднак рух гэты абвастрае боль. Цела моцна сціснута вяроўкамі і рукі падобныя да адпілаваных галінак. Яны такія ж безжыццёвыя, бездапаможныя і непатрэбныя. Ад падлогі сырасць. Цела напаўняе адчайны холад. І здаецца, што паратунку не будзе ніколі ўжо.

Пакой патанае ў паўзмроку. Ад палаючай свечкі суцэльны клубок святла. За сталом, ля акна, незнаёмец. Твар жоўты, нібыта ў нябожчыка. Жаўцізна гэтая напэўна ад агеньчыка, што мітусліва трымціць у куце. Рукі незнаёмца перакочваюць нервова «клубок» з месца на месца. Цені шастаюць па пакоі вужакамі і збіраюцца праз хвіліну да купы. Рухі ўпэўненыя і вывераныя, нібыта ў хірурга. Сківіцы ўздрыгваюць, і ў цішыню ўгрызаецца манатонны ляскат. Гэта незнаёмец пачынае выбіраць лыжкаю з бляшанкі рэшткі тушонкі. Пах мяса напаўняе пакой і перабівае астатнія пахі. Стары пажадліва глытае сліну і ад бяссілля заплюшчвае вочы. Гэта зона, ведае ён, і яна нікому не даруе слабасці. Яна патрабуе пільнасці і засяроджанасці. Чыгунка ля кручы разабраная, рэйкі змяёю ўпіліся ў задымленае, атручанае стронцыем наваколле, і тыя, хто аднойчы заблукаў у гэтую бясколерную балоцістую пустку, ніколі не выберуцца з яе ўжо...

Збянтэжанасць праз хвіліну мінае, і стары расплюшчвае вочы. Разуменне, што жыццё гэтага самаўпэўненага чалавечка цалкам у ягоных руках, мацуе надзею. «З краіны Бясколернай Цішыні няма выйсця нікому, — перакананы стары. — І гэты апушчэнец таксама ахвяра сваёй безнадзейнасці…»

Чаўканне сціхае, і незнаёмец падымаецца з крэсла. Чутна, як візгліва парыпваюць пад яго каванымі чаравікамі рассохлыя палавіцы. Чутна, як ён упэўнена, нібы гаспадар, рухаецца па пакоі.

— Хто ты?.. — зіркае ён запытальна.

Голас хрыпаты, прастуджаны. Голас уладны і настойлівы. У адказ — нешта неразборлівае і незразумелае. У адказ — пагарда і нянавісць.

— Мне пляваць, хто ты!.. Хто б ты ні быў, заўтра на досвітку ты выведзеш мяне з гэтай прорвы. І не ўздумай юліць, губляць мне няма чаго. Бавіць бавы з табою я не збіраюся, май гэта на ўвазе...

Крокі аддаляюцца, растаўшы ў жоўтым паўзмроку. Пакойчык напаўняецца цыгарэтным смуродам і цішынёй…

Чутна, як за вокнамі недзе шапацяць лістотаю таполі. Чутна, як над абрывістым берагам рэчкі гудуць у паветры абрубкі-рэйкі, складзеныя для малітвы «далоні»: зварот да Усявышняга, маленне аб літасці і дапамозе! Манатоннае тахканне з кожнай хвіляю ўсё бліжэй, а машыніст, пэўна, і не здагадваецца нават, што чыгунка за паваротам разбураная, што катастрофа — справа часу.

У куце на ложку ў паўзабыцці варочаецца незнаёмец. Побач на падлозе цяжка сапе ад нястачы паветра стары Пастух. Яго вочы расплюшчаныя. Вачніцы, як і ў сляпога, пустыя і стомленыя. Недзе за вокнамі тахкае цягнік-самазабойца, імчыць, нясецца да прорвы. Але нікому няма да гэтага справы. Храпе, захлёбваючыся, незнаёмец, цікава, якія сны яму сняцца зараз? Б’ецца аб шыбіны вецер. І не змыкае вачэй стары Пастух.

— Гэць! Гэць, ваўчынае мяса!..

Ранак не прыносіць палёгкі нікому…

Рыпяць пад скуранымі падэшвамі рассохлыя масніцы — гэта прачнуўся і мітусліва сноўдае па пакоі незнаёмец. Нервуецца, што заўважна. На падлозе ж рыпіць, варочаецца стары Пастух, цікуе з трывогаю вакол сябе. За вокнамі шапочуць лістотаю таполі, і недзе ля кручы тахкае цягнік-здань.

1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 102
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)